Панядзелак, 8 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Марыла пра Беларусь у складзе Расіі, а стала «нацыяналісткай». Беларуская блогерка ў эміграцыі распавяла, як так сталася

MOST MOST
21 жніўня 2023, 12:18
Гісторыі
A A
беларускія блогеры

Здымак з Інстаграм Сандры

Сандра — беларускамоўная блогерка ў эміграцыі. Лічыць сябе беларускай нацыяналісткай. Праўда, раней у яе жыцці ўсё было зусім інакш: яна нават марыла пра Беларусь у складзе Расіі. Як так сталася, дзяўчына расказала MOST.

Сандры 27, у Польшчы яна жыве ўжо шосты год. Кажа, што з дзяцінства не любіла беларускую мову, культуру і вельмі хацела «быць расейкай». Але аднойчы ўсё змянілася.

«Лічыла, што мы — краіна-лох»

— Нават да падлеткавага ўзросту я сапраўды марыла пра Беларусь у складзе Расеі (Сандра выкарыстоўвае такі варіянт назвы краіны і ад яе ўтварае назву жыхароў. — Заўв. MOST). Лічыла, што мы — «краіна-лох», і з Расеяй нам будзе вельмі крута. Але потым знаёмыя расейцы, якія крытыкавалі Пуціна і сваю ўладу, пачалі распавядаць, што адбываецца ў Расеі насамрэч. Тады я ўбачыла тое, чаго раней не бачыла, і шмат разважаць. А фармаванне маёй пазіцыі як «беларуска-нацыяналістычнай» прыйшлося на пачатак вайны ва Украіне.

— Як ты зразумела, што хочаш размаўляць на беларускай мове?

— Калі я зацікавілася нашай краінай, нашай нацыяй, яе гісторыяй і культурай, я пачала спрабаваць размаўляць на роднай мове. Але ў мяне нічога не атрымлівалася, бо ў школе да беларускай мовы я ставілася абыякава і зусім не вучыла яе. Таму была вымушана знайсці рэпетытарку — з яе дапамогай я пачала больш-менш размаўляць і пісаць на мове ўжо праз паўгады. Таксама ўсе сацсеткі я перавяла на беларускую. Але калі мяне прасілі размаўляць на расейскай, то без праблем пераходзіла на яе.

— Якой была рэакцыя бацькоў і сяброў?

— Большасць аднеслася да такіх маіх пераменаў пазітыўна. Цікава, што бацька хіба нават нічога не заўважыў, а вось мама, этнічная расейка, пачала спрабаваць размаўляць са мной па-беларуску. Канешне, былі і знаёмыя, хто адрэагаваў «па-ябацькаўскі»: выпраўлялі мае «памылкі» на расейскую мову і патрабавалі, каб я размаўляла на ёй.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sandra Chey (@lionesssandra)

«Беларуская мова — толькі для пантоў»

— Але пазней лаяльнасць да рускай мовы зменшылася.

— Аднойчы мне напісаў знаёмы. Я пачала адказваць па-беларуску і атрымала ў свой бок: «Беларуская мова — толькі для пантоў, размаўляць трэба нармальна». Я вельмі раззлавалася і канчаткова вырашыла, што адмаўляюся ад выкарыстання расейскай мовы — буду размаўляць толькі на беларускай! Таму з мінулага года, акрамя як па-польску, я размаўляю выключна па-беларуску.

З пачаткам вайны ва Украіне я яшчэ больш зразумела, як важна быць незалежнымі ад Расеі і размаўляць менавіта на сваёй мове, абараняць сваю культуру. Я цалкам адмовілася ад расейскай мовы ў паўсядзённым жыцці.

— Ты вядзеш тэматычны канал у TikTok…

— Так, ужо некалькі гадоў. А вось з каналам majakrainabelarus працую амаль паўгады. Таксама я планую зрабіць сваё YouTube-шоу — зараз актыўна рыхтуюся да гэтага.

— Ты сутыкалася з хэйтам?

— Хэйту вельмі шмат. На жаль, больш, чым прыемных слоў. Сярод хэйтэраў акрамя расейцаў ёсць і «ябацькі», і нават украінцы, але я разумею, што гэта могуць быць прарасейскія боты.

«Пасля зімы наступае вясна»

— Бачу, у цябе ёсць две татуіроўкі на беларускую тэматыку. Распавядзеш пра іх?

— Першая — беларускі арнамент з дыназаўрам Google, які з’яўляецца, калі няма інтэрнэту: гэта адсылка да 2020 года, калі ў першыя дні пратэстаў беларусам яго абрубалі. І вядомы подпіс: «Кім быць хочаш? Не быць скотам» (радок з верша Янкі Купалы. — Заўв. MOST).

Другая — цытата нашага (праваабаронцы і заснавальніка цэнтра «Вясна») Алеся Бяляцкага почыркам маёй матулі: яна напісала і выслала фотаздымак, а татуіроўшчык перавёў мне на руку (у Сандры на руцэ напісана «Пасля зімы наступае вясна». — Заўв. MOST).

@lionesssandra Ну мы ? #пабеларуску #беларускіцікток #беларускітыкток #беларусь #лукашенко #путінхуйло?? #жывебеларусь #українськийтікток #мовамаєзначення #славаукраїні #9мая #деньпобеды ♬ Originalton – 66

«Беларусь можа быць крутой краінай»

— Як думаеш, беларуская культура можа нармальна развівацца ў эміграцыі?

— Я лічу, што ў цяперашніх умовах, калі за ўсё прабеларускае ў Беларусі можна трапіць за краты, эміграцыя і павінна з большага развіваць беларускую культуру. У Польшчы стала ладзіцца вельмі шмат беларускіх мерапрыемстваў, майстар-класаў, канцэртаў; людзі маюць магчымасць захоўваць і развіваць беларускую культуру, а пасля перамогі змогуць яе перавезці, вярнуць у Беларусь.

— Ці плануеш вярнуцца ў Беларусь пасля пераменаў?

— Дарэчы, я вярталася ў Беларусь у жніўні 2020 года, а ў траўні 2021 з’ехала ў Польшчу зноў. Прызнаюся, што ніколі не хацела жыць у Беларусі, бо проста люблю цяплейшы клімат. Але напэўна хачу мець там свой дом, каб рэгулярна прыязджаць на родную зямлю. Упэўнена, што вельмі хутка ўсё зменіцца — і ў Беларусі будзе новае, светлае жыццё. Беларусь можа быць крутой краінай — на узроўні Еўропы ці нават лепей.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вызвали полицию на ребёнка

Педиатру из Бобруйска, которая уехала в Польшу из-за репрессий, заблокировали беларусскую карту. Она не может снять алименты

MOST
8 снежня 2025, 12:48

Педиатру Майе Терекуловой, живущей в Польше, заблокировали беларусскую банковскую карту, на которую бывший муж перечислял алименты на детей. Об этом она сообщила в Facebook. Последнее, на что она...

дом под Варшавой

«Главное — увидеть дом там, где его пока нет». Беларус строил резиденции в Дроздах и на Рублевке, а теперь возводит дома под Варшавой

MOST
6 снежня 2025, 09:00

Когда Евгений Мазынский впервые привез партнера на участок под Варшавой, там не было ни дороги, ни света — только мокрая глина и лесополоса. «Это будет дом», — сказал...

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты