Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«У Беларусі лічылі 40 хвілін, у Польшчы — 3,5 гадзіны». Беларуска параўнала, як была назіральніцай на выбарах у Беларусі і ў Польшчы

MOST MOST
19 кастрычніка 2023, 15:22
Навіны
A A
выборы в Польше

Крыніца: Tara Winstead / Pexels.com

Беларуска Ксенія Тарасевіч у 2015 годзе была назіральніцай на выбарах у Беларусі. Атрымаўшы польскае грамадзянства, яна вырашыла ўзяць удзел у парламенцкіх выбарах у Польшчы не толькі як выбаршчыца, але і як назіральніца. У інтэрв’ю беларускай службе Пальскага Радыё яна параўнала свой вопыт назіральніцтва ў дзвюх краінах.

Рашэнне стаць назіральніцай Ксенія патлусмачыла тым, што хацела на ўласныя вочы пераканацца, што ў Польшчы ёсць дэмакратыя і галасы сапраўды лічацца, выбары не фальсіфікуюцца. Да таго ж ёй цікава было ўбачыць, як адбываецца падлік галасоў.

— У Беларусі на тым участку, на якім я назірала ў 2015 годзе, галасы падлічыліся за 40 хвілін, у Польшчы 88 галасоў лічылі тры з паловай гадзіны. Таму што чальцы выбарчай камісіі вельмі пільна дбалі пра тое, каб усе лічбы сыходзіліся, каб яны дакладна падлічылі колькасць сапсаваных бюлетэняў. Гэта было, канечне, абсалютна іншае ўражанне.

Хоць у чальцоў польскай камісіі і назіральнікаў былі розныя палітычныя погляды, яны ніяк не адбівалася на аб’ектыўнасці.

— Перадусім, канечне, дамінавала жаданне, каб выбарчы працэс прайшоў паводле працэдуры і літары закона. У чальцоў выбарчай камісіі, відавочна, ёсць свае палітычныя погляды, але яны не могуць быць ніякім чынам зангажаваныя… Не было падзелу або спрэчак палітычных.

Ксенія кажа, што ёй вельмі б хацелася паўдзельнічаць у чымсьці падобным у Беларусі.

— Беларусы вартыя таго, каб жыць у дэмакратычнай краіне. Веру, што гэта адбудзецца хутчэй за тое, як я стану вельмі сталым чалавекам. Вельмі спадзяюся, што ў бліжэйшае дзесяцігоддзе я змагу ўзяць свой беларускі пашпарт у рукі і прыйсці на ўчастак у Беларусі, нават не за мяжой, на парламенцкіх, прэзідэнцкіх, мясцовых выбарах — любых, проста каб адчуць гэты смак дэмаркатыі на тэрыторыі маёй Радзімы, — кажа Ксенія.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

рождественская ярмарка

В Польше беларус собирал на улице деньги на благотворительность. Теперь может сесть на три года

MOST
11 снежня 2025, 19:51

В Познани задержали 25-летнего беларуса, который собирал на улице деньги на благотворительность. Оказалось, сбор не был зарегистрирован. Но арестовали мужчину не за это, а за то, что он...

ВНЖ в Польше

Заморозку сроков выдачи ВНЖ в Польше хотят продлить до марта 2027 года. Но зато могут пролонгировать действие виз и других документов

MOST
11 снежня 2025, 13:22

Сроки рассмотрения дел, связанных с легализацией пребывания иностранцев в Польше, могут заморозить до 4 марта 2027 года. Это следует из проекта закона, который должен прийти на смену действующим...

пікет

«Адправіў яго ў Маскву». Ва Уроцлаве беларус выйшаў на пікет супраць крайне правага палітыка

Руслан Кулевіч
11 снежня 2025, 10:51

Беларус Віталь далучыўся да групы польскіх актывістаў, якія 10 снежня пратэставалі супраць прысутнасці правага палітыка Гжэгажа Браўна на кінафестывалі ва Уроцлаве. Ён кажа, што не мог застацца ўбаку,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты