Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Прадстаўнік КДБ падключыўся да анлайн-занятку Вольнага Беларускага Універсітэта. Там патлумачылі, што адбылося

MOST MOST
20 снежня 2023, 17:59
Навіны
A A
КДБ падключылася да ВБУ

Канстанцін Бычак падчас заняткаў Вольнага Беларускага Універсітэта. Фота: «Белсат»

Прадстаўнік КДБ Беларусі Канстанцін Бычак падключыўся да анлайн-занятку Вольнага Беларускага Універсітэта (ВБУ). Інцыдэнт адбыўся ўвечары 19 снежня.

«Сярод 19 слухачоў з’явілася непажаданая асоба, якая злоўжыла доступам да сесіі ў ЗУМе і запусціла правакацыйны відэа-зварот ад імя прадстаўніка спецслужбаў Беларусі, ганебны па зместу і неадэкватны па форме. У гэтай сувязі занятак быў спынены», — паведамілі ў БВУ.

Па інфармацыі «Белсата», ён паведаміў удзельнікам, што «ўсе пад кантролем».

Універсітэт патлумачыў, што абвяшчае наборы адкрыта і запрашае ўсіх ахвотных беларусаў далучацца на конкурснай аснове да абраных курсаў. А спасылку на занятак, верагодна, мог атрымаць нават той, хто не быў студэнтам.

Зважаючы на сітуацыю, універсітэт стварыў умовы для захавання ананімнасці ўдзельнікаў курсаў. Рэгламент прадугледжвае, што калі нехта зацікаўлены ў захаванні сваёй ананімнасці, на занятках можна не ўключаць камеру, а таксама замяніць сапраўднае імя і прозвішча на нік у наладах Zoom. Але ў такім выпадку ўніверсітэт папрасіў выкарыстоўваць e-mail, пазначаны ў заяўцы, каб можна было верыфікаваць кандыдата і пацвердзіць яго рэгістрацыю.

«Дэманстрацыйныя спробы спецслужбістаў нібы “ўламацца” ў наш адкрыты акадэмічны працэс не маюць сэнсу, а іх дзеянні не маюць нічога агульнага з абаронай нацыянальнай бяспекі», — адзначаецца ў заяве ВБУ.

ВБУ не прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, нагадвае «Белсат». ВБУ выконвае ролю аператара адаптаваных для Беларусі праграм, ствараемых і рэалізуемых разам з заходнімі партнёрскімі ўніверсітэтамі.

Раней Бычак падключыўся таксама да семінара па бяспецы Беларускага моладзевага хаба. Яго арганізоўваў актывіст Алег Аксёнаў.

Беларусский активист год передавал в КГБ данные о работе диаспоры в Польше. Думал, что сотрудничает с ЕС

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты