Ягор з жонкай і сынам пераехалі ў Беласток паўгода таму. Сям’я не вядзе скрупулёзны падлік даходаў і не гоніцца за зніжкамі. У параўнанні з узроўнем жыцця ў Батумі, дзе сям’я пражыла амаль паўтара года, узровень жыцця ў Польшчы вырас у некалькі разоў.
Рубрыка «Як патраціць…»:
- Как потратить 3645 злотых. История сборщика кухонь из Белостока
- Как потратить 1922 злотых. История студентки из Белостока
- Как потратить 3 955 злотых. История копирайтерки из Белостока
- Как потратить 2696 злотых. История студентки из Познани
- Как потратить 12 152 злотых. История программиста из Белостока
- Как потратить 5 275 злотых. История журналиста и пиарщика из Катовице
- Как потратить 5060 злотых. История начинающей редакторки из Кракова
- Как потратить 6450 злотых. История маркетолога в айти, которая приехала в Польшу из-за любви
- Как потратить 9444 злотых. История логиста и организатора «Мова нанова з Варшавы»
- Как потратить 2430 злотых. История вегана-строителя из Вроцлава
- Как потратить 5858 злотых. История проектировщика электросетей из Гданьска
- Как потратить 1023 злотых. История беженца в Белостоке, который тратит на еду 10 злотых в день
- Как потратить 1976 злотых. История специалиста по контекстной рекламе из Вроцлава
- Как потратить 18 853 злотых. История молодой мамы из Вроцлава
- Как потратить 5490 злотых. История мастера по маникюру из Щецина
- Как потратить 4 800 злотых. «Здесь реально планировать свою жизнь»: история грузоперевозчика из Варшавы
- Как потратить 4898 злотых. История молодой мамы из Белостока
- Как потратить 1480 злотых. История слаботочника из Белостока
Пра сябе
Мяне завуць Ягор Тубелевіч, мне 27 гадоў. Я працую кантэкстолагам на фрылансе, жонка — SMM-спецыялістка. Роўна паўгода таму мы пераехалі ў Беласток, каб у сына была магчымасць наведваць дзіцячы садок з беларускай мовай навучання.
Да пераезду мы пяць месяцаў жылі ва ўкраінскім горадзе Ірпені, потым амаль паўтара года — у грузінскім Батумі. Нам ёсць з чым параўноўваць. Магу сказаць, што ў Польшчы мы сталі жыць значна лепш, чым жылі ў Батумі, нягледзячы на тое, што за батумскую кватэру плацілі на 330 долараў менш. Адзенне, абутак, прадукты, забавы — усё гэта ў Беластоку каштуе напалову танней пры ў разы лепшай якасці.
Выдаткі
- Арэнда кватэры — 3 600 злотых
- Прадукты, харчаванне ў кафэ, дастаўка на дом — 1 900 злотых
- Адзенне і абутак — 1 000 злотых
- Навучанне — 350 злотых
- Цацкі для сына — 200 злотых
- Транспарт — 145 злотых
- Догляд за сабой, здароўе, сродкі гігіены — 1 035 злотых
- Інвестыцыі — 1 740 злотых
- Іншае — 150 злотых
Жытло
Здымаем двухпакаёвую кватэру на сорак квадратаў у дзесяці хвілінах ад Рынку Касцюшкі. Кватэра мае гасціную, спалучаную з кухняй, асобны пакой, маленькую гардэробную, санвузел і балкон.
Хутчэй за ўсё, кватэра была «кавалеркай», асобны пакой «дабудавалі» штучна. Яна светлая, з новым якасным рамонтам. Да нас у гэтай кватэры ніхто не жыў. Калі мы засяліліся — прыбіралі паліцы ад пылу пасля рамонту і адмывалі падлогу.
Кошт кватэры — 2 900 злотых. Пры засяленні чынш быў 450 злотых. Зараз мы плацім 700. То бок за месяц кватэра абыходзіцца агулам у 3 600 злотых.
Для Беластока такі кошт, напэўна, высокі, але кватэра каштуе сваіх грошаў. Калі мы толькі планавалі пераезд у Польшчу і вырахоўвалі бюджэт на кватэру, то ўлічвалі, што частка сродкаў пойдзе на бытавыя дробязі: посуд, сталовыя прыборы, пасцельную бялізну, фен, прас і гэтак далей. Але бытавыя турботы адышлі на задні план, бо ў кватэры было ўсё неабходнае для жыцця: ад двух камплектаў новай запакаванай пасцельнай бялізны да двух тэлевізараў і пыласосаў.
Ежа
Харчуемся пераважна дома. Я з дзяцінства люблю гатаваць, таму, можна сказаць, у нашай сям’і за гэта адказваю я. Гатую розныя стравы: ад пюрэ з катлетамі да лазанні. Прадукты набываем пераважна ў Biedronka ці Aldi, часам заходзім у Kaufland. Усе гэтыя крамы знаходзяцца ў дзесяці хвілінах ад нашага дома. На прадукты трацім плюс-мінус 1 500 злотых у месяц.
У кафэ зараз ходзім не часта, бо сын гэтую справу не любіць. З яго актыўнасцю пакуль дачакаешся сваёй стравы, есці ўжо не захочаш. Кожныя выходныя гуляем у цэнтры горада і бяром у кафэ марозіва, вафлі ці штосьці простае, што можна будзе ўзяць с сабой, калі Гедыміну надакучыць сядзець.
Калі не паспяваю прыгатаваць ці проста не хочацца гэтым займацца, замаўляем дастаўку на дом ці набываем ежу на вынас. На гэта выдаткоўваем недзе каля 400 злотых. Месяц на месяц не прыходзіцца.
Транспарт
Часта ходзім пешшу. Калі трэба дабрацца кудысьці далёка, выкарыстоўваем альбо аўтобусы, альбо таксі. З пачаткам лета сталі карыстацца самакатамі BOLT. Машыны ў нас пакуль няма. За апошні месяц на транспарт патрацілі агулам 145 злотых. Як ні дзіўна, большая частка сумы пайшла на самакаты.
Прыгажосць і здароўе
Рэгулярныя траты — гэта ZUS, працэдуры прыгажосці для жонкі і сродкі гігіены. Калі з’яўляецца патрэба наведаць доктара, ідзём у сваю паліклініку. З сямейным доктарам нам вельмі пашчасціла. Паслугамі платных медыцынскіх цэнтраў за тыя паўгода, што жывём у Польшчы, яшчэ не карысталіся.
Акрамя гэтага, жонка рэгулярна ходзіць на манікюр, педыкюр, мы з сынам — да цырульніка. І амаль кожны месяц набываем сродкі гігіены і хімію для дому. Але, зноў жа, месяц на месяц не прыходзіцца. Можа быць такое, што ў адным месяцы патрэбна пара пазіцый, а ў наступным — заканчваецца ўсё.
Адзенне і абутак
І адзенне, і абутак набываем штомесяц. З Батумі мы пераязджалі з адной вялікай і дзвюма маленькімі валізкамі. Апошнія пару месяцаў жыцця ў Грузіі не закупаліся наогул, бо не хацелася цягнуць с сабой шмат багажу. Таму цяпер паступова папаўняем свой гардэроб. Пры тым што кошт на адзенне і абутак у Польшчы напалову меншы, чым у Грузіі.
Не скупляем усё, што бачым. За зніжкамі таксама не гонімся. Набываем толькі тое, што патрэбна і што падабаецца. Адзенне і абутак жонцы і сыну набываем часцей, чым мне.
Але ў красавіку-маі актыўна закупляліся летнім адзеннем для ўсіх. Аддалі нешта каля 2 500 злотых. Напачатку чэрвеня дакуплялі некаторыя пазіцыі, дакладна памятаю, што выдаткавалі 1 000 злотых.
Забавы і адукацыя
У асноўным, нашыя забавы зараз сканцэнтраваны на дзіцячых пляцоўках. Сын пойдзе ў дзіцячы садок толькі ў верасні, а мы з жонкай працуем з дому. Сваякоў у Беластоку ў нас няма, няню таксама не наймаем. Таму ў будні працоўны час праводзім дома ўсе разам. А пасля працы ідзём на дзіцячую пляцоўку.
У выходныя хадзілі на кола агляду, якое нядаўна з’явілася на плошчы Касцюшкі. Хадзілі на дзіцячыя атракцыёны ў раёне Антанюк. Ездзілі ў беластоцкі заапарк.
Што тычыцца адукацыі, то зараз жонка ходзіць на курсы польскай мовы. Навучанне каштуе 220 злотых за месяц. Акрамя гэтага, у апошні месяц гасіў доўг за сваё навучанне ў БДУ. Там доўгая гісторыя, але калі коратка: перад пераездам за мяжу я сышоў з трэцяга курса гістфака БДУ (завочная форма навучання), тады мне сказалі, што аніякіх выплат ад мяне не патрабуецца. А тры месяцы таму па месцы маёй рэгістрацыі ў Беларусі прыйшоў ліст з патрабаваннем пагасіць доўг у памеры 500 рублёў. Гэта сума з пеняй. Потым яе паменшылі да 300 рублёў: маўляў, калі асноўны доўг у памеры 300 рублёў я пагашу да першага ліпеня — гасіць пеню не трэба будзе.
Цацкі для сына
Цацкі, размалёўкі, часопісы і гэтак далей набываем часта. Цяжка сказаць, колькі на гэта выдаткоўваем. Тут таксама месяц на месяц не прыходзіцца, бо ў адзін месяц набывалі і ровар, і самакат, і скейт, а ў іншы — не такія маштабныя рэчы: канструктар, мяккія цацкі, размалёўкі і іншае. Я б сказаў, што дакладна трацім ад 200 злотых у месяц.
Інвестыцыі і іншае
Апошні месяц актыўна займаліся запускам свайго беларускага брэнда дзіцячага нацыянальна арыентаванага адзення. Запуск рабілі на грошы з свайго штомесячнага даходу. Агулам патрацілі 1 740 злотых: ад першага кроку да запуску продажу.
Акрамя гэтага, ёсць і іншыя выдаткі: аплата мабільнай сувязі, камісія за перавод грошай з беларускіх і грузінскіх картак на польскія, раздрукоўка дакументаў. Апошняе было вельмі актуальным для нас у папярэднія месяцы, бо мы рыхтавалі дакументы на сталы побыт.