Серада, 10 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Дзіцяці давядзецца сутыкнуцца з вайной». Беларусы Беластока праігнаравалі выставу пра беларускіх ваяроў ва Украіне

MOST MOST
26 сакавіка 2024, 08:00
Навіны
A A
выставка о войне в Украине

Фотавыстава «Не_звычайныя героі» ў беластоцкім хабе «Новая зямля»/ Фота: MOST

У Польшчы праходзіць фотавыстава «Не_звычайныя героі», прысвечаная беларускім ваярам ва Украіне. У Варшаве яна адкрылася да другой гадавіны пачатку вайны і сабрала шмат зацікаўленых беларусаў. А зараз выстава прыехала ў Беласток і працуе ў хабе «Новая зямля», але, па інфармацыі арганізатараў, людзей на ёй амаль не было. MOST абмеркаваў з суарганізатарам выставы Андрусём, ці пазбягае грамадства тэмы вайны.

«Спадзяваўся, што падзея прыцягне ўвагу»

Падрыхтоўка выставы «Не_звычайныя героі» вялася каля месяца сіламі энтузіяста — у вольны ад працы і сямейных спраў час беларус Віталь збіраў фотаздымкі і дамаўляўся з прасторамі. Зразумела, што і сродкі на рэалізацыю даводзілася выдаткоўваць з уласных даходаў. Здымкі тут без подпісаў, некаторыя з іх за час выставы нахіліліся.

— У Віталя зараз звычайная прафесія — ён цягне сябе, жонку, дзіцёнка. Але знайшоў час, натхненне і грошы, каб арганізаваць такую выставу і нагадаць пра хлопцаў, — распавядае Андрусь. — Адной са спадарожных мэтаў выставы быў збор грошай на пікап для ваяроў.

Гледзячы на тое, колькі намаганняў было выдаткавана на арганізацыю, Андруся «збянтэжыла адсутнасць волі беларусаў Беластока прыйсці на выставу».

— Беласток — не самы «двіжовы» горад. Але я спадзяваўся, што падзея прыцягне ўвагу. Калі сюды прыязджала камандаванне палка Каліноўскага, людзей сабралася шмат, — здзіўляецца Андрусь.

выставка о войне в Украине
Фотавыстава «Не_звычайныя героі» ў беластоцкім хабе «Новая зямля»

«Хаваць дзіця ад вайны — тое ж самае, што хаваць яго ад палавой адукацыі»

Суарганізатар выставы лічыць, што вайна па-ранейшаму з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця, нават калі здаецца, што яна адбываецца недзе далёка.

— Праз вайну ва Украіне прайшлі сотні, калі не тысячы беларусаў. Лічу, што гэта вялікая частка дыяспары. Як бы мы ні жадалі абстрагавацца ад вайны — гэта рэчаіснасць, — дадае Андрусь.

Беларус прызнае, што грамадства засяроджваецца на жыццёвых, больш зручных для абмеркавання тэмах.

— Можна патанцаваць за Беларусь, пакрычаць за Беларусь, пастучаць за Беларусь. Але паваяваць за Беларусь таксама было бы нядрэнна. Ад таго, што мы патанцуем — наша краіна да нас не вернецца.

Андрусь супраць таго, каб табуіраваць тэму вайны, ствараючы з беларускіх ваяроў абстрактны вобраз герояў. А выстава, на яго погляд, карысная не толькі для дарослых, але і для дзяцей.

— Мабыць, нехта думае, што не трэба дзецям паказваць вайну. Але прабачце, нашыя дзяды бачылі Другую сусветную, бацькі — Афган, а мы бачым вайну ва Украіне. Таму калі кажуць, што ў школах трэба праводзіць урокі палавога выхавання, бо дзеці ўсё роўна ў жыцці з гэтым сутыкнуцца, то чаму мы не кажам, што дзіцяці давядзецца сутыкнуцца з вайной? Хаваць яго ад вайны — тое ж самае, што хаваць яго ад палавой адукацыі, — мяркуе Андрусь.

выставка о войне в Украине
Фотавыстава «Не_звычайныя героі» ў беластоцкім хабе «Новая зямля». Фота: MOST

«Прасела культурка — падтрымаем культурку»

Беларус апісвае выставу як «душэўную, з укладам персанальнага». Дзякуючы фотаздымкам наведвальнікі могуць даведацца і пра вайсковы, і пра бытавы бок жыцця ваяроў. Адной з галоўных праблем у ігнараванні падзеі Андрусь лічыць адсутнасць кансалідацыі ў грамадстве.

— Магчыма, справа ў тым, што ні ў каго няма больш-менш цямнага рашэння, што рабіць далей. Усе імкнуцца вырашыць тактычныя задачы: прасела культурка — падтрымаем культурку, хлопцам патрэбен пікап — назбіраем на пікап. Дробныя  тактычныя задачы не складваюцца ў адзіны стратэгічны план.

Наведаць выставу «Не_звычайныя героі» ў Беластоцкім хабе «Новая зямля» можна да 31 сакавіка. Пасля арганізатары плануюць выставіць здымкі ва Уроцлаве і Гданьску.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Светлана Тихановская

У Офісе Святланы Ціханоўскай не пацвярджаюць, што пераязджаюць у Варшаву

MOST
10 снежня 2025, 13:41

Інфармацыя наконт магчымага пераезду Офіса Святланы Ціханоўскай у Польшчу не з’яўляецца пацверджанай, заявіў MOST яе дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі. — Мы ніякага такога рашэння не маем....

стоянка дальнобойщиков

Польские перевозчики добиваются компенсаций за сентябрьское закрытие границы с Беларусью

MOST
10 снежня 2025, 10:44

Польские транспортные компании добиваются компенсаций за потери, понесенные из-за сентябрьского закрытия границы с Беларусью. Общепольское объединение перевозчиков с офисом в Бяла-Подляске обратилось с такой просьбой к главе Люблинского...

легализация в Польше

В Польше раскрыли группу «легализаторов», которые выдавали иностранцам фальшивые документы. Услуги стоили от 3 до 5 тысяч злотых

MOST
10 снежня 2025, 09:25

Польская полиция ликвидировала организованную преступную группу, которая зарабатывала на незаконной легализации иностранцев. Им выдавали фиктивные приглашения на работу и документы о несуществующих местах пребывания. В ходе операции задержаны...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты