Субота, 14 чэрвеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Нават кірыліца — гэта праблема». Беларус Падляшша — пра тое, чаму паланізаваліся карэнныя беларусы Польшчы

MOST MOST
30 красавіка 2024, 16:27
Навіны
A A
беларусы Польшчы

Анатоль Вап. Фота: MOST

Яшчэ 50 гадоў таму ў Польшчы былі рэгіёны, насельніцтва якіх амаль не карысталася польскай мовай. Уся камунікацыя адбывалася па-беларуску, а польскую жыхары ўжывалі ў паездках па іншых рэгіёнах краіны. Зараз уявіць гэта цяжка: усходняя Польшча паланізавалася. І ў пэўнай меры гэтаму паспрыяла і палітыка Беларусі, дзе нацыянальная мова таксама губляла пазіцыі.

Пра польскіх беларусаў і змены апошніх дзесяцігоддзяў журналіст MOST паразмаўляў з карэнным беларусам, дырэктарам Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатолем Вапам.

Анатолю 58 гадоў, ён нарадзіўся ў польскай вёсцы Нараўцы, а першыя гады правёў у Скупаве — гэта на Падляшшы. Большасць жыхараў той мясцовасці была беларусамі.

«Я беларус, маці — беларуска, а ты — думай сам»

— Сапраўды можна было жыць, не ведаючы польскай мовы?

— А нашто? (смяецца). Калі ў гміннай управе працавалі таксама беларусы, то ішлі ды гаварылі па-свойму — па-беларуску. Таму польскай мовы доўгі час я наогул не чуў.

У нас кожны ведаў, што ён не паляк, а беларус. Бо гаварылі па-беларуску — вядома, на мясцовай гаворцы. Калі з бацькамі я пераехаў у Бельск-Падляшскі, то ніякай іншай мовы не ведаў — толькі беларускую.

І да мяне, і да дзвюх сясцёр бацькі звярталіся па-беларуску. Для мяне момант выбару, магчыма, быў, калі рабіў сабе пашпарт. Якую нацыянальнасць там пісаць? Спытаў у бацькі. Той кажа: «Я беларус, маці — беларуска, а ты — думай сам». То-бок, нікім іншым я быць не магу. Так і запісаў сябе ўласнаручна беларусам у 1984 годзе.

— Быць беларусам у сацыялістычнай Польшчы не было праблемай?

— Я рос у асяроддзі, дзе большасць былі свае. Нават у Бельску большасць была хоць не беларусамі, дык праваслаўнымі. У школе я вучыў беларускую мову — вядома, як асобны прадмет, а астатнія — па-польску. Беларускую мову тады ў Бельску на вуліцы можна было пачуць штодня. Не прыгадаю, каб былі нейкі канфлікты на нацыянальнай глебе ў штодзённасці.

Вось Беласток — ужо зусім польскі горад. Вядома, мы, студэнты, паміж сабой па-беларуску камунікавалі, але вакол — усё было польскае. У аўтобусе, калі гаворыш па-свойму, людзі побач ужо звярталі ўвагу. Недалёка — 50 км ад Бельска — але ўжо іншы свет.

— У чым розніца паміж Падляшшам таго часу, 1980-х, і цяперашнім?

— Паланізацыя. Штогод менш людзей з карэнных беларусаў валодае сваёй мовай. Раней, калі чалавек нават кніжак не чытаў, то размаўляў — з бацькамі, дзядамі, сваякамі, суседзямі… Але і гэта ўжо адышло. Некалі, у 1980-х, калі збіраліся сустрэчы Беларускага аб’яднання студэнтаў, моладзь не ўмяшчалася ў залах — дзясяткі і сотні людзей! Цяпер — самі бачыце. Нават калі дыяспара ў Беластоку робіць мерапрыемствы, то нашых меншасць прыходзіць. Раней было б зусім наадварот.

«Сама Беларусь не ёсць беларускамоўнай дзяржавай»

— Карэнны беларус з Падляшша, але польскамоўны — гэта зараз норма?

— Ёсць такое. Нават свядомыя патрыёты, якія аддаюць сваіх дзяцей у беларускія садкі і школы, часам самі не валодаюць мовай. Іх бацькі валодалі. А яны хочуць, каб валодалі іх дзеці. То-бок, праз адно пакаленне. Бывае, што чалавек усё разумее па-беларуску, але сам гэтай мовай не карыстаецца. Нават алфавіт — кірыліца — гэта праблема. Бо літар не ведаюць. У сацыялістычныя часы было навучанне рускай мове ў школах, гэта давала веданне кірыліцы. Зараз — не. Добра, што хоць памятаюць, хто яны і адкуль.

Прычын, вядома, некалькі. Калі мовай вакол менш карыстаюцца, то няма патрэбы яе вучыць. Ёсць бюракратычныя цяжкасці з навучаннем. Ну і ўрэшце, сама Беларусь не ёсць беларускамоўнай дзяржавай, прыкладам і магнітам для іншых.

— Гэта, мабыць, адкрывалася падчас паездак…

— Мая дачка, калі вучылася ў школе, ездзіла з экскурсіяй у Беларусь. Дык дзеці пыталіся: «А чаму там не гавораць па-беларуску?» Што ім адказаць?.. Карэнная меншасць тут, на Падляшшы, з Беларусі ніякай падтрымкі не атрымлівала. На пачатку 1990-х нешта было, а пасля… не бачылі. Гадоў 30 таму можна было яшчэ падумаць, каб беларусу адсюль паехаць у Беларусь вучыцца. А зараз паедзеш — і ў турму трапіш.

«Ёсць мяжа — і беларусы тут сканчаюцца»

— У Польшчы ёсць іншыя нацыянальныя меншасці, якія гістарычна жывуць тут: украінцы, немцы, літоўцы, татары і г.д. Ёсць розніца паміж іх сітуацыяй і беларускай?

— Розніца нават у тым, што ў іншых дзяржавах у школах вучаць, што ўкраінцы, немцы і літоўцы жывуць яшчэ і за мяжой. Не толькі эмігранты, але нацыянальныя меншасці. І так ідзе стагоддзямі. У Беларусі такога няма. Маўляў, ёсць мяжа — і беларусы тут чамусьці сканчаюцца. Шмат хто з дыяспары, хто прыязджаў у Беласток, здзіўляўся: адкуль тут беларусы? У школе ім пра гэта не распавядалі.

Памятаю, у 2010 годзе, калі працаваў у маршалкоўскай управе, мы былі з візітам у Мінску. Акурат на ўгодкі Грунвальдскай бітвы. Мне трэба было сказаць слова на адной мастацкай выставе. Распавядаў, як гэта адзначалі ў Падляшскім ваяводстве. Дык пасля падышоў журналіст і спытаўся, ці даўно я пераехаў у Польшчу. Гэта паказвае, што беларусы ў Беларусі не ведаюць пра карэнных беларусаў за мяжой: у Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне, Расіі.

«Праваслаўе — гэта не заўжды пытанне веры, але — традыцыі»

— Праваслаўе для беларусаў Падляшша — вызначальны фактар? Ці працуе так, што, маўляў, праваслаўны — гэта беларус, а каталік — паляк?

— Калі не 100% карэнных беларусаў тут, то вялікая частка — праваслаўныя. Ёсць крыху каталікоў на Сакольшчыне, там мова ледзьве не літаратурная. На пачатку ХХ стагоддзя і ў міжваенны час адтуль пайшло шмат беларускіх дзеячаў, палітыкаў, ксяндзоў. Нават прэм’ер-міністр БНР Язэп Варонка з Сакольшчыны, а вучыўся ў Беластоку. А пасля ўсё скончылася: асіміляцыя, апалячванне.

Што да фактару праваслаўя, то гэта не заўжды пытанне веры, але — традыцыі. Ты ведаеш, што так верылі твае бацькі, — гэта важна. Незалежна, ці трымаешся веры ў штодзённым жыцці. У карэнных беларусаў тут прывязка да веры застаецца. А вось у дыяспары, вядома, па-рознаму — каталікі, пратэстанты, уніяты і атэісты.

— Каталіцкі касцёл часта асацыюецца з польскасцю і польскім патрыятызмам. А ці можна праваслаўную царкву на Падляшшы лічыць «бастыёнам беларушчыны»?

— Агулам не. Царква мае пазіцыю, што яна адкрытая для ўсіх. Нейкіх нацыянальных маркераў у праваслаўнай царкве я не бачыў.

Анатоль Вап
Анатоль Вап. Фота: MOST

«Нават калі ў Беларусі будуць пазітыўныя змены, не ўсе вернуцца»

— Калі беларус-эмігрант гуляе па Беластоку, ці можа ён сустрэць нейкія прыкметы беларускасці ў горадзе?

— Беласток пасля вайны ўжо быў стабільна польскім горадам, з польскім духам, мовай і культурай. Калі прыгадаць даваенны Беласток, то гэта шмат у чым яўрэйскі горад. Беларускім Беласток ніколі не быў. Што ж тычыцца пошуку беларускага зместу, то зараз іншы час. Ёсць сацыяльныя сеткі, мерапрыемствы, канцэрты, сустрэчы, месцы, куды пайсці.

Пры тым ёсць месцы, дзе вывучаецца беларуская мова, як школы ці садок, а таксама сядзібы беларускіх арганізацый, і там, нават у выглядзе інфармацыйных дошак з назвамі, фігуруе беларуская мова. Зараз шмат водзіцца экскурсій па Беластоку на беларускай мове і з улікам беларускіх слядоў. Можа, калісьці давядзецца ўвесці ў прастору больш беларускіх акцэнтаў.

«Адзін народ і дзве супольнасці»

— Ёсць думка, што гэтыя мерапрыемствы асобна праходзяць для дыяспары, асобна — для карэнных беларусаў.

— Так, гэта адзін народ і дзве супольнасці. Напачатку праблема была і ў тым, што беларусы з дыяспары думалі, што выязджаюць на адзін-два гады. Пасля ўсё зменіцца — вярнуцца. Апынулася — не. Таму трэба жыць тут, кантактаваць. Людзі даведваюцца пра карэнную меншасць тут. Натуральна, нават калі ў Беларусі будуць пазітыўныя змены, не ўсе вернуцца. Частка застанецца і …сама стане беларускай меншасцю ў Польшчы.

— Якія крокі можна зрабіць ужо зараз для лепшага кантакту паміж меншасцю і дыяспарай?

Рэцэпт адзін: трэба перадусім сустракацца. На вуліцы, у беларускіх арганізацыях і прасторах — паўсюдна. Размаўляць — і з гэтага нешта будзе. Спачатку — знаёмства, пасля — супольная праца ці справа. Зразумела, паміж намі ёсць розніца: школа, бэкграўнд, ментальнасць — усё гэта ёсць. Але калі нешта рабіць разам, то розніца будзе сцірацца. А пасля ўжо не будзем на Падляшшы чужыя, але будзем свае!

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

туристический автобус из Белостока

В Белостоке запускают «Туристическую восьмерку» — автобусный маршрут по красивым местам и музеям Подлясья

MOST
13 чэрвеня 2025, 18:10

В Подляском воеводстве Польши представили новый проект для туристов — автобусный маршрут «Туристическая восьмерка», который свяжет Белосток и красивые или исторически важные места региона. Название неслучайно: рейс описывает...

TUTAKA-2024

«Сустрэцца і кайфануць». TUTAKA-2025 ужо хутка: сабралі адказы на галоўныя пытанні пра фестываль

MOST
13 чэрвеня 2025, 15:11

Да фестывалю абуджаных TUTAKA засталося менш за месяц — мерапрыемствы пройдуць з 10 па 13 ліпеня. Як і ў мінулыя гады, беларусы з розных краін свету сустрэнуцца ў...

Беларуску задержали на границе

Беларуску с онкологией задержали на границе после возвращения из Польши. Через несколько недель после ИВС она умерла

MOST
13 чэрвеня 2025, 13:29

В Беларуси умерла женщина, которую задержали при возвращении из Польши. Ее поместили в брестский ИВС до суда, а затем осудили и назначили штраф. Ее историю рассказывает «Вясна». 66-летнюю...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты