Пятніца, 13 чэрвеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Адсутнасць пашпарта — не канец свету». Супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці расказалі пра складаныя справы

Максім Шульц Максім Шульц
8 верасня 2023, 08:00
Навіны
A A
адсутнасць пашпарта

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Gabrielle Henderson / Unsplash

Цэнтру беларускай салідарнасці (ЦБС) спаўнілася тры гады. За гэты час спецыялісты ўстановы правялі амаль 34 тысячы кансультацый. Беларусы (і не толькі) звяртаюцца з пытаннямі, якія звязаныя з легалізацыяй, працай, дыскрымінацыяй, дэпартацыяй і гэтак далей.

Журналіст MOST паразмаўляў з супрацоўнікамі ЦБС пра найбольш складаныя кейсы і пра тое, чым можа дапамагчы цэнтр.

«Першы, каму мы дапамаглі — заснавальнік BYPOL Андрэй Астаповіч»

Прэс-сакратар ЦБС Антось Жукаў згадвае, што ідэя стварыць арганізацыю, якая б дапамагала беларусам, узнікла яшчэ летам 2020-га. Людзі ў дыяспары верылі ў перамогу пратэстаў, але шмат хто разумеў, што могуць распачацца вялікія рэпрэсіі.

— 7 верасня стала першым днём, калі мы распачалі працу. Як кажуць нашыя юрысты, першы, каму мы дапамаглі, — заснавальнік BYPOL Андрэй Астаповіч. Увогуле ж паток людзей быў велізарны, пік адбыўся напрыканцы верасня — напачатку кастрычніка. Людзі пераязджалі, і ім была патрэбная дапамога. Тады яшчэ не было нейкіх адладжаных механізмаў, быў сапраўдны хаос. Мы працавалі на кухні, гэта была праца літаральна да 12 гадзіны ночы. Юрысты сыходзілі, проста каб паспаць і вярнуцца назад. Гэта быў вельмі складаны час насамрэч, — ўспамінае Антось.

Мужчына дадае, што напачатку ў ЦБС працавала некалькі юрыстаў, і вельмі моцна дапамагалі валанцёры. Зараз жа каманда складаецца прыкладна з 25 чалавек. Пасля пачатку расійскай агрэсіі цэнтр вырашыў дапамагаць у тым ліку ўкраінцам. Па дапамогу таксама звярталіся грамадзяне Расіі, Узбекістану, Грузіі, Арменіі і нават Эквадора — амаль усё яны ўцякалі ад вайны ва Украіне.

«Законы ў Польшчы змяняюцца часта, таму да нас звяртаецца шмат людзей»

ЦБС дапамагае ў справах, якія датычацца легалізацыі, працоўных пытанняў (звальненні, нявыплата заробкаў, падман з дамовамі), дэпартацыі, выпадкаў дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце. Супрацоўнік інфалініі Мікіта адзначае, што звярнуцца па дапамогу можна:

  • па тэлефоне: +48 662 200 400
  • праз электронную пошту: info@belaruscenter.eu
  • праз Telegram: @CBShelp

— Мы разглядаем запыт чалавека, якая дапамога яму патрабуецца, верыфікуем яго, ці з’яўляецца ён палітычным альбо сацыяльным актывістам, адкуль прыехаў, можа з тэрыторыі Украіны пасля 24 лютага 2022 года. Потым спрабуем адказаць на пытанне, у рамках нашых ведаў і кампетэнцыі. Калі ж пытанне больш складанае, то запісваем яго на кансультацыю да юрыста, — кажа Мікіта.

Па словах юрысткі ЦБС Марыны Грышчанкі, якая прыехала з Украіны, зараз вельмі вялікі паток зваротаў. Спецыялісты стараюцца разглядаць іх усе.

— Насамрэч бывае па-рознаму. Могуць быць такія перыяды, калі зваротаў не так шмат, але законы ў Польшчы мяняюцца часта, таму калі адбываюцца змяненні, то да нас звяртаецца шмат людзей, — адзначае Марына.

«Беларуску хацелі дэпартаваць з-за прозвішча, як у расійскага дыпламата»

Гаворачы пра пікі зваротаў, супрацоўнікі адзначаюць першыя месяцы пасля пачатку вайны. Гэта звязана як з тым, што прыехала шмат новых людзей, у тым ліку з Украіны, так і з тым, што стала больш выпадкаў дыскрымінацыі, а таксама спраў, звязаных з дэпартацыяй. Марына Грышчанка гаворыць, што часта польскія ўлады нават не спрабавалі разабрацца ў сітуацыі.

— Напрыклад, у мяне ёсць такая справа. Беларуса ўнеслі у рэестр асоб, чыё знаходжанне ў Польшчы непажаданае. Матэрыялы справы таемныя, таму мы дакладна не ведаем прычыну. Але мы думаем, што гэта можа быць звязана з яго татуіроўкамі. Яны ў мужчыны па ўсім целе. Ёсць інфармацыя, што органы думаюць, што татуіроўкі гавораць пра прыналежнасць беларуса да польскіх крымінальных груповак. Справа вельмі цяжкая, а ў выпадку дэпартацыі беларусу пагражае турма, — запэўнівае юрыстка.

Яна прыводзіць яшчэ адзін прыклад. Напачатку вайны беларуску, якая даўно жыве ў Польшчы, хацелі дэпартаваць толькі за тое, што яе прозвішча было такое ж, як і ў аднаго з расійскіх дыпламатаў. Дзяўчыну выклікалі на размову да спецслужбаў, дапытвалі, шукалі сувязі з Расіяй.

Марына падкрэслівае, што такіх выпадкаў цяпер стала менш, але, напрыклад, справа чалавека з татуіроўкамі цягнецца дагэтуль і невядома чым скончыцца.

«Паліцыя часта не прымае заявы і ў саміх палякаў»

Другая вялікая праблема, якая абвастрылася пасля пачатку вайны, — дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце. Беларусы скардзяцца, што ім могуць не адкрыць рахунак у банку, ці паліцыя не прыме заяву, калі адбыўся нейкі міжнацыянальны канфлікт.

— Але трэба разумець, што людзі часта блытаюць звычайныя канфлікты з дыскрымінацыяй. Напрыклад, беларусы пабіліся з украінцамі, і беларусы ўжо думаюць, што іх дыскрымінуюць. Таксама і банкі па законе маюць права адмовіць у абслугоўванні. А паліцыя часта не прымае заявы і ў саміх палякаў, калі адбываюцца нейкія канфлікты, — запэўнівае Марына.

Антось расказвае, што пасля пачатку вайны ён папрасіў у сацыяльных сетках ЦБС, каб людзі напісалі пра выпадкі дыскрымінацыі, з якімі яны сутыкнуліся не так даўно. Назбіралася каля 500 гісторый. Але палова з іх датычылася абраз у інтэрнэце. Другая ж палова — сур’ёзныя сітуацыі, у тым ліку звязаныя з булінгам дзяцей у школе.

— Але трэба, зноў жа, да гэтых гісторый адносіцца з асцярожнасцю, — дадае Марына. — У мяне была гісторыя, калі 10-гадовую дзяўчынку-беларуску пабіў аднакласнік. Там было сур’ёзна: сінякі, страсенне мазгоў. А праз час мы даведаліся, што тым аднакласнікам быў хлопчык-беларус, а не паляк.

«Будзем працаваць, каб змены ў атрыманні польскага праязнога дакумента дзейнічалі і надалей»

Пасля ўступлення ў сілу ўказа пра тое, што беларускія дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты, стала больш зваротаў, якія звязаныя з гэтым пытаннем. Антось Жукаў падкрэслівае, што людзі баяцца між іншага дэпартацыі.

— Да таго ж пакуль незразумела, ці будзе падоўжаны тэрмін дзеяння змен, згодна з якімі праязны дакумент іншаземца выдаецца уладальнікам усіх відаў ВНЖ. Думаю, мы ў бліжэйшы час будзем працаваць з польскімі ўладамі , каб гэтыя змены дзейнічалі і надалей. Бо гэта сапраўды вельмі важна, асабліва ў такіх абставінах, — кажа прэс-сакратар ЦБС.

Марына Грышчанка падкрэслівае, што людзі і раней звярталіся з пытаннямі пра замену пашпарта, бо баяліся ісці ў пасольства. Юрыстка ЦБС раіць афармляць польскі праязны дакумент, а калі такой магчымасці няма, то падавацца на міжнародную абарону.

— У любым выпадку можна звяртацца да нас, — дадае Антось, — мы пракансультуем і па польскім праязным дакуменце, і па міжнароднай абароне. Што датычыцца таго, каб усё ж паехаць у Беларусь і памяняць пашпарт, то гэта можа быць небяспечна. Нават калі чалавек нідзе не ўдзельнічаў, ён мог пакінуць «няправільны» каментар у інтэрнэце. Асабліва ў той перыяд пратэстаў, калі ў кожнага было столькі эмоцый. Лепей не ехаць, бо гэта як латарэя. Адсутнасць пашпарта — не канец свету. Рашэнне гэтай праблемы ёсць.

«Да нас звярталіся людзі, якія хацелі засудзіць чалавека, які ім прадаў ката не таго полу»

Магчымасці ЦБС не бязмежныя, таму супрацоўнікі цэнтра не могуць прадстаўляць інтарэсы людзей у крымінальных справах — гэта можа рабіць толькі адвакат. Больш за тое, згодна з польскімі законамі, калі нехта дае доступ да матэрыялаў справы іншаму чалавеку, то яго чакае пакаранне. Але спецыялісты ЦБС могуць выслухаць чалавека і параіць кансультанта, у тым ліку бясплатнага.

Антось Жукаў кажа, што звароты па крымінальных справах — не самае страшнае. Бывае, што людзі звяртаюцца з вельмі дзіўнымі пытаннямі.

— Напрыклад, у нас пыталі, як знайсці бліжэйшую краму Żabka. Ці вось: звярталіся людзі, якія хацелі засудзіць чалавека, які ім прадаў ката не таго полу.

Марына ўспамінае яшчэ адзін выпадак, калі ў ЦБС патэлефанавала жанчына, у якой былі клапы ў кватэры, і яна пыталася, як ад іх пазбавіцца. Былі выпадкі, калі людзі прасілі грошы на арэнду кватэры ці патрабавалі знайсці ім працу.

— Так, бываюць такія людзі, якія прыходзяць з патрабаваннямі, — дадае Мікіта, — яны не просяць, а патрабуюць, каб мы ім дапамаглі з вядзеннем бізнесу, далі грошай. Але я за месяц працы пакуль не сутыкаўся з такімі пытаннямі. Але мог бы парэкамендаваць усё ж самастойна паспрабаваць разабрацца з такімі пытаннямі.

Антось адзначае, што тыя, хто звяртаюцца з такімі пытаннямі, часцей пакідаюць негатыўныя водгукі і ў чымсьці абвінавачваюць супрацоўнікаў ЦБС.

— Наогул, ёсць такая тэндэнцыя, што самыя ўдзячныя людзі, гэта тыя, што звяртаюцца з сур’ёзнымі праблемамі. Тыя, хто перажыў гвалт, палітзняволеныя. Яны з вялікай падзякай успрымаюць нашу дапамогу.

Тэгі: Галоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

из Беларуси во Францию

В Польше задержали афганца, который думал, что он в Париже. Так ему сказал курьер, который переправлял его из Беларуси

MOST
13 чэрвеня 2025, 08:00

В Польше полицейские задержали гражданина Афганистана, который незаконно попал в страну через границу с Беларусью. Мужчине обещали, что переправят его во Францию, но курьер высадил его на стоянке...

Беларусь розыск через Интерпол

В Польше задержали мужчину, которого Беларусь разыскивала через Интерпол

MOST
12 чэрвеня 2025, 18:55

В Польше по запросу беларусских властей задержали 33-летнего гражданина Беларуси. Мужчина находился в международном розыске по так называемой «красной ноте» Интерпола — по обвинению в торговле наркотиками в...

гражданский бюджет

Обучающие детские площадки, велодорожки и бесплатные прокладки для школьниц. В Варшаве голосуют за проекты гражданского бюджета

MOST
12 чэрвеня 2025, 17:32

До 15 июня жители Варшавы могут проголосовать за проекты, которые будут реализованы за счет гражданского бюджета. Это инициативы по улучшению города, которые заявили сами варшавяне. Принять участие в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты