Раптоўна памёр вядомы беларускі журналіст і рэдактар Андрэй Александровіч. Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Яму было 49 гадоў.
Андрэй Александровіч стаяў ля вытокаў беларускай эканамічнай журналістыкі. Ён працаваў у БДГ, Deutsche Welle, апошнім часам быў галоўным рэдактарам газеты «Беларусы і рынак» — найстарэйшага эканамічнага выдання краіны.
У снежні 2022 года Мінінфарм закрыў газету. Перад гэтым яе супрацоўнікаў выклікалі на допыты ў КДБ.
Александровіч выехаў з Беларусі ў другой палове 2023 года і жыў у Варшаве.
Сябры журналіста пачалі збор сродкаў для яго блізкіх. Па дадзеных на раніцу 26 лютага, сабрана больш за 2500 еўра.