Субота, 7 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Тры гады за кратамі. У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

MOST MOST
26 сакавіка 2024, 12:41
Навіны
A A
Анджэй Пачобут

Ваявода падляскі Яцак Бжазоўскі выступае на акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Фота: Krzysztof Zdanuczyk / Podlaski Urząd Wojewódzki

25 сакавіка, у трэцюю гадавіну затрымання польскага журналіста Анджэя Пачобута, у Беластоку правялі мітынг у ягоную падтрымку. У мерапрыемстве прыняў удзел ваявода Падляскага ваяводства Яцак Бжазоўскі.

«Я схіляю галаву перад усімі тымі, хто патрабуе, крычыць і заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі. Анджэй Пачобут — гэта сімвал барацьбы за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека», — сказаў Яцак Бжазоўскі.

Дэпутаты мясцовага савета заклікалі беларускія ўлады вызваліць Пачобута, а ўрад Польшчы і іншых краін ЕС — актывізаваць дзеянні ў гэтым кірунку.

У горадзе абнавілі плакаты, якія маюць на мэце нагадваць жыхарам пра палякаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі «за польскасць».

Анджэй Пачобут
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Фота: Krzysztof Zdanuczyk / Podlaski Urząd Wojewódzki
Анджэй Пачобут
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Фота: Krzysztof Zdanuczyk / Podlaski Urząd Wojewódzki

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Гродне пасля ператрусу. З тых часоў застаецца ў зняволенні. Беларуская пракуратура абвінаваціла гродзенскага журналіста ў распальванні нацыянальнай варожасці, рэабілітацыі нацызму і закліках да санкцый. 8 лютага 2023 года палітзняволенаму Анджэю Пачобуту далі 8 гадоў калоніі.

Па стане на 26 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1407 чалавек.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

водительские права в Белостоке

В Белостоке водительские права и свидетельство о регистрации автомобиля можно будет забрать через «ужендомат»

MOST
6 сакавіка 2026, 12:09

У городской администрации Белостока установили первый «ужендомат» — автомат, где можно забирать посылки от госоргана. Об этом написал у себя в Facebook заместитель президента города Рафал Рудницкий. Через...

водительские права в Польше

В Польше подорожало топливо. Это отголосок войны на Ближнем Востоке

MOST
6 сакавіка 2026, 09:58

На польских заправках возросли цены топлива. В среднем литр бензина подорожал на 22-25 грошей, а дизеля — на 41 грош. Это следствие ситуации на мировом рынке, обусловленной военными...

задержание

Беларус приехал в варшавскую полицию посоветоваться, а теперь может сесть на три года. Все благодаря бдительному дежурному

MOST
5 сакавіка 2026, 20:41

51-летний гражданин Беларуси приехал в полицию по делам.  Он хотел посоветоваться с полицейскими, но те его задержали и обвинили в пьяном вождении. Как так вышло, рассказали в полиции...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты