Чацвер, 3 ліпеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Трэба не цурацца, не саромецца, а проста размаўляць». Падляшскі беларус Міхась Сцепанюк — пра свой шлях да мовы дзядоў

Партнёрскі матэрыял Партнёрскі матэрыял
14 снежня 2023, 09:02
Гісторыі
A A
беларуская мова ў Польшчы

Міхась Сцепанюк. Фота: Monika Kalicka / Polskie Radio Białystok

Ведаць беларускую мову важна не толькі для жыхароў Беларусі і тых, хто з’ехаў з краіны з розных прычын, але і для прадстаўнікоў нацыянальнай меншасці ў Польшчы. На Падляшшы жыве ад 50 тыс. да некалькі сотняў тысяч беларусаў, якія з’яўляюцца тут карэнным насельніцтвам.

MOST паразмаўляў з падляшскім беларусам і журналістам Polskie Radio Białystok Міхасём Сцепанюком пра яго шлях да мовы дзядоў, культурнае жыццё мясцовых беларусаў, а таксама пра тое, чаму могуць навучыцца беларуская дыяспара і нацыянальная меншасць адна ў адной.

Гэты тэкст з’явіўся дзякуючы нашаму партнёру – слоўніку-календару «Мова Вольных».

«Адчуванне беларускай адметнасці было, але пра гэта ў хаце не гаварылася»

Міхась Сцепанюк нарадзіўся ў Бельск-Падляшскім у 1984 годзе. Яго бацькі таксама нарадзіліся ў гэтым горадзе. У сям’і размаўлялі па-польску.

— Большасць прадстаўнікоў беларускай меншасці з майго пакалення мелі бацькоў, якія нарадзіліся на вёсцы. А ў мяне толькі дзяды нарадзіліся на вёсцы, і менавіта яны пераехалі ў свой час у горад. Бабуля і дзядуля яшчэ размаўлялі «па-свойму».

У бацькоўскім доме не ўзнікала пытання нацыянальнай прыналежнасці. Хаця, канешне, Міхась адчуваў адрозненне ад іншых, датычнасць да беларускай нацыянальнасці. Перш за ўсё, ён чуў, як бабуля з дзядулям размаўляюць па-падляшску. А па-другое, сям’я была праваслаўнай, таму існавалі і адпаведныя традыцыі.

— Тады праваслаўе было важнай часткай беларускай ідэнтыфікацыі. Ва ўсялякім разе, адчуванне беларускай адметнасці ў нас было, але пра гэта ў хаце не гаварылася, і пытання такога не ўзнікала.

Аднак нягледзячы на тое, што ніякіх размоў бацькі з маленькім Міхасём не праводзілі, менавіта яны аддалі яго ў школу, дзе было абавязковае вывучэнне беларускай мовы. А пазней яны падтрымалі хлопца ў яго цікаўнасці да роднай культуры.

«Мне шанцавала сустракаць добрых людзей на сваёй жыццёвай дарозе»

У школе Міхась пачаў цікавіцца жыццём меншасці. Але ён прызнаецца, што напачатку ўрокі беларускай мовы не любіў.

— Бо быў з польскамоўнай сям’і і не ведаў нават падляшскага дыялекту, якім карысталіся дзеці, бацькі якіх прыехалі з вёскі. Але ў трэцім класе мне сустрэлася супер-настаўніца Валянціна Бабулевіч, яна па сённяшні дзень вучыць беларускай мове ў Бельск-Падляшскім. Тады мяне і зацікавіла тэма беларускай мовы, тоеснасці.

Мужчына ўспамінае, што настаўнікі ў бельскай школе працавалі добрыя. Яны не перарывалі вучняў, калі тыя гаварылі па-падляшску, ужо потым маглі паправіць, нешта дадаць да адказу. Хаця былі і такія, што спынялі адказ «па-свойму» і патрабавалі гаварыць на літаратурнай мове.

Выкладчыца Валянціна Бабулевіч заахвоціла маленькага Міхася пісаць у тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» — у дадатак для дзяцей «Зорка». А пазней Ганна Кандрацюк-Свярубская, якая вяла гэты дадатак, запрасіла хлопца на «Сустрэчы Зоркі», на якіх ладзіліся мастацкія, журналісцкія і літаратурныя майстар-класы. Яны адбываюцца і па сённяшні дзень.

— Я іх наведваў і неяк уцягнуўся ў гэтае беларускае жыццё. Ужо пазней пазнаёміўся з Дарафеем Фіёнікам, чалавекам з вёскі, які даследуе мясцовую гісторыю і культуру. Так гэта і пачалося. Мне шанцавала сустракаць добрых людзей на сваёй жыццёвай дарозе.

«У беларусаў Падляшша перастаў існаваць вясковы комплекс»

Міхась адзначае, што культурнае жыццё меншасці змянілася. Яшчэ ў 1980-я яно было звязанае з вёскай, і з-за гэтага ў многіх беларусаў нараджаліся комплексы, што іх культура горшая. Мяняцца ўсё пачало ў 1990-я. З аднаго боку, цэнтр беларускага жыцця перамяшчаўся ў гарады, але з другога — сталі знікаць носьбіты падляшскага дыялекту.

— Насамрэч нават мае аднагодкі ўжо не былі носьбітамі гэтай гаворкі. Так можна гаварыць пра іх бацькоў, якія пераехалі ў горад з вёскі. А мае сябры проста ведалі, разумелі гэты дыялект, бо іх бабулі так размаўлялі. Можа, нехта мог ім нават і карыстацца час ад часу. Але гэта ўжо не носьбіты. Носьбіты — гэта людзі, якім сёння 50 гадоў і болей.

У 1990-я з’явіліся актывісты, якія паказвалі, што быць беларусам на Падляшшы — значыць быць звычайным сучасным чалавекам, што беларуская культура цікавая, адметная і іншая. Міхася ў той час, напрыклад, «заразілі» альтэрнатыўнай рок-музыкай. Ён кажа, што быў ашаломлены, што такое ёсць па-беларуску.

— Вёска ўжо не з’яўляецца базай для беларускай меншасці. Ёй сталі гарады. І, па-мойму, найбольш актыўны Беласток. Бо тут жывуць бацькі, якія ўдзельнічаюць, напрыклад, у аб’яднанні AB-BA, тут жыве шмат актывістаў беларускай справы. Я бачу, што меншасць эвалюцыяніравала. З’явіліся свядомыя людзі, і перастаў існаваць той самы вясковы комплекс. Гэта тое, да чаго імкнуўся ў свой час Сакрат Яновіч.

«Каб добра карыстацца нечым, трэба гэта практыкаваць»

Міхась кажа, што жыццё меншасці развіваецца. Ёсць беларускамоўныя медыя, такія як «Радыё Рацыя». Сам мужчына з калегамі вядзе на Radio Białystok перадачу «Пад знакам Пагоні». У беластоцкім аддзеле польскага тэлебачання раз на тыдзень выходзіць перадача Tydzień białoruski.

Таксама ёсць шмат аб’яднанняў, якія ладзяць розныя імпрэзы, рэалізуюць праекты. Напрыклад, фонд Tutaka сёлета правёў аднайменны фестываль, які наведалі каля 5 тыс. чалавек. Гэтае мерапрыемства стала магчымым у тым ліку дзякуючы супрацоўніцтву з беларускай дыяспарай, а большасць яго наведвальнікаў былі менавіта беларусы, якія з’ехалі з Беларусі, ратуючыся ад рэпрэсій.

Наконт падзей 2020 года Міхась кажа, што тады беларусы меншасці былі вельмі ўзрушаныя. А тыя, хто не цікавіўся Беларуссю, зацікавіліся ёй.

— Мяне ўразіла масавасць пратэстаў. А што рабілася ў Беластоку 9 жніўня?! Людзі ўвесь дзень стаялі ў чарзе, каб прагаласаваць. Мяне ўсё гэта вельмі ўзрушыла, я адчуў яшчэ большую годнасць ад таго, што з’яўляюся часткай гэтай нацыі.

Мужчына ўпэўнены, што дыяспара і меншасць могуць шмат чаму навучыцца адзін у аднаго. Беларусы, што прыехалі ў Польшчу, маюць вялікую энергію нешта рабіць, а беларусы Падляшша — вопыт і разуменне мясцовай спецыфікі.

Напрыканцы размовы Міхась (ён таксама прафесійна выкладае іспанскую мову) даў простую, але слушную параду, як палепшыць веданне беларускай мовы.

— Наогул, каб добра карыстацца нечым, трэба гэта практыкаваць. Ты не будзеш карыстацца добра мовай, калі не будзеш на ёй размаўляць. Так што самае важнае — проста гаварыць. Не цурацца, не саромецца, а проста размаўляць — і  ўсё. Тады будзе добра.

А для тых, хто хоча, каб вывучэнне беларускай мовы было яшчэ больш прыемным і эфектыўным, спецыяльна стварылі слоўнік-каляндар «Мова вольных». Гэта 365 родных слоў, якія дапамогуць зрабіць кожны дзень наступнага года цёплым, вясёлым і цікавым, а дадаткова вывучыць новыя словы на ангельскай, польскай і яшчэ на паўсотні іншых моў.

Слоўнік-каляндар «Мова вольных» стане выдатным падарункам для блізкіх у любым пункце свету. А па промакодзе MOST пры замове дзейнічае зніжка 10%.

Мова Вольных
Слоўнік-календар «Мова Вольных»
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

счет в польском банке

Польский банк заблокировал счета беларусов, которые уехали на родину. Они пытаются вернуться за деньгами, но не могут получить визу

MOST
3 ліпеня 2025, 13:40

Татьяна с мужем открыли счет в польском банке, а через некоторое время уехали на родину. Все шло хорошо, пока в марте 2025 года не получили письмо: договор будет...

вирусные видео про Краков

«Люблю штуки, которые делают Польшу Польшей». Беларус создает вирусные ролики про Краков

Хрысціна Гараніна
2 ліпеня 2025, 19:17

Виталий живет в Кракове и создает необычные видео об этом городе. Например, как гигантская запеканка плывет по Висле, а по Вавельскому замку ползет символ города — дракон. Ролики...

лечение ВИЧ в Польше

«Пересекать границу с таблетками — стресс». Беларуска с ВИЧ уехала в Польшу и рассказала, как получила лечение

MOST
2 ліпеня 2025, 12:00

Беларуска Виктория (имя изменено) узнала о ВИЧ-статусе в 2020 году. Ей назначили первичную терапию и поставили на учет, а три года спустя женщине пришлось переехать в Польшу. Беларуска рассказала MOST,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты