Субота, 29 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Платили 15-17 злотых в час». Как беларусы находят первую работу в Польше и сколько на ней зарабатывают

MOST MOST
27 ліпеня 2023, 11:00
Гісторыі
A A
работа в Польше

Снимок носит иллюстративный характер. Источник: Markus Winkler / Unsplash

Поиск работы — обычно самый сложный вопрос переезда в новую страну. Поговорили с беларусами о том, как они искали первую работу в Польше и на какие зарплаты соглашались.

«Работодатель-поляк ждал месяц, пока я сделаю визу»

В Польше Михаил живёт уже полтора года. Приехал из Минска, где работал электромонтажником. Для переезда выбрал Белосток — здесь жили друзья. Ещё до переезда Михаил попросил свою подругу узнать, куда в Белостоке можно устроиться электриком. Оказалось, что муж одной из её клиенток работал с поляком, которому в фирму нужен работник.

— Мой нынешний работодатель-поляк ждал месяц, пока я сделаю визу, а после — неделю карантина. На момент переезда язык я не знал совсем. Но с поляком общий язык нашёл сразу, начали понимать друг друга практически без проблем. Его фирма — это он и я. Иногда мы работаем вместе, но в основном — работаю один. Как начальник он не требовательный, никуда не гонит, всё время говорит: «Делай не спеша и аккуратно, плохо оно само получится». Со старта оплата была 20 злотых в час чистыми, сейчас поднял до 27 злотых. Работаю я понедельника по пятницу по восемь часов. Редко бывает необходимость выйти на работу в субботу, но он всегда предварительно спрашивает, есть ли у меня возможность.

«Знайсці нешта ідэальнае з першай спробы вельмі цяжка»

 Эмі пераехала ў Польшчу два з паловай гады таму, напрыканцы 2020 года. Дзяўчына адразу падалася на міжнародную ахову, таму бліжэйшыя паўгады працаваць афіцыйна магчымасці ў яе не было. Пасля атрымання ўсіх дакументаў беларуска пачала шукаць працу. У Беларусі Эмі працавала афіцыянткай і музычным кіраўніком, таму хацела знайсці штосьці падобнае. За паўгады па праграме Каліноўскага дзяўчына вывучыла польскую мову да ўзроўня В2, але ўпэўненасці ў карыстанні мовай не было. Таму дзяўчына адмовілася ад працы ў дзіцячым садку, нягледзячы на прапановы, якія ёй паступалі.

— Праз беларускія групы ў тэлеграме і праз агульных знаёмых знайшла працу афіцыянткай у італьянскай рэстарацыі Chianti ў Варшаве. Але калі я прыйшла на сумоўе, мне адразу адмовілі ў пасадзе афіцыянткі з-за колера валосся (яно было фіялетавым). Мяне прынялі мыць посуд. Працавала я там толькі ў выхадныя. Гэтага было мала. Таму я пайшла на дадатковую працу: мыць посуд у кальянную. Плацілі мне 15-17 злотых за гадзіну.

Паралельна я шукала працу на пастаяннай аснове і знайшла працу касірам у Ашане. Там прапаноўвалі аплату ў памеры 18 злотых за гадзіну, але з графікам шэсць дзён у тыдзень па 12-15 гадзін у дзень. Дарога ад майго дома да працы займала яшчэ паўтары гадзіны. Там я вытрымала ўсяго тры месяцы. Развіталася з працай у Ашане роўна ў той момант, як атрымала прапанову ад беларускага бара, куды часта хадзіла,  — Beer Station. На той момант быў толькі адзін бар у раёне Praga-Pòłnoc у Варшаве. І планавалася адкрыццё другога ў самым цэнтры Варшавы, куды патрабаваўся кухар за 20 злотых у гадзіну. Я пагадзілася.

На пасадзе кухара Эмі прапрацавала нядоўга: чатыры-пяць месяцаў, пасля чаго ёй прапанавалі працу бармэнам. Працавала адразу на два бары, амаль праз год адкрыўся трэці бар таго ж брэнда у раёне Ursynów. І беларуска пачала працаваць ужо “на тры бары”. Агулам у гэтых трох закладах Эмі прапрацавала паўтара года. Звольнілася дзяўчына, бо зразумела, што стаіць на адным месцы і не развіваецца. Эмі прызнаецца, што развітвацца было цяжка, але яна прыняла рашэнне шукаць штосьці, што будзе блізка сэрцу, а не тое, што будзе ратаваць ад галоднай смерці.

— У польскай групе ў Фэйсбуку я знайшла прапанову бармэнам у рэстаране італьянскай кухні Dziurka od klucza. Заробак абяцалі ў памеры 24 злотых за гадзіну, з магчымасцю павышэння да 27 злотых. Каб туды трапіць, трэба было прайсці кваліфікацыйную размову, падчас якой пыталі пра кактэйлі, моцны алкаголь, мае планы на будучыню ў сферы бармэнства. Яшчэ трэба было адпрацаваць тэставы дзень. Я працую ў гэтым рэстаране ўжо два месяцы і кайфую! За 200 гадзін я зарабляю амаль 5000 злотых і пры гэтым не стамляюся. У нас вялікі калектыў — амаль усе палякі і некалькі ўкраінцаў. Нам рэгулярна праводзяць навучальныя курсы, так званыя szkolenia, на якіх распавядаюць аб алкаголю, кактэйлях, віне. Да таго ж тут рэгулярна змяняецца кактэйльная карта, у якую мы павінны самі ўносіць свае аўтарскія кактэйлі, таму нам дазволена часта эксперыментаваць.

Эмі лічыць, што знайсці нешта ідэальнае з першай спробы вельмі цяжка. Кожны павінен прайсці праз нейкі перыяд, калі трэба ісці на працу з цяжкасцю і неахвотай, каб зарабіць на выжыванне. А калі будзе падушка бяспекі — можна шукаць тое, што будзе па душы і ў чым можна развівацца.

— Для сябе адзначыла тое, што нават гэты рэстаран не будзе маім канчатковым пунктам. У маіх планах калісьці адкрыць штосьці сваё.

«Заробак залежыць ад таго, колькі лекцый правяду»

 Марыя пераехала ў Польшчу чатыры гады таму. Зараз дзяўчына жыве ў Варшаве і працуе настаўніцай ангельскай мовы: выкладае для палякаў.

— Асаблівых цяжкасцей у пошуке працы ў мяне не было. Знайшла яе на praca.pl. Напачатку была анлайн-размова, а потым запрасілі ў школу. На вочным сумоўі пыталі, які ў мяне вопыт навучання, якія методыкі выкарыстоўваю і гэтак далей. У той самы дзень мне патэлефанавалі і сказалі, што прымаюць на працу. Гэтая праца ў мяне па ліку другая пасля заканчэння універсітэта. Мой заробак як настаўніка залежыць ад таго, колькі лекцый правяду. У месяц выходзіць ад 4000 да 6000 злотых. Праца мне падабаецца, але, як і паўсюль, ёсць што палепшыць.

Польскую мову Марыя вучыла яшчэ ў школьныя часы: хадзіла на заняткі, чытала кнігі. Акрамя гэтага да пераезда беларуска шмат разоў была ў Польшчы, таму вывучэнне мовы давалася проста.

Для ўсіх, хто збіраецца пераязджаць у Польшчу і працаваць тут, у Марыі толькі адна парада: вучыць польскую мову.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты