Чацвер, 5 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На беларускай мяжы затрымалі былога журналіста Сяргея Гардзіевіча. Ён вяртаўся з Польшчы

MOST MOST
18 верасня 2023, 12:26
Навіны
A A
затрымалі на мяжы

Сяргей Гардзіевіч. Крыніца: БАЖ

14 верасня на беларускай мяжы, у пункце пропуску «Брэст», затрымалі былога журналіста Сяргея Гардзіевіча. Ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасля затрымалі і змясцілі ў ізялятар часовага ўтрымання ў Брэсце.

БАЖ лічыць верагодным, што Сяргея Гардзіевіча могуць вінаваціць паводле артыкула 19.11 КаАП – «за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць». Іншых акалічнасцяў затрымання пакуль няма.

Сяргей Гардзіевіч раней супрацоўнічаў з незалежным інтэрнэт-парталам «Першы рэгіён» і быў карэспандэнтам гэтага сайта ў Драгічыне.

2 жніўня 2021 года суд Іванаўскага раёна прызнаў Сяргея Гардзіевіча вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), у распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных для іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачанне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК), а таксама ў публічнай абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў, але быў пакараны пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі палітвязнем.

Было ўлічана, што пасля затрымання і да суда Сяргея Гардзіевіча некаторы час утрымлівалі пад хатнім арыштам. Большую частку пакарання журналіст адбываў у папраўчай калоніі № 17 у Шклове і выйшаў на волю напрыканцы кастрычніка 2022 года.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

В Польше при отказе в ВНЖ не будут возвращать уплаченную госпошлину

MOST
4 сакавіка 2026, 18:43

В Польше при отказе в ВНЖ заявителям не будут возвращать уплаченную госпошлину. Также возврата не будет, если госорган вынесет решение о прекращении производства по делу. Новшество вступает в...

рейд

В Польше прошел масштабный рейд по людям в розыске. Задержали почти 2000 человек, в том числе мошенницу из Беларуси

MOST
4 сакавіка 2026, 11:23

Полиция и Погранслужба Польши провели масштабную двухдневную акцию по поимке людей, объявленных в розыск или тех, в отношении которых выданы постановления о задержании. В результате рейда задержали около...

ВНЖ в Польше

В Лодзи отменили телефонную запись на личную подачу заявлений на ВНЖ

MOST
4 сакавіка 2026, 09:18

В Лодзи с 1 марта 2026 года отменили телефонную запись на подачу заявлений на временный, постоянный ВНЖ и карту долгосрочного резидента ЕС. Фото такого объявления опубликовала у себя...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты