Серада, 4 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Касіў ад арміі». Як замежнікі пачалі вывучаць беларускую мову

Марыя Седышова Марыя Седышова
28 чэрвеня 2023, 09:12
Гісторыі
A A
беларуская мова

Ілюстрацыя: MOST

«Улюбёныя словы — шмоня, срака і мімалётнасць». MOST расказвае, як замежнікі пачалі вывучаць беларускую мову і навошта яна ім патрэбна.

«Беларусь — краіна шчырых сяброў»

Полька Яанна Бернатовіч жыве ў Кракаве і вывучае беларускую мову ўжо дваццаць гадоў. Дзед Яанны нарадзіўся ў Заходняй Беларусі — гэта адна з прычын, чаму яна зацікавілася «культурай і мовай суседняй краіны». На той момант Яанна яшчэ не ўсведамляла палітычных кантэкстаў карыстання беларускай мовай.

— Спачатку пачала вывучаць рускую, але хутка прыйшло ўсведамленне, што мяне цікавяць менавіта нацыянальная мова беларусаў і Беларусь як незалежная краіна. Я запісалася да прафесара Юры Гардзеева на курс беларускай мовы як на дадатковы занятак у Ягелонскім універсітэце, пачала таксама знаёміцца з беларусамі і вучыцца праз непасрэдны кантакт у рамках студэнцкага гуртка. Мы наладзілі сувязь са студэнтамі Універсітэта культуры ў Мінску і арганізавалі паездкі ў Беларусь, а таксама запрашалі іх да нас.

У Беларусі Яанне падабаецца прырода, таксама — беларускія вёскі, мястэчкі і сталічны горад з яго архітэктурай. Яшчэ полька любіць беларусаў і пагаджаецца з тым, што «Беларусь — гэта краіна шчырых сяброў».

Падчас паездак у Беларусь Яанна размаўляла па-беларуску толькі з беларускамоўнымі сябрамі. У крамах ці ў зносінах з рускамоўнымі бацькамі сяброў полька старалася пераходзіць на рускую мову.

— Гэта мне даецца цяжка, бо беларускую мову я ведаю лепш і адчуваю сябе больш упэўнена, калі карыстаюся беларускай. Даволі хутка аднак прыйшло адчуванне, што выбар беларускай мовы для штодзённай камунікацыі ў Беларусі не ўспрымаецца нейтральна. Таксама і ніхто з рускамоўных суразмоўцаў не заахвочваў, каб я вяла размову па-беларуску. Гэта ўскладняе моўную сітуацыю такой асобы, як я, для каго беларуская мова з’яўляецца самай натуральнай і камфортнай мовай у зносінах з грамадзянамі Беларусі.

Цяпер Яанна пастаянна карыстаецца беларускай мовай у камунікацыі з беларускамоўнымі сябрамі. Яшчэ полька кажа, што беларуская мова мілагучная і вельмі блізкая яе сэрцу. Самае любімае слова Яанны — «мудрагелісты», а любімая фраза — «агульная млявасць і абыякавасць да жыцця».

Размаўляла перад люстэркам, чытала вершы і пісала іх сама

Іспанка Анхела Эспіноса Руіс вывучае беларускую мову адзінаццаць гадоў, з’яўляецца кандыдатам філалагічных навук і працуе на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Калісьці Анхела захапілася беларускай культурай і музыкай, а падчас праграмы культурнага абмену ў ЗША пазнаёмілася з беларусамі, якія потым сталі яе сябрамі.

Пасля Плошчы 2010 года Анхела напісала артыкул, за які атрымала ўзнагароду «Беларусь у фокусе», потым яе запрасілі ў Варшаву на цырымонію ўзнагароджання і разнастайныя семінары. Там іспанка пачула беларускую мову ўжывую, ёй «спадабаліся і мова, і людзі, якія на ёй размаўлялі». Акрамя таго, вершы Анхелы на беларускай мове друкаваліся ў галоўных беларускіх літаратурных часопісах, а таксама ў калектыўных і асабістых зборніках.

Беларускую мову іспанка вывучала з цяжкасцю: матэрыялаў было вельмі мала. Яшчэ меней такіх, каб асновай для вывучэння была не расійская мова.

— Размаўляла перад люстэркам, каб выпраўляць вымаўленне, чытала вершы, потым пачала сама іх пісаць. Праз нейкі час падзялілася з сябрамі, што вывучаю беларускую мову, і яны сталі дапамагаць, а таксама знайшліся новыя знаёмыя і кантакты. Дагэтуль многія мае сябры — беларусы. Карыстаюся беларускай мовай штодзённа, атрымліваецца.

Анхела дадае, што дзесяць гадоў таму ўспрымала беларускую мову як «нешта экзатычнае». Цяпер іспанка бачыць яе «простай, звычайнай мовай для камунікацыі, як і сваю родную, іспанскую». Анхела дагэтуль працягвае пісаць вершы па-беларуску, бо яны пасуюць яе лірычным тэндэнцыям.

У Беларусі іспанка шматразова была ў перыяд 2015-2020 гадоў, а потым гэта «стала немагчыма з розных прычын: спачатку каронавірусная пандэмія, потым дэмакратычны пункт погляду».

Пачаў вывучаць мову, бо «касіў ад арміі»

Паляк Пятро Дудановіч жыве ў Польшчы — у горадзе Сувалкі. Беларускую мову Пятро вывучае з 11 верасня 2001 года — менавіта тады ён паступіў на беларусістыку ў Варшаўскі ўніверсітэт, бо «касіў ад армі».

Цяпер карыстаюся беларускай мовай у стасунках з беларусамі. Яна падобная да чэшскай, славацкай ці ўкраінскай. Таксама я аб’ездзіў амаль усю Беларусь. Больш за ўсё мне падабаюцца там лідскае піва і мова. Сярод улюбёных слоў — брыдкаслоў’е, шмоня, срака, мімалётнасць.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

BMW M5

«Цена была слишком хорошей». Как машины из Европы по чужим документам попадают в Беларусь — спросили участника схемы

MOST
4 лютага 2026, 16:43

За год польские таможенники предотвратили незаконный вывоз в Беларусь, Россию и Украину более 150 автомобилей. Часто это машины, угнанные в странах Евросоюза, которым перебивают VIN-номера и меняют документы....

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

роды в Польше

«Ты всегда можешь вернуться домой». Задали беременным из Беларуси и Польши одни и те же вопросы о будущем их детей

Хрысціна Гараніна
3 лютага 2026, 15:58

Наталья и Марина (имя изменено) готовятся стать мамами. Наталья будет рожать в Польше, где живет уже пять лет, а Марина — в Беларуси. Они по-разному смотрят на материнство...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты