Субота, 6 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Самыя складаныя кліенты — каты». Беларуская спявачка стала грумерам у Варшаве

MOST MOST
19 лютага 2024, 15:13
Гісторыі
A A
грумер в Варшаве

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Gustavo Fring / Pexels.com

Ульяна Паўловіч — 19-гадовая музыка беларускага гурту Atesta. Калі дзяўчыне было 17 гадоў, яна разам з бацькам паехала на фестываль у Польшчу. У дарозе яны прынялі рашэнне не вяртацца на радзіму праз рызыкі пераследу. Тады Ульяна толькі атрымала атэстат і здала ўступныя іспыты на гукарэжысёра. У новай краіне дзяўчыне давялося шукаць новую прафесію. Ужо некалькі месяцаў яна працуе грумерам у варшаўскім салоне Frau Frosia. Пра сваю працу, кошты, заробкі і адносіны з жывёламі Ульяна расказала MOST.

Спачатку Ульяна ўладкавалася на склад, але гэтую працу яна называе жудаснай.

— Была думка, што трэба штосьці змяніць. Сярод блізкіх людзей былі грумеры, і я падумала: «А чаму б і мне не пачаць? Праца не такая складаная, як на складзе». Тым больш усё жыццё я маю сабак, катоў, таму неяк разумею псіхалогію жывёл, — расказвае Ульяна. Так дзяўчына і апынулася на курсах грумераў.

Трэнуюцца будучыя грумеры на звычайных сабаках. «Цырульня» выкладвае ў Instagram запрашэнні на бясплатныя стрыжкі жывёл, але паведамляе, што рабіць іх будуць пачынаючыя майстры пад кантролем прафесіянала.

— Ты прыходзіш і адразу пачынаеш стрыгчы сабаку. Выкладчыца глядзіць, дапамагае. Канешне, там даюць і тэорыю, бо без яе нічога не зробіш. Працягвалася гэта недзе два тыдні. Я пачынала ў лістападзе 2023 года — на той момант вучоба каштавала 4 тыс. злотых.

Бясплатныя стрыжкі мелі свае асаблівасці: імі часта карыстаюцца гаспадары, якія не вельмі клапоцяцца пра стан жывёлы.

— Часта жывёлы бываюць у дрэнным стане. На асобныя бясплатныя стрыжкі гаспадары іх водзяць, а сістэматычна на платныя — не. А шмат якім пародам вельмі патрэбны грумер. Такія пароды, як Йоркаў, Шы-цу і іншыя падобныя, трэба менавіта стрыгчы, а некаторых сабак — вычэсваць. Лепей за ўсё наведваць грумера раз на два месяцы. А ёсць выпадкі, калі сабаку трэба кожныя паўтара месяца хадзіць да грумера.

грумер в Варшаве
Ульяна за працай. Здымак з архіва Ульяны

«Калі маленькі валасок трапляе ў вока — гэта проста жудасць»

Зараз Ульяна ўжо працуе сама. Па яе словах, у Варшаве ў сярэднім салоне стрыжка каштуе ад 130 злотых. Зрэдку можна знайсці прапановы ад 120 злотых, але гэта тычыцца маленькіх сабак: «яны прыходзіць без каўтуноў, і з імі няшмат працы».

Працоўны дзень грумера звычайна складае восем гадзін, але бывае працаваць прыходзіцца і дзесяць. Абавязковыя атрыбуты грумера — ахова на рукі, вочы і адзенне. За поўны дзень у сярэднім асістэнт «без асобай напругі» зарабляе 150 злотых, а самастойны грумер — 300 злотых.

— Спецыяльны касцюм ёсць заўжды, бо калі шэрсць трапляе пад адзенне — непрыемна. Рукавіцы — будаўнічыя гумовыя, але могуць быць і звычайныя сіліконавыя пальчаткі. Мы стараемся, каб і на вочы штосьці было, бо шэрсць таксама ляціць у розныя бакі — у рот, у нос — і гэта бывае даволі траўматычна. Калі маленькі валасок трапляе ў вока — гэта проста жудасць. А яшчэ ў катоў у сліне ёсць рэчывы, ад якіх можа распухнуць уся рука, калі ўкусяць. А гісторыя, як кот парваў руку, амаль у кожнага грумера будзе.

Ульяна лічыць, што самыя складаныя кліенты — менавіта каты: з імі «дамовіцца немагчыма». Таксама складана бывае працаваць з маленькімі сабакамі: яны кусаюцца і б’юцца.

— Я зрабіла такую выснову: калі чалавек бярэ вялікага сабаку, то адразу вядзе яго да кінолага, каб выпрацаваць нейкую дысцыпліну. З маленькімі сабакамі з большага ніхто не парыцца. І яны сапраўды балюча кусаюцца.

грумер в Варшаве
Ульяна за працай. Здымак з архіва Ульяны

«Спрабуем дамовіцца з сабакам»

Сярод кліентаў Ульяны ёсць і агрэсіўныя:

— Мы заўжды спрабуем спачатку неяк дамовіцца з сабакам, супакоіць, каб ён не біўся дзве гадзіны ў істэрыцы. Часам даём смакоўкі розныя — з дазволу гаспадароў. Калі зусім цяжка, то мы можам надзець каўнер альбо наморднік — некаторых сабак гэта сапраўды супакойвае.

Але калі дамовіцца не атрымліваецца, а сабака агрэсіўны, то грумеры адмаўляюць у абслугоўванні.

— Маленькага сабаку мы можам неяк пастрыгчы і сказаць гаспадару, каб больш не прыходзіў, але калі гэта сабака вялікі, то альбо запрашаем гаспадара дапамагчы, альбо адмаўляем у абслугоўванні.

У некаторых салонах у персаналу ёсць страхоўкі на выпадак, калі жывёла траўмуе грумера. Ульяна такой не мае.

— Калі ў маім салоне штосьці здарыцца, тады, канешне, гаспадар павінен мне штосьці выплочваць. Але, дзякуй богу, у мяне такога не было.

Яшчэ адна сур’ёзная праблема грумераў — блохі. Ульяна з ёй асабіста не сутыкалася, але кажа, што ў адным салоне пад Варшавай такія выпадкі былі.

— Нельга весці свайго сабаку да грумера, калі ў яго блохі, бо гэта пойдзе па ўсіх астатніх сабаках. І калі бачыш такога сабаку, то трэба адразу яго развярнуць і драіць, чысціць салон. І гэта датычыцца любых хваробаў, якімі можна заразіцца.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты