Панядзелак, 23 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Маем вялікі спадзеў на беларусаў, якія прыехалі з Беларусі». Перспектывы беларускіх арганізацый на Падляшшы

MOST MOST
13 чэрвеня 2023, 14:12
Гісторыі
A A
беларусы Падляшша

Фота: Beer&History

Чарговая дыскусія з цыкла «Свае пра сваЁ» ад беларускага гістарычнага клуба Beer&History і фонда Kamunikat.org адбылася на пляцоўцы каворкінгу MediaPortBelarus і была прысвечана гісторыі ўзнікнення, дзейнасці і перспектывам беларускіх арганізацый на Падляшшы.

Госцямі сустрэчы былі: прадстаўнік беларускіх арганізацый на Беласточчыне, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак і прадстаўнік маладой плыні краязнаўцаў Падляшша Аляксей Трубкін.

Па словах спадара прафесара, першыя беларускія арганізацыі на Падляшшы ўзніклі прыкладна ў той жа час, калі такія ж арганізацыі пачалі паўставаць і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Да прыкладу, аддзел Беларускай сацыялістычнай грамады ў Бельску-Падляшскім, які з’явіўся там яшчэ ў 1906 годзе.

Потым шэраг беларускіх арганізацый, у тым ліку і рэвалюцыйных, паўстаў у ваколіцах вёскі Дубічы Царкоўныя, што на Гайнаўшчыне (да прыкладу, Брацтва сялян беларусаў), як і першая беларуская школа ў Грабаўцы.

Пасля ўцёкаў многіх беларусаў з Падляшша ўглыб Расейскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны, па іх вяртанні ў 20-я гады мінулага стагоддзя на Беласточчыне пачалі паўставаць шэрагі новых арганізацый, у тым ліку і ў самім Беластоку. Ад левых, як КПЗБ, да правых, як Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры і беларускае таварыства «Сяўба», якое налічвала ў сваіх шэрагах да 500 сяброў.

У час нямецкай акупацыі 1941-44 гадоў у Беластоку дзейнічаў Беларускі камітэт, які аказваў дапамогу беларускаму насельніцтву, займаўся адукацыйнай і культурніцкай дзейнасцю. Па словах спадара Латышонка, гэта была вельмі актыўная арганізацыя, якая ладзіла нармальнае беларускае жыццё на Беласточчыне, выдавала газету «Новая дарога». І хоць пасля вайны сябры тых арганізацый былі запісаныя ў калабаранты, многія з іх, хто здолеў пазбегнуць рэпрэсій, працягвалі арганізоўваць тут беларускі рух.

Пасля вайны паміж савецкімі і польскімі ўладамі было падпісана пагадненне аб рэпатрыяцыі, па якім этнічных палякаў належала перасяліць з БССР у Польшчу, а беларусаў — з Польшчы ў БССР. «Але беларусы, навучаныя горкім досведам бежанства, у Савецкі Саюз не асабліва спяшаліся», — адзначае спадар Алег Латышонак.

І толькі ў другой палове 1950-х улады Польскай Народнай Рэспублікі дазволілі тут беларускія арганізацыі, школы, культурніцкую дзейнасць. Так паўсталі газета беларусаў Польшчы «Ніва», Беларускае грамадска-культурніцкае таварыства ў Беластоку, беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа», беларускія школы.

«На гэтых чатырох стаўпах беларушчына тут моцна трымалася ажно да канца 1970-х», — гаворыць Алег Латышонак.

Пасля былі 80-я — гады польскай «Салідарнасці» і ваеннага становішча, калі пачалі ўзнікаць падпольныя беларускія арганізацыі, як, напрыклад, БАС (Беларускае аб’яднанне студэнтаў), шэраг падпольных выдавецтваў. «Наогул, беларуская меншасць была адзінай нацыянальнай меншасцю ў Польшчы, якая тады стварыла свой падпольны нацыянальны антыкамуністычны рух», — адзначыў спадар Латышонак, які быў яго актыўным удзельнікам і нават паспеў некалькі месяцаў пабыць за гэтую дзейнасць пад арыштам.

У 1990-я ў Польшчы адбыўся ўсплёск свабоды і дэмакратыі. На Беласточчыне паўсталі дзясяткі беларускіх арганізацый, якія мелі свае накірункі і арганізоўвалі прафесіяналаў — кожная ў сваёй галіне. Студэнты, моладзь, гісторыкі, журналісты, музыкі, настаўнікі і шэраг іншых сацыяльных і прафесійных груп займелі тут свае беларускія арганізацыі.

Па словах прафесара, гэты перыяд працягваецца і па сённяя. Але зараз перажывае крызіс прытоку маладога пакалення тутэйшых беларусаў.

«Ёсць спадзеў, што прыезджыя беларусы пяроймуць ад нас бел-чырвона-белы сцяг. Яны пад гэтым сцягам, дарэчы, сюды і прыехалі. Гэта сімвалічна!

Ну і працягнуць далей тое, што мы тут пачалі», — з аптымізмам выказвае спадзеў Алег Латышонак, падсумоўваючы чарговую дыскусію.

А наступная, і апошняя з цыклу «Свае пра сваЁ», дыскусія будзе прысвечана будучыні беларусаў Падляшша. І адбудзецца яна ў аўторак 13 чэрвеня а 18:30 у каворкінгу MediaPortBelarus (Sienkiewicza, 44). Анлайн-трансляцыя — на канале гістарычнага клуба Beer&History.

Запрашаем!

Праект лекцый-дыскусій «Свае пра сваЁ» для беларускай дыяспары і беларусаў Падляшша ладзіцца гістарычным клубам Beer&Hictory і фондам Kamunikat.org пры падтрымцы MostMedia і Радыё «Рацыя», дзякуючы датацыі Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.

Сачыце за абвесткамі чарговых сустрэч і анлайн-трансляцыямі на Youtube праз сацыяльныя сеткі гістарычнага клуба Beer&History.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

договор аренды квартиры в Польше

«Вы выиграли торги». Беларуска получила квартиру в Польше на аукционе, отремонтировала и теперь экономит на аренде

MOST
20 сакавіка 2026, 15:30

Квартиру в Польше Виктория (имя изменено) снимает всего за тысячу злотых — это уже с коммунальными услугами. Дело в том, что это не коммерческая аренда, а съем жилья...

драг-квин

«На меня нападали четыре раза». Беларус перевоплощается в женский образ и выступает в Польше

Хрысціна Гараніна
19 сакавіка 2026, 19:51

Руслан работает в магазине польской сети Żabka, снимает комнату в хостеле, но часто меняет и работу, и жилье. А еще он покупает косметику, колготки и женскую одежду и...

работа для иностранцев в Польше

«Если нет предложений, организуй себе вакансию сам». Собрали истории беларусов, которые долго не могли найти работу в Польше

MOST
19 сакавіка 2026, 15:07

Михаил по образованию программист, но после переезда в Польшу найти работу по специальности не смог. Пошел на завод, стал подрабатывать репетитором, но пока не достиг стабильности. Алевтина пошла...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты