Панядзелак, 16 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Стасункі з півам падобныя да кахання: агульнае і адрознае ў беларусаў і палякаў

MOST MOST
15 чэрвеня 2023, 11:34
Гісторыі
A A
падабенства палякаў і беларусаў, адрозненне беларусаў і палякаў

Фота: ілюстрацыя MOST

MOST спытаўся ў беларусак, якія жывуць у Польшчы, чым палякі адрозніваюцца ад беларусаў, а чым падобныя да іх.

«З дзецьмі не сюсюкаюць, а захапляюцца іх здольнасцямі»

Беларуска Ганна лічыць, што палякі больш нацыянальна-арыентаваныя за беларусаў, бо ў сваёй большасці ведаюць гісторыю сваёй краіны. Акрамя гэтага, на яе думку, палякі даволі салідарныя: уяўляюць, што адбываецца ў Беларусі і з эмпатыяй ставяцца да падзей на нашай Радзіме. Але Ганна сустракала і тых, хто крычалі: «Wypierdalaj!».

— Палякі гавораць кампліменты з усмешкай на губах: хваляць за добры ўзровень польскай мовы, а яшчэ зачароўваюцца маім капялюшыкам. З павагай ставяцца да людзей любога ўзросту — з дзецьмі не сюсюкаюць, а захапляюцца іх здольнасцямі і проста тым, што такія добрыя дзеткі існуюць. Яшчэ талерантнасць: наяўнасць ЛГБТК-кам’юніці дазваляе пачувацца лепей, бо можна быць, кім хочаш. І апошнія, на маю думку, адрозненні — унутраная свабода і ўменне адпачываць.

Да агульнага, на што Ганна звяртае ўвагу, можна аднесці супольную гісторыю і шматлікія тэмы для размовы; яшчэ мовы досыць падобныя, што значна палягчае вывучэнне польскай. Акрамя гэтага, беларуска адзначае імкненне да абароны сваіх правоў, хаця ў палякаў і дэмакратыя. І рэлігія ў абедзвюх краінах мае ўплыў на штодзённае жыццё, розніца толькі ў тым, што ў Польшчы — касцёл, а ў Беларусі — болей царква і паганскія святы.

«Такога я не магу ўявіць у Польшчы. Чалавечая годнасць — галоўнае»

— Мы ехалі аўтобусам з Мінска ў Польшчу, — дзеліцца Вольга. — Разам з дзецьмі я сядзела спераду каля кіроўцаў і стала сведкай цікавай гісторыі. Калі аўтобус мусіў быў ад’язджаць, забегла жанчына і стала прасіць кіроўцаў пачакаць хлопца, які спазняўся на пятнаццаць хвілін. Кіроўцы пагадзіліся і сказалі жанчыне, дзе будзе стаяць аўтобус. Праз пятнаццаць-дваццаць хвілін падышоў хлопец. Пабачыўшы яго, кіроўцы пачалі вырашаць між сабой, хто будзе «пясочыць» яго, — распавядае беларуска. — Адзін кажа: «Я».

Як толькі хлопец увайшоў у аўтобус, той кіроўца пачаў лаяць яго, сказаў, каб хлопец усю дарогу сядзеў ціха і не высоўваўся. Той, шчаслівы, што аўтобус дачакаўся яго, пайшоў у салон. У Польшчы я не магу такое ўявіць. Тут кіроўца ніколі не чакаў бы, але не стаў бы і абражаць. Спакойна сказаў бы: «Не» — і паехаў бы. Чалавечая годнасць — галоўнае. А беларусу ўсё адно, што скажуць, як абразяць — абы выканалі просьбу.

«Беларусы намагаюцца паказаць сваё жыццё лепшым, чым яно ёсць насамрэч»

На погляд беларускі Кацярыны, палякі і беларусы моцна адрозніваюцца. Палякі, мяркуе дзяўчына, «шумныя», што яе часам стамляе, але пры гэтым, у адрозненне ад беларусаў, яны лёгка заводзяць шчырую размову на вуліцы ці ў грамадскім транспарце. Не шугаюцца, калі звяртаюцца да іх. Могуць проста ўсміхнуцца і зрабіць камплімент.

— Усё, што тычыцца тэмы прыгажосці, палякі ў большасці не разумеюць, не ўмеюць працаваць у гэтай сферы, у адрозненне ад беларусаў. Яшчэ заўважыла такую розніцу: палякі не намагаюцца красавацца, ім зусім не абавязкова выстаўляць сваё жыццё напаказ у сацыяльных сетках — напрыклад, «зачыкініць у сторыз» вячэру ў шыкоўным рэстаране ці як муж падарыў кветкі. У той самы час беларусам неабходна ўхваленне публікі і калі-нікалі паказваць сваё жыццё нават лепшым, чым яно ёсць насамрэч.

Яшчэ Кацярына вылучае стаўленне да жывёл — на яе думку, у палякаў яно лепшае. Галоўным паказчыкам гэтага з’яўляецца мінімальная колькасць бяздомных гадаванцаў: бадзяжных сабак беларуска не бачыла ўвогуле. Да жывёл з прытулкаў тут ставяцца як да дзяцей і ад патэнцыяльных гаспадароў патрабуюць усе неабходныя ўмовы для іх.

«Палякі любяць ва ўсе стравы дадаваць воцат»

— Адно з відавочных адрозненняў у тым, што палякі любяць ва ўсе стравы дадаваць воцат, — расказвае беларуска Наталля. — Да марынаду, мабыць, і нармалёва, але да селядца, шпротаў, салату і нават халадніку — гэта ўжо занадта. Шмат год не было пякоткі, а тут кожны раз пры набыцці прадуктаў нібы гуляю ў нейкую латарэю. Яшчэ палякі больш любяць сабак, чым катоў, а пошта зачыняецца тут а 18:00. Ніяк не магу прызвычаіцца да апошняга.

Агульнае Наталля заўважыла вельмі цікавае: стасункі з півам. Па меркаванні беларускі, і ў палякаў, і ў беларусаў гэтыя стасункі падобныя да кахання. А часам дзяўчыне здаецца, што палякі выходзяць на новы ўзровень гэтых стасункаў — шлюбны.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты