Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Сто гадоў таму ў Беларусі Польшча і СССР абмяняліся палітычнымі вязнямі. Расказваем, як гэта адбывалася

MOST MOST
26 красавіка 2024, 11:00
Навіны
A A
абмен вязнямі паміж СССР і Польшчай

Брама і савецкая памежная застава ў Коласаве, 30-я гады ХХ ст. Фота: Wikimedia Commons.

28 красавіка 1924 года на памежнай заставе Коласава каля Стоўбцаў адбыўся абмен палітычнымі вязнямі паміж Польскай Рэспублікай і СССР. У выніку абмену СССР пакінулі 108 чалавек, а Польшчу — 33.

Коласава — застава на польска-савецкай мяжы, якая была ўстаноўленая па выніках Рыжскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 года, паміж чыгуначнымі станцыямі Стоўбцы і Негарэлае. У Коласаве дзяржаўную мяжу перасякала чыгунка Баранавічы — Мінск, якая была галоўнай лініяй камунікацыі паміж Еўропай і СССР. У 1930-я гады Саветы пабудавалі на мяжы драўляную браму з надпісамі «Привет трудящимся Запада» і «Коммунизм сметёт все границы», якая існавала да пачатку нямецка-савецкай вайны ў 1941 годзе.

СССР перадаў польскаму боку палітычных зняволеных, якія былі абвінавачаныя ў нелаяльнасці камуністычным уладам і шпіянажы на карысць Польшчы. Абмен планаваўся на 26 красавіка, але Саветы затрымалі цягнік з вязнямі на двое сутак у Мінску, і на мяжу яны прыбылі 28 красавіка.

Вызваленых з СССР перавезлі цягніком з Коласава ў Варшаву. А 10-й раніцы 29 красавіка іх сустракалі на чыгуначным вакзале. Прывіталі вязняў сябры грамадскіх арганізацый са штандарамі, некалькі духавых аркестраў, дзяржаўныя чыноўнікі і каталіцкі арцыбіскуп Эдвард Роп, які ў 1919 годзе прайшоў досвед зняволення ў бальшавіцкай турме.

«Польскай песняй віталі аркестры прыбыццё цягніка. З глыбіні вагонаў пачалі выходзіць землякі, вырваныя з доўгай пакуты няволі. Некаторыя — пасля катаванняў і чакання смерці з рук бандытаў. Ціснуліся да іх найперш таварышы нядолі, якія здолелі раней вярнуцца ў айчыну. Самыя гарачыя прывітанні, што ўзрушвалі да глыбіні душы — былі ў нямым поціску рук і ў слязах, што каціліся па тварах», — апісвала прывітанне газета Kurjer Warszawski.

Як рыхтавалі абмен

Падрыхтоўка абмену цягнулася больш за год. І Польшча, і СССР узгаднялі спісы асоб, якіх хацелі атрымаць у выніку абмену. Часам у дыпламатычнай перапісцы той ці іншы бок сцвярджаў, што адмаўляецца выдаваць тых або іншых асоб. Урэшце, бакі дамовіліся, што будзе вызваленая частка зняволеных са спісаў, якія падрыхтаваў кожны з бакоў. Частку зняволеных складалі каталіцкія святары, якіх у сакавіку 1923 года асудзілі ў паказальным працэсе супраць Касцёла. Яны чакалі ў турме наступнага абмену — Саветы выдалі іх польскаму боку 31 студзеня 1925 года.

Абмену вязняў не дачакаўся асуджаны ў тым жа працэсе ксёндз пралат Канстанты Будкевіч, пробашч парафіі святой Кацярыны Александрыйскай у Санкт-Пецярбургу, якога бальшавікі расстралялі 31 сакавіка 1923 года ў Маскве.

абмен вязнямі паміж СССР і Польшчай
Абмен палітычных вязняў паміж Польшай і СССР у Коласаве, 3 студзеня 1928 года. Фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Паводле ўзгодненага паміж СССР і Польшчай спісу, у красавіку 1924 года пакінуць СССР павінны былі 117 вязняў, а Польшчу — 36. Саветы прывезлі на мяжу 108 вязняў. Асобы, якіх своечасова не даставіў савецкі бок, былі выпушчаныя ў наступныя месяцы пасля прыдзірак. Трое вязняў з Польшчы адмовіліся выязджаць у СССР — камуністы Энта Фрыдман і Якуб Мандштэйн не захацелі ехаць у «савецкі рай», а Якуб Локер уцёк з турмы, нелегальна перайшоў польска-нямецкую мяжу і быў арыштаваны паліцыяй у Штутгарце. Бакі абяцалі права выезду для сем’яў вязняў, але гэтая ўмова была выкананая часткова.  З Польшчы змаглі выехаць члены сем’яў усіх зняволеных, якія пажадалі гэтага. У той жа час СССР выпусціў сем’і толькі траіх абмененых.

Мы не змаглі знайсці ў даступных крыніцах поўнага спісу асоб, якіх Польшча і СССР абмянялі 26 красавіка 1924 года. Аднак абмены зняволеных паміж СССР і Польшчай адбываліся перыядычна ў міжваенны перыяд. Напрыклад, у 1933 годзе СССР і Польшча абмянялі зняволеных беларусаў Францішка Аляхновіча і Браніслава Тарашкевіча. Той абмен быў сімвалам трагічнай сітуацыі, у якой апынуліся беларусы ў ХХ стагоддзі.

Цяпер у Беларусі, толькі па падліках праваабарончага цэнтра «Вясна», больш за 1400 палітвязняў. У Польшчы знаходзіцца некалькі чалавек, асуджаных за шпіянаж на карысць Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Часам можна пачуць галасы, што і цяпер варта спрабаваць дамаўляцца пра абмен, каб выцягнуць хоць бы частку зняволеных. Праўда, у адкрытых крыніцах няма інфармацыі пра тое, каб перамовы пра падобныя абмены адбываліся.

Ян Рамэйка

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

рождественская ярмарка

В Польше беларус собирал на улице деньги на благотворительность. Теперь может сесть на три года

MOST
11 снежня 2025, 19:51

В Познани задержали 25-летнего беларуса, который собирал на улице деньги на благотворительность. Оказалось, сбор не был зарегистрирован. Но арестовали мужчину не за это, а за то, что он...

ВНЖ в Польше

Заморозку сроков выдачи ВНЖ в Польше хотят продлить до марта 2027 года. Но зато могут пролонгировать действие виз и других документов

MOST
11 снежня 2025, 13:22

Сроки рассмотрения дел, связанных с легализацией пребывания иностранцев в Польше, могут заморозить до 4 марта 2027 года. Это следует из проекта закона, который должен прийти на смену действующим...

пікет

«Адправіў яго ў Маскву». Ва Уроцлаве беларус выйшаў на пікет супраць крайне правага палітыка

Руслан Кулевіч
11 снежня 2025, 10:51

Беларус Віталь далучыўся да групы польскіх актывістаў, якія 10 снежня пратэставалі супраць прысутнасці правага палітыка Гжэгажа Браўна на кінафестывалі ва Уроцлаве. Ён кажа, што не мог застацца ўбаку,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты