Панядзелак, 26 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

103 гады Рыжскаму міру. Што ён даў беларусам і што ў іх забраў

MOST MOST
18 сакавіка 2024, 18:38
Навіны
A A
Рижский мир

Першае паседжанне польска-савецкай мірнай канферэнцыі ў Рызе, 22 верасня 1920 года. Фота: Wikimedia Commons.

18 сакавіка — чарговая гадавіна падпісання Рыжскага міру. У гэты дзень у 1921 годзе была падпісаная дамова, якая падзяліла Беларусь, але адтэрмінавала для Заходняй Беларусі траплянне пад камуністычны таталітарызм.

Першая Сусветная вайна запусціла працэсы, якія перакроілі дзяржаўныя межы ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропе. Тры імперыі — Расійская, Аўстра-Вугорская і Германская — перасталі існаваць. 11 лістапада 1918 года пасля 123 гадоў падзелаў была адноўлена незалежная Польшча.

Восенню 1918 года большую частку тэрыторыі Беларусі кантралявалі нямецкія войскі, якія занялі яе заходнюю частку ў 1915 годзе, а цэнтральную — у лютым 1918-га, калі падпісалі з бальшавікамі Брэсцкі мір. У Мінску група беларускіх палітыкаў 25 сакавіка 1918 года абвясціла незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, аднак фактычна не валодала ўладай на беларускай тэрыторыі.

Пасля таго як Нямеччына 11 лістапада 1918 года падпісала капітуляцыю, нямецкія войскі пачалі эвакуявацца з занятых тэрыторый на ўсходзе, а замест іх беларускую тэрыторыю займалі бальшавікі. Бальшавікі таксама не прызнавалі незалежнасць БНР і забаранілі дзейнасць Рады БНР.

Як Польшча магла стаць федэрацыяй

Некаторыя даследчыкі лічаць датай пачатку польска-савецкай вайны 4 студзеня 1919 года, калі бальшавікі ўдарылі па польскай самаабароне Вільні. 14 лютага 1919 года бальшавіцкія войскі ўступілі ў першыя сутычкі з новапаўсталым Польскім войскам каля беларускага горада Масты. Спачатку вайна ішла паспяхова для палякаў: яны адсоўвалі бальшавікоў усё далей на ўсход — 19 красавіка 1919 года палякі занялі Вільню.

Адначасова ў Версалі каля Парыжа адбываліся перамовы, якія павінны былі ўстанавіць пасляваенныя межы дзяржаў. Падпісаная 28 чэрвеня 1919 года дамова прадугледжвала, што Польшча атрымае землі, якія Прусія забрала ў час падзелаў Рэчы Паспалітай. Адначасова Версальская дамова не ўстанаўлівала ўсходніх межаў Польшчы: іх мусіла вырашыць польска-савецкая вайна.

Кіраўнік польскай дзяржавы і галоўнакамандуючы польскага войска Юзаф Пілсудскі разглядаў магчымасць адраджэння Рэчы Паспалітай як федэратыўнай дзяржавы, якая дасць некаторы ўзровень самастойнасці літоўцам, беларусам і ўкраінцам. Пасля таго як 8 жніўня 1919 года Польскае войска заняло Мінск, беларускія палітыкі віталі Пілсудскага і выказвалі надзею, што Польшча дапаможа беларусам здабыць незалежнасць.

На наступны год Польшча стала рэалізоўваць федэратыўную канцэпцыю ў дачыненні да Украіны. 22 красавіка 1920 года Юзаф Пілсудскі падпісаў дамову з кіраўніком Украінскай Народнай Рэспублікі Сымонам Пятлюрам, а 7 мая 1920 года польскае і ўкраінскае войскі выгналі бальшавікоў з Кіева. Беларусы ж дачакаліся толькі фінансавання для беларускай прэсы, школ і арганізацый у Мінску і ваколіцах, пачатку фармавання беларускіх аддзелаў у Польскім войску ды невыразных абяцанняў на перамовах.

Юзаф Пілсудскі
Кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудскі ў Мінску, жнівень 1919 года. Фота: Wikimedia Commons.

Падзеленая Беларусь

Невядома, як бы развіваліся справы далей, але 4 ліпеня 1920 года бальшавікі пачалі наступленне на захад. Польскае войска не мела рэзерваў і не магло арганізаваць абарону. Пасля бліскавічнага маршу ў сярэдзіне жніўня 1920 года бальшавікі былі ўжо ў ваколіцах Варшавы. Існавала пагроза падзення польскай сталіцы. У Беластоку бальшавікі ўжо стварылі камуністычны ўрад, які мелі паставіць на чале Польшчы. Сітуацыю пераламіла Варшаўская бітва, якая адбылася 13-25 жніўня 1920 года і якая атрымала назву «Цуд над Віслай». 20-26 верасня Польскае войска правяло бітву над Нёманам і вызваліла Гродна і Ліду. 8 кастрычніка 1920 года палякі зноў увайшлі ў Мінск.

Нёманская бітва
Польская кавалерыя ў час Нёманскай бітвы, верасень 1920 года. Фота: Wikimedia Commons.

Адначасова ў Рызе, сталіцы незалежнай Латвіі, адбываліся перамовы паміж польскай і бальшавіцкай дэлегацыямі, якія павінны былі вызначыць умовы будучай мірнай дамовы. 12 кастрычніка 1920 года была заключаная папярэдняя дамова, якая ўстанаўлівала перамір’е.

Паводле гэтай дамовы, польскія войскі пакінулі Мінск. Беларускую сталіцу зноў занялі бальшавікі. 18 сакавіка 1921 года была падпісаная Рыжская мірная дамова, якая паўтарыла асноўныя палажэнні дамовы 12 кастрычніка 1920 года і межы, якія былі ўсталяваныя ў выніку перамір’я.

У выніку Рыжскай дамовы этнаграфічная тэрыторыя Беларусі была падзеленая на дзве вялікія часткі. Такі стан захоўваўся да пачатку ІІ Сусветнай вайны ў верасні 1939 года, калі немцы атакавалі Польшчу з захаду, а Саветы — з усходу.

Усходняя частка беларускай тэрыторыі, крыху большая памерамі, кантралявалася бальшавікамі. Мінск быў цэнтрам невялікай па памерах БССР — Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якую складалі шэсць паветаў былой Мінскай губерні. Астатняя частка Усходняй Беларусі належала да РСФСР. Бальшавікі ўжывалі тэрор у дачыненні да ўсіх, хто быў супраць савецкай улады.

Заходняя Беларусь у Польшчы не мела ніякай палітычнай самастойнасці, ні нават аўтаноміі. Не дапамагала і тое, што ў першыя гады ў Польшчы нядрэнна дзейнічалі дэмакратычныя інстытуты і ў лістападзе 1922 года беларусы ўпершыню ў гісторыі галасавалі на парламенцкіх выбарах. У Сойм прайшлі 11 дэпутатаў, а ў Сенат — 3. Яны нічога не маглі зрабіць супраць большасці, якую складалі палякі. Польскія адміністрацыйныя ўлады праяўлялі яшчэ большую самаволю, не дазваляючы адчыняць школы з беларускай мовай навучання. Польскія адміністрацыя і паліцыя сурова ставіліся да беларускага насельніцтва.

памежныя слупы
Польскі і савецкі памежныя слупы на мяжы, якая была ўстаноўлена ў выніку Рыжскай дамовы 18 сакавіка 1921 года. Фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe.

Росквіт і заняпад беларусізацыі

Падзел Беларусі ў выніку Рыжскай мірнай дамовы прымусіў Саветы ўлічваць беларускае пытанне ў сваёй палітыцы. Каб здабыць прыхільнасць жыхароў Заходняй Беларусі, Саветы рабілі саступкі жыхарам Усходняй Беларусі. У 1924 годзе да БССР былі далучаныя Віцебшчына і Магілёўшчына, а ў 1926 годзе — Гомельшчына. На беларускую мову пераводзілася справаводства. Быў створаны Інстытут беларускай культуры, які займаўся ўсебаковым вывучэннем Беларусі. Па-беларуску можна было пісаць вершы і апавяданні, але нельга было казаць нічога, што супярэчыла б камуністычнай ідэалогіі і палітыцы савецкай улады.

Маладняк
Літаратурны часопіс «Маладняк», які выдаваўся ў Мінску ў 1923-1932 гг., аўтары якога павінны былі трымацца камуністычнай ідэалогіі. Фота Nlb.by

Польская палітыка, якая ігнаравала інтарэсы беларусаў, дала Саветам прыхільнікаў. Браніслаў Тарашкевіч, якога ў 1921 годзе называлі «самым прыхільным да Польшчы беларусам», у 1925 годзе ўступае ў кантакт з Саветамі. Праз «рыжскую» мяжу з усходу плылі грошы на дзейнасць беларускіх арганізацый: забароненай Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і легальных Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады і Таварыства Беларускай Школы. У 1927 годзе Грамада была забароненая, а яе кіраўнікі і актыўныя дзеячы атрымалі турэмныя тэрміны.

У 1930-я гады Саветы пачалі згортваць беларусізацыю. Савецкія спецслужбы фабрыкавалі працэсы супраць беларускіх дзеячаў, якія заканчваліся турэмным зняволеннем і расстрэламі. У сялян сталі масава адбіраць зямлю, ствараючы калгасы. Нязгодных з калектывізацыяй высылалі ў Сібір або на Поўнач. У 1937 годзе савецкі тэрор яшчэ больш узмацніўся, і каля кожнага вялікага горада ў БССР былі створаныя расстрэльныя палігоны, самым вядомым з якіх былі Курапаты пад Мінскам.

У Польшчы тым часам умовы для беларусаў станавіліся ўсё цяжэйшымі. У 1930 годзе ў Сойм трапіў толькі адзін дэпутат-беларус. У 1936 годзе былі зачыненыя найбольшыя культурна-асветніцкія арганізацыі — Таварыства беларускай школы і Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, — і адзіны беларускамоўны тыднёвік «Biełaruskaja Krynica». Тым не менш польская дзяржава не ўжывала супраць беларусаў масавых рэпрэсій. Да 1939 года ў Вільні выходзілі беларускія газеты, якія выказвалі крытычны погляд на становішча беларусаў у Польскай Рэспубліцы.

Радашковічы
Настаўнікі і вучні прыватнай беларускай школы ў Радашковічах у Заходняй Беларусі. Над галовамі вучняў — бел-чырвона-белы сцяг з надпісам «Сілай і працай усё пераможам», герб «Пагоня» і партрэт Францішка Скарыны. 1929 год. Фота з прыватнага архіва.

Плюсы і мінусы Рыжскай дамовы

Рыжская мірная дамова для беларусаў мела мінусы і плюсы. Мінусам было тое, што яна надоўга пахавала надзею беларусаў на незалежную і дэмакратычную дзяржаву. Цяжкай для нацыі была падзеленасць мяжой, якая праз палітычную сітуацыю ў Саветах была амаль наглуха зачыненай.

З іншага боку, «Рыжская мяжа» ўтрымлівала беларускае пытанне ў палітычнай павестцы. Саветы стваралі ў Мінску ілюзію «беларускага дома», каб здабыць прыхільнасць беларусаў на польскім баку. Гэта была крывадушная палітыка, але назва Беларусь увесь час гучала ў прапагандзе.

Курапаты
Урочышча Курапаты каля Мінска. Крыжы, устаноўленыя на месцы расстрэлу ахвяраў камуністычнага рэжыму ў 1937-1941 гадах. Фота: Wikimedia Commons.

У той жа час знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы адтэрмінавала для яе жыхароў наступленне савецкага таталітарнага рэжыму да 1939 года, а масавую калектывізацыю — да 1949-га. Нягледзячы на аўтарытарызм, у Польшчы збольшага шанавалі галоўныя правы чалавека, як права на жыццё, веравызнанне, прыватную ўласнасць. У выніку ў Заходняй Беларусі лепш захаваліся нацыянальная свядомасць і беларуская мова, а таксама еўрапейскія ідэі вяршэнства закона, правоў чалавека, прыватнай уласнасці. Пра гэта яскрава сведчаць вынікі выбараў 1994 года, калі дэмакратычныя кандыдаты Зянон Пазняк і Станіслаў Шушкевіч атрымлівалі значны працэнт галасоў менавіта на той тэрыторыі, якая да 1939 года была ў складзе Польшчы.

Ян Рамэйка

«Бронюсь, куды ты ідзеш?» 90 год таму Польшча і СССР абмянялі палітвязняў-беларусаў

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Туристический бон для Подляшья

Подляшье расширяет программу, по которой туристы могут получить до 400 злотых на отдых

MOST
23 мая 2025, 18:14

Подляское воеводство расширяет программу по привлечению туристов (bon turystyczny), в рамках которой доплачивает до 400 злотых тем, кто приезжает на отдых в регион. Ее бюджет увеличен в два...

Ночь открытых судов

Инсценировки судебных процессов и киносеанс на свежем воздухе. Рассказываем, куда сходить на первую в Польше «Ночь открытых судов»

MOST
23 мая 2025, 14:39

В Польше впервые проходит акция «Ночь открытых судов». 23 мая, в День правосудия, суды по всей стране будут открыты для желающих познакомиться с судебной системой изнутри. В этот...

работа для иностранцев в Польше

Что это за список профессий, по которым иностранцам не дадут разрешение на работу в Польше? Минтруда прокомментировало ситуацию

MOST
23 мая 2025, 11:55

С 1 июня в Польше отменяется так называемый тест рынка труда — не нужно будет проверять, можно ли на предприятие, которое хочет нанять иностранца, трудоустроить польского безработного. Но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты