Аўторак, 10 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Да Дня Волі ладзяць вялікае анлайн-мерапрыемства з J:МОРС і Naviband

MOST MOST
12 сакавіка 2024, 14:27
Навіны
A A
J:МОРС і Naviband

Графіка арганізатараў

Ініцыятыва «БНР100» ладзіць вялікае анлайн-мерапрыемства да Дня Волі — 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. Трансляцыя ўжо запланаваная на YouTube-канале «Годна», яна пачнецца 25 сакавіка а 19:00 па Мінску (17.00 па Варшаве).

Анлайн-святкаванне будзе складацца з двух блокаў: музычнага і інфармацыйнага. На мерапрыемстве выступяць вядомыя беларускія гурты, якія рэдка можна ўбачыць на адной сцэне:

  • J:МОРС
  • NAVIBAND
  • DLINA VOLNY
  • DZIECIUKI
  • NOCHY
  • VOLSKI

Весці анлайн-мерапрыемства будуць Ліза Ветрава, прадстаўніца каманды «Годна» і папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — тэлевядоўца і шоўмен.

— Уявіце, што гэты дзень — як Дзень народзінаў нашай Радзімы, Беларусі, толькі ёй, вядома, не 100 гадоў, а значна больш. Збірайце сяброў і блізкіх за святочным сталом, сустракайцеся разам у файнай кампаніі ды ўключайце эфір, які дазволіць вам правесці вечар у коле беларусаў і беларусак пад прыемную музыку ды цікавыя размовы, — заклікаюць арганізатары.

Уся асноўная інфармацыя — па хэштэгу #БНР106 і на сайце BNR106.info. Таксама можна падтрымаць збор на арганізацыю святкавання. Сродкі пойдуць на арэнду тэхнічнага абсталявання, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларусы в Варшаве

«Мы народ без яиц». Беларусы порассуждали о том, что о них думают поляки

MOST
10 сакавіка 2026, 09:56

В Польше лучше быть беларусом, чем украинцем, считает Тамара. Бывшая университетская преподавательница из Беларуси теперь работает таксисткой в Варшаве. Ее мнение и мнения других беларусов приводит Витольд Юраш...

международная защита в Польше

Кого в Польше можно включить в ходатайство о предоставлении международной защиты? Ответили юристы

MOST
9 сакавіка 2026, 19:18

Ходатайство о предоставлении международной защиты в Польше может касаться не только самого заявителя. Кого можно в него включить, разъяснил Центре беларусской солидарности. Ходатайство может распространяться на тех, кто:...

Буферная зона

Два поляка ловили рыбу вблизи беларусской границы — обоих оштрафовали

MOST
9 сакавіка 2026, 18:36

В Польше два рыбака отправились ловить рыбу на озеро Шламы, по которому проходит граница с Беларусью. Их засекли камеры электронного барьера, выстроенного в приграничье. В результате каждого оштрафовали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты