Серада, 4 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускі рэжысёр паставіў у Варшаве спектакль пра лёсы эмігрантаў

MOST MOST
23 кастрычніка 2023, 09:50
Навіны
A A
спектакль у Варшаве

Спектакль «Эмма». Фота: Тэатр «Камуна»

Беларускі драматург і рэжысёр Мікіта Ільінчык паставіў у Варшаве тэатральны праект, прысвечаны гуманітарнаму крызісу. Беларуска-польскі спектакль «Эмма» рааспавядае пра лёсы эмігрантаў: у кагосьці жыццё ў новай краіне складваецца вельмі ўдала, а нехта страчвае свой былы сацыяльны статус. Спектакль заснаваны на рэальных жыццёвых фактах.

Галоўная гераіня пастаноўкі — жанчына Эмма ва ўзросце прыкладна 40 з нечым гадоў, эмігрантка, якая дасканала адаптавалася ў Польшчы, пераказвае сюжэт Польскае радыё. Яна  паспяховая бізнес-вумен: уладальніца будаўнічай кампаніі, дзе працуюць нелегальныя мігранты. У гэтым яна не бачыць нічога кепскага — наадварот, лічыць, што дапамагае людзям. Альбо проста не хоча бачыць таго, што выкарыстоўвае людзей, якія трапілі ў безвыходную сітуацыю. Больш за тое, Эмма замешаная ў перакідванні нелегалаў праз мяжу.

Мікіце Ільінчыку было важна адлюстраваць сітуацыю з беларускай перспектывы. Польскаму радыё рэжысёр распавёў, што, на яго думку, гэтая тэма адсутнічае ў айчынным тэатры:

— У Польшчы Агнешка Холанд зняла фільм «Зялёная мяжа» пра гуманітарны крызіс на беларуска-польскай мяжы. Я так разумею, што ў беларускім мастацтве, беларускім тэатры адсутнічае гэтая тэма (…). Я лічу, што палякі разумеюць тое, што мы паказалі ў п’есе. І мне вельмі прыемна, што сярод гледачоў — і палякі, і беларусы. Палякі ўспрымаюць згаданы гуманітарны крызіс са свайго боку, а я хацеў паказаць гэтую праблему з беларускай перспектывы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

В Польше при отказе в ВНЖ не будут возвращать уплаченную госпошлину

MOST
4 сакавіка 2026, 18:43

В Польше при отказе в ВНЖ заявителям не будут возвращать уплаченную госпошлину. Также возврата не будет, если госорган вынесет решение о прекращении производства по делу. Новшество вступает в...

рейд

В Польше прошел масштабный рейд по людям в розыске. Задержали почти 2000 человек, в том числе мошенницу из Беларуси

MOST
4 сакавіка 2026, 11:23

Полиция и Погранслужба Польши провели масштабную двухдневную акцию по поимке людей, объявленных в розыск или тех, в отношении которых выданы постановления о задержании. В результате рейда задержали около...

ВНЖ в Польше

В Лодзи отменили телефонную запись на личную подачу заявлений на ВНЖ

MOST
4 сакавіка 2026, 09:18

В Лодзи с 1 марта 2026 года отменили телефонную запись на подачу заявлений на временный, постоянный ВНЖ и карту долгосрочного резидента ЕС. Фото такого объявления опубликовала у себя...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты