Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускі тэатральны тыдзень пройдзе ў Варшаве

MOST MOST
2 жніўня 2023, 09:39
Навіны
A A
Беларускі тэатр

Фота: Trwarszawa.pl

Тыдзень беларускага тэатра пройдзе ў Тэатры экстрады TR Warszawa з 8 па 13 жніўня. У мерапрыемстве прымуць удзел калектыў «Купалаўцы», Team theatre, Brave banda, Diafilm live. Гледачы ўбачаць сем спектакляў і шоў у выкананні артыстаў з Беларусі і Украіны.

У TR Warszawa распавялі, што спектаклі, якія можна ўбачыць падчас беларускага тэатральнага тыдня, закранаюць «шырока зразумелыя грамадска-палітычныя тэмы, апавяданні пра жыццё пры дыктатуры ў Беларусі і падчас вайны ва Украіне і асабістыя гісторыі пра прымусовую эміграцыю і спробу стварыць новы дом за мяжой».

Усе падзеі будуць забяспечаныя польскімі субтытрамі, каб зрабіць іх даступнымі для польскай аўдыторыі.

«На жаль, пасля выбуху 2020 года беларускі тэатр стаў прадметам жорсткіх рэпрэсій з боку дыктатуры Лукашэнкі, як і іншыя інстытуты грамадзянскай супольнасці. Пад ціскам улады многім тэатральным людзям давялося пакінуць краіну, ратуючы сваю свабоду, а часам і сваё жыццё. Большасць з іх пасяліліся ў Польшчы, і тут дзякуючы падтрымцы польскіх і замежных устаноў яны працягваюць сваю мастацкую дзейнасць», — сцвярджае куратар тыдня беларускага тэатра Раман Паўлоўскі.

Ён кажа, што тыдзень будзе першай шырокай прэзентацыяй сучасных артыстаў з Беларусі за апошнія гады.

«У праграме — прэм’еры новых спектакляў, пастаўленых у Варшаве, а таксама новыя версіі спектакляў, пастаўленых у Беларусі і прывезеных у Польшчу літаральна “у чамадане” і памяці стваральнікаў. Сярод іх будуць пастаноўкі найноўшай беларускай драматургіі, якія паказваюць жыцьцё ва ўмовах дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне, дакумэнтальныя фільмы, а таксама спэктаклі, якія звяртаюцца да старых палескіх традыцый ці легенд Паўночнай Эўропы», — піша Паўлоўскі.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа на заводе в Польше

Половина работников в Польше зарабатывает больше 7907 злотых брутто

MOST
5 чэрвеня 2026, 19:36

Медианная зарплата брутто в Польше составляет 7907,20 злотого. Такие данные обнародовало Главное статистическое управление (GUS) за декабрь 2025 года — на данный момент это наиболее актуальная информация. Медианная...

подача на ВНЖ в Варшаве

Две трети беларусов, работающих в Польше, заключили полноценный трудовой договор

MOST
5 чэрвеня 2026, 12:07

На конец 2025 года 137,8 тыс. беларусов были покрыты в Польше пенсионным страхованием. За год их число выросло почти на 4 тыс., следует из отчета «Иностранцы в польской...

восточная граница Польши

Польша планирует использовать леса и болота для укрепления восточной границы

MOST
5 чэрвеня 2026, 10:00

В Польше ограничивают вырубку леса около границы, а также планируют восстановить болота, чтобы помешать передвижению войск потенциального противника. Использование ландшафта для обороны предусмотрено программой «Щит Восток», сообщает Polskie...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты