Серада, 14 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Грошы ў цябе будуць, а культура можа знікнуць». Як польскія панкі адраджаюць беларускія народныя песні

MOST MOST
1 сакавіка 2024, 16:33
Гісторыі
A A
гурт Вандроўнік

Фота са старонкі "Вандроўніка" ў Фэйсбук

Чатыры хлопцы з Падляшша заснавалі гурт «Вандроўнік», які выконвае ў тым ліку беларускія песні. Яго ўдзельнікі кажуць, што вандруюць не толькі па мясцовасці, але і па розных мовах і жанрах. Хлопцы называюць сябе панкамі, бо ідуць супраць мэйнстрыму. Хаця выгляд іх да панкаў не падобны. Пра выбар мовы і стылю ўдзельнікі распавялі MOST.

Гісторыя «Вандроўніка» распачалася чатыры гады таму ў адным з падвалаў у польскім Бельску. Добра знаёмыя паміж сабой хлопцы вырашылі стварыць гурт. Яцак спявае і грае на акардэоне, Марыюш — барабаншчык, Даміан — электра-гітарыст, Лукаш — басіст. Для ўсіх гэта не першы праект, бо музыкай яны займаліся з дзяцінства.

«Спяваць па-беларуску  — гэта натуральны стан»

Удзельнікі гурту нарадзіліся ў Польшчы, але называюць сябе тутэйшымі, размаўляюць і спяваюць па-беларуску, гэтую мову вывучалі ў школе. Хлопцы адзначаюць: пытання, ці спяваць на беларускай мове, перад імі не стаяла.

— Для нас на Падляшшы — гэта, можна сказаць, натуральны стан, — тлумачыць Марыюш.

— Мы належым да пакалення, якое чула тутэйшую гаворку і беларускую мову ад сваіх бацькоў і дзядоў. Але мяркую, паступова гэта знікае — моладзь з’язджае ў вялікія гарады і забывае вёску, бацькаўшчыну, — дадае Яцак.

Выключна беларускамоўнымі песнямі рэпертуар не абмяжоўваецца. Гурт ствараўся з мэтай вандраваць па Падляшшы, а таксама «ягонай гісторыі, музычных жанрах і мовах».

— У нас ёсць песні і на польскай мове. Лічу, што калі ў галаву прыйшла ідэя менавіта польскамоўнай песні, абмяжоўваць сябе не трэба, — тлумачыць Яцак.

гурт Вандроўнік
Фота са старонкі “Вандроўніка” ў Фэйсбук

«Хочацца, каб нешта з народнай музыкі засталося»

Сабраўшыся ўпершыню, музыкі правялі дзве рэпетыцыі і амаль адразу паехалі на конкурс.

— Сказалі «будзь, што будзе» і паехалі на першае выступленне, — распавядае Яцак. — Магчыма, гэта панкаўскі падыход, які застаўся з намі і па сёння. Але калі сустракаемся на рэпетыцыях, заўсёды праводзім «мазгавы штурм». Мяркую, гэта цікавы падыход.

Так падбіраюць і рэпертуар. Напрыклад, песня на верш Максіма Багдановіча «Маладосць» з’явілася знянацку: Яцак прачнуўся з думкай, што трэба падрыхтаваць нейкую песню да выступлення.

— Узяў з паліцы зборнік беларускіх вершаў, які застаўся ў мяне са школьных часоў, і напачатку кнігі знайшоў верш Багдановіча. Падабраў акорды на гітары, скінуў хлопцам — ну мы і паспрабавалі яе зайграць.

Некаторыя песні хлопцы абіраюць, каб яны не толькі захаваліся, але і прагучалі наноў. У рэпертуары «Вандроўніка» ёсць «Айчына-мама» гурта «Кордон», «Агонія» гурта Veritas і народная песня «Ручаёчак».

Сучасную аранжыроўку музыкі ствараюць уласнымі сіламі, а часам дапамагаюць сябры, якія таксама прыходзяць на рэпетыцыі.

— Майму сэрцу і душы беларускія песні блізкія — гэта наша культура, традыцыя, якую важна захоўваць, — мяркуе Марыюш.

— Мы як маладое пакаленне хочам паказаць, што гэтыя песні можна выконваць па-рознаму. Хочацца, каб нешта з народнай музыкі засталося, — дадае Яцак.

польские панки
Гурт “Вандроўнік” выступае ў Беластоку. Фота: MOST

«Якія ж вы панкі, дзе вашыя іракезы?»

У большай ступені «Вандроўніка» ведаюць тыя, хто нарадзіўся на Падляшшы. Новая эмігранцкая хваля беларусаў з гуртом не знаёмая.

— Толькі некалькі месяцаў таму мы пачалі адчуваць, што на Падляшшы з’яўляецца больш беларусаў, якія зацікаўленыя мовай і мясцовымі гуртамі, — распавядае Марыюш.

Але «Вандроўнік» ужо паспеў зайграць для «немясцовых» беларусаў — акустычны канцэрт адбыўся ў беластоцкім пабе Beer4U.

Некаторыя са слухачоў параўноўвалі музыкаў з «Королём и Шутом», іншыя — з «Сектором Газа». Але хлопцаў гэта не крыўдзіць:

— Нам прыемна, бо ведаем: калі нас з кімсьці параўноўваюць, значыць, мы падабаемся слухачам. Пры гэтым іграць, як хтосьці, не хочам: ёсць «інспірацыі» — гурты, якія нас натхняюць, — але перш за ўсё мы хочам граць уласную музыку, — кажа Яцак.

Стылістычна гурт адносіць сябе да панк-музыкі, хаця дакладны напрамак, у якім будзе рухацца гурт, пакуль не вызначаны. Шмат каго такая ідэнтыфікацыя здзіўляе.

— У нас пытаюцца: якія ж вы панкі, дзе вашыя іракезы? — смяецца Яцак. — Але для мяне паняцце панку заключаецца не ў знешнім выглядзе. Важней адрознівацца ад масы і ісці супраць мэйнстрыму. Так мы і робім, нават калі гэта не ўсім падабаецца.

гурт Вандроўнік
Фота са старонкі “Вандроўніка” ў Фэйсбук

«Хацелася б паказаць беларускія народныя песні на вялікіх сцэнах Польшчы»

Пакуль музыка не прыносіць калектыву шмат грошаў. А сродкі, заробленыя на канцэртах, разыходзяцца на бензін — гурт сапраўды вандруе шмат: аднойчы давялося даць ажно тры канцэрты за дзень. Гурт гэта не бянтэжыць:

— Грошы можна зарабіць, і яны ў цябе будуць, а культура можа знікнуць, — кажа Яцак.

Планаў на будучыню ў «Вандроўніка» шмат. У гэтым годзе хлопцы плануюць запісаць альбом, які стане зборнікам музычных казак, у наступным — выпусціць акустычны альбом.

— А так хацелася б паказаць беларускія народныя песні на вялікіх сцэнах Польшчы, — адзначае Яцак.

Хлопцы дадаюць, што плануюць зрабіць уласны мерч — надрукаваць цішоткі, але пакуль не могуць знайсці спонсараў, таму былі б удзячныя любой падтрымцы.

Паслухаць песні «Вандроўніка» можна на іх YouTube-канале, а зусім хутка ў гурта з’явіцца старонка ў Spotify.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

фермеры в Польше

Ставка на фермеров или поддержка колхозов на плаву? Сравнили сельское хозяйство в Польше и Беларуси

Максім Шульц
13 мая 2025, 19:54

В Беларуси на самом высоком уровне обсуждается дефицит картофеля. Лукашенко поручил дополнительно посеять семенной, а Комитету госконтроля — разобраться с ценами на эту продукцию. В целом это соответствуют...

паспорт

Беларуску с польским паспортом не пустили сначала на Бали, а потом в Турцию. Оказалось, на родине ее внесли в список Интерпола

MOST
13 мая 2025, 19:41

Алина (имя изменено) родом из Беларуси, но с 2017 года у нее есть и польское гражданство. Долгое время она путешествовала по миру с паспортом Польши, и проблем не...

Полумарафон в Белостоке

«Это была лучшая трасса». Сходили на полумарафон в Белостоке и нашли беларусов среди бегунов, болельщиков и даже волонтеров

MOST
12 мая 2025, 21:08

Белостокский полумарафон, который прошел 11 мая, собрал более 3,5 тыс. участников из разных стран. Журналистка MOST тоже отправилась на забег и встретила беларусов и среди спортсменов, и среди...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты