Панядзелак, 8 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы ў Польшчы запусцілі брэнд дзіцячага адзення HIEDYMIN

MOST MOST
26 чэрвеня 2023, 15:13
Гісторыі
A A
беларусы запустили детский бренд одежды в Польше

Фота: прадастаўлена героямі матэрыялу

Ягор, Даша і двухгадовы Гедымін пераехалі ў Польшчу ў студзені бягучага года. Сям’я абрала Беласток, каб Гедымін меў магчымасць наведваць дзіцячы садок з беларускай мовай навучання. Самаідэнтыфікацыя сына для іх перадусім. MOST пагутарыў з маладымі бацькамі пра ідэю стварэння брэнда і планы на будучыню.

Як з’явілася ідэя стварыць брэнд дзіцячага адзення?

— Ідэя ўзнікла месяцаў дзесяць таму, калі мы яшчэ жылі ў Батумі. Яна будавалася на тым, што ёсць пэўная колькасць беларускіх брэндаў адзення для дарослых, а для дзяцей няма амаль нічога цікавага і нацыянальна арыентаванага. Калі пачалі праглядаць прапановы, знайшлі толькі цішоткі з прынтамі. Не бралі ў разлік тыя беларускія брэнды, якія грунтаваліся не на беларускай мове.

Да пэўнага часу ідэя была адкладзена ў шуфлядку, бо на той момант мы знаходзіліся ў актыўнай фазе падрыхтоўкі да пераезду ў Польшчу: займаліся візамі, набывалі квіткі і актыўна назапашвалі грошы. Перабраўшыся ў Польшчу, у першыя месяцы часу на рэалізацыю ідэі таксама не было, бо шукалі кватэру, намагаліся ўладкаваць Гедыміна ў садок і праходзілі адаптацыю.

У адзін красавіцкі вечар, стоячы на балконе, мы вярнуліся да размовы пра стварэнне брэнда адзення. Абмеркавалі некаторыя нюансы, злавілі дзэн і раніцай наступнага дня пачалі рабіць першыя крокі.

Чаму брэнд назвалі Hiedymin?

— Назва брэнда — імя нашага сына, напісанае беларускай лацінкай. Іншых варыянтаў назвы не было, бо мы хацелі падкрэсліць сувязь брэнда з сынам, які стаў нашым галоўным натхненнем і тварам сямейнага бізнесу.

Акрамя гэтага, Гедымін — гэта і вялікі князь літоўскі. Князі — адна з самых славутых старонак нашай гісторыі, але, на жаль, далёкая ад масавага разумення беларусамі, у адрозненне, напрыклад, ад паўстання Каліноўскага ці Тадэвуша Касцюшкі.

У будучыні плануем будаваць канцэпт, у тым ліку, на ідэі вялікіх князёў.

Якая асноўная місія брэнда?

— Місія — дапамагчы маленькім беларусам і беларускам культурна не згубіцца ў краінах, у якіх яны вымушана апынуліся з бацькамі. Усе гэтыя дзеці, як і наш сын, будуць у гэтых краінах сталець, вучыць іх мовы і гісторыю, пераймаць каштоўнасці і погляды, каб грамадства іх прыняло. Але праз культурныя коды мы зможам дапамагаць дзецям памятаць, хто яны.

Наш брэнд будзе імкнуцца рабіць штосьці, што дапаможа захаваць беларускасць у нашых дзецях на адлегласці. Каб яны ў будучыні змаглі пабудаваць лепшую краіну ў Еўропе — нашу Беларусь.

беларусы запустили детский бренд одежды в Польше
Фота: прадастаўлена героямі матэрыялу

Як ствараўся лагатып?

— Пагоня — гэта тое, вакол чаго мусіць будавацца ўсё ў дэмакратычнай Беларусі. Восем стагоддзяў Пагоня прысутнічала на гербах дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі.

Хлопчык на кані з мячом — гэта вобраз дзіцяці (як хлопчыка, так і дзяўчынкі), якое цікавіцца гісторыяй і пераймае вобраз літоўскіх ваяроў.

Чырвоны і блакітны колеры — колеры Беларусі. Чырвоны колер заўжды прысутнічаў на геральдыцы дзяржаў, якія існавалі на нашай тэрыторыі. І на радавых гербах шляхты. Блакітны колер — колер азёраў і рэк, якіх шмат на нашай зямлі.

Акрамя гэтага, як на лагатыпе, так і на цэтліках, упакоўцы і часткова ў Instagram мы выкарыстоўваем лацінскі алфавіт. Такім чынам хочам падкрэсліць большую набліжанасць нашай гісторыі да еўрапейскай.

беларусы запустили детский бренд одежды в Польше
Фота: прадастаўлена героямі матэрыялу
беларусы запустили детский бренд одежды в Польше
Фота: прадастаўлена героямі матэрыялу
беларусы запустили детский бренд одежды в Польше
Фота: прадастаўлена героямі матэрыялу

Што зараз у вас можна набыць і колькі гэта каштуе?

— Зараз у продажы ёсць камплект «Вершнік». Ён складаецца з трох пазіцый: світшота, саколкі і шортаў. На світшоце і саколцы ў зоне сэрца залатымі ніткамі вышыты вершнік.

Склад світшота і шортаў: 94% — бавоўна, 6% — эластан. Склад саколкі: 100% — бавоўна.

Кожная рэч камплекта зроблена з даволі шчыльнага матэрыялу (280 г/м²), але пры гэтым адзенне добра прапускае паветра і не скоўвае рух дзіцяці.

Камплекты прадстаўлены ў чорным і бэжавым колерах на выбар.

Зараз мы працуем па перадзамове: збіраем пэўную колькасць замоў і перадаём на вытворчасць. Тэрмін вытворчасці — да 14 дзён. Арыенціровачна перадзамова будзе працягвацца да 3 ліпеня. Кошт камплекта — 535 злотых (€120). Але да 29 чэрвеня ўключна камплект можна набыць за 445 злотых (€100).

Сваю замову можна пакінуць у нашым Instagram: запоўніць форму па спасылцы ў шапцы профілю ці напісаць нам у дырэкт.

беларусы запустили детский бренд одежды в Польше
Фота: прадастаўлена героямі матэрыялу

Для дзяцей якога ўзросту ваша адзенне?

— Камплект, які мы запусцілі ў продаж, мае шэраг памераў ад 98 да 140 см. Гэта ўзрост дзяцей ад 2 да 10 гадоў.

Камплекты ідуць памер у памер. Зараз Гедымін носіць адзенне на рост 104 сантыметры, яго рост — 100 сантыметраў, узрост — 2 гады 10 месяцаў. Мы прымяралі на яго камплекты на рост 110 сантыметраў (4 гады), і яны таксама вельмі добра выглядалі: быў эфект лёгкага оверсайзу. Таму, фактычна, камплекты падыдуць на дзяцей ад 1-1,5 года.

У перспектыве плануем рабіць адзенне і для больш дарослых дзяцей — да 17 гадоў.

беларусы запустили детский бренд одежды в Польше
Фота: прадастаўлена героямі матэрыялу

Адзенне вашага брэнда можна набыць толькі ў Польшчы?

— Не, мы прадугледзелі дастаўку па ўсім свеце. Таму замовіць камплект можна ў любую кропку. Тэрмін дастаўкі будзем абмяркоўваць з бацькамі індывідуальна і абіраць найбольш зручны для іх.

Дастаўка па Польшчы — бясплатная. Будзе ажыццяўляцца праз паштовую службу InPost. Тэрмін дастаўкі — 1-2 працоўных дні.

Што тычыцца дастаўкі ў Беларусь, то мы прынялі нялёгкае рашэнне часова не дастаўляць адзенне на Радзіму. Гэта абумоўлена, у першую чаргу, небяспекай для бацькоў і дзяцей. Паколькі HIEDYMIN — брэнд нацыянальна арыентаванага адзення, на рэчах адлюстроўваюцца і будуць адлюстроўвацца нацыянальныя сімвалы, гістарычныя асобы і г. д., і пакуль існуе хаця б маленечкі намёк на небяспеку для пакупнікоў, продажы ў Беларусі немагчымыя. Дастаўкі ў Расію няма.

Ці плануеце выпускаць яшчэ нешта акрамя камплектаў «Вершнік»?

— Так, ідэй для рэалізацыі вельмі шмат, дзякуючы нашай вялікай культуры і гісторыі. А каб не прапусціць навінкі, раім падпісацца на наш Instagram і сачыць.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дом под Варшавой

«Главное — увидеть дом там, где его пока нет». Беларус строил резиденции в Дроздах и на Рублевке, а теперь возводит дома под Варшавой

MOST
6 снежня 2025, 09:00

Когда Евгений Мазынский впервые привез партнера на участок под Варшавой, там не было ни дороги, ни света — только мокрая глина и лесополоса. «Это будет дом», — сказал...

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты