Панядзелак, 2 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Фільм беларускіх рэжысёраў пра гвалт у войску атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Гдыні

MOST MOST
5 кастрычніка 2023, 10:44
Навіны
A A
фільм пра гвалт

Кадр з фільма «Радзіма» / Reform.by

Дакументальная стужка «Радзіма» беларускіх рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка атрымала ўзнагароду на XV кінафестывалі ў Гдыні. Пра гэта піша Reform.by.

Фільм пра гвалт у войску атрымаў прыз у міжнароднай секцыі дакументальнага кіно. Журы падкрэсліла, што ён распавядае пра маральную эрозію людзей, якія апынуліся ў пастцы таталітарызму.

У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яго знайшлі мёртвым. Пакуль Святлана спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускіх Узброеных сілах, групе маладых сяброў з тэхна-андэграўнду неўзабаве самім пагражае прызыў у войска.

Тэлеканал «Белсат» раней адзначаў, што стужка належыць да вытворчасці Швецыі, Украіны і Нарвегіі. Аднак рэжысёры — беларусы. Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч у 2018 годзе разам знялі таксама дакументальны фільм «Мая бабуля з Марсу», у якой распавядалася пра жыццё бабулі Аляксандра Міхалковіча ў Крыму пасля 2014 году.

Стужка сёлета ўжо была адзначана на міжнародных фестывалях, а таксама вылучана на прэмію Еўрапейскай акадэміі.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Польше

Можно ли в Польше детям до 13 лет кататься на электросамокатах? Изменения с 3 марта

MOST
2 сакавіка 2026, 12:12

С 3 марта в Польше вступают в силу новые правила вождения электросамокатов. Детям до 13 лет будет разрешено кататься на них только в жилых массивах под контролем взрослых....

соцсети в Польше

Соцсети не раньше 15 лет и суд над диверсантами. Главные новости Польши за неделю

MOST
1 сакавіка 2026, 17:06

Рассказываем, что случилось в Польше с 23 февраля по 1 марта 2026 года. В Сейме после обширной дискуссии проголосовали за поправки к закону о SEFE. Это крупная программа...

суд над беларусами в Польше

«Если бы я знал, что поджог — это заказ разведки, никогда бы не согласился». Беларусы дали показания в польском суде

MOST
27 лютага 2026, 17:29

В Гданьске продолжается суд по делу преступной группы, которая действовала в интересах беларусской и российской разведок. В основном ее деятельность носила чисто криминальный характер и была связана с...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты