Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Беларусі за здраду дзяржаве будуць судзіць грамадзяніна Польшчы, яму пагражае да 15 гадоў калоніі

MOST MOST
4 сакавіка 2024, 11:41
Навіны
A A
гражданин Польши

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У Мінгарсудзе 21 сакавіка пачнецца разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Ён вярнуўся ў Беларусь з Польшчы ў ліпені 2022 года і знік.

Рамана Галузу абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя.

Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Галуза — грамадзянін Беларусі. Але ў Польшчы скончыў універсітэт, атрымаў польскае грамадзянства, займаўся валанцёрствам, у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

В Польше подписан закон, который вводит обязательную подачу заявлений на ВНЖ через единую платформу

MOST
12 снежня 2025, 19:12

Президент Польши Кароль Навроцкий 12 декабря подписал новую редакцию закона об иностранцах. Документ в числе прочего переводит подачу заявлений на ВНЖ в онлайн-формат — через единую цифровую платформу...

тоннель на беларусско-польской границе

В Польше обнаружили тоннель из Беларуси длиной в десятки метров. По нему проникали мигранты

MOST
12 снежня 2025, 16:36

Польские пограничники обнаружили на границе с Беларусью подземный тоннель длиной в несколько десятков метров. По нему в страну за короткое время могли пробраться 180 мигрантов, более 130 из...

ВНЖ в Польше

Почему во Вроцлаве так долго ждут ВНЖ? Контрольная палата проверила госорган и нашла вопиющие нарушения

MOST
12 снежня 2025, 14:39

Почти 8 тыс. человек приняли в обход очереди, а документы хранили где попало и в беспорядке. Это лишь некоторые выводы проверки, которую Контрольная палата Польши (NIK) провела в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты