Панядзелак, 9 чэрвеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
    slide 12 to 17 of 9
    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    юристы

    Центр беларусской солидарности прекращает правовую помощь. Куда теперь обращаться?

    форум бизнеса в Варшаве

    Где взять деньги на старт бизнеса в Польше? Сравнили программы субсидий, грантов и кредитов и поговорили с теми, кто их получал

    налог с подарка в Польше

    Живете в Польше, а родственники из другой страны подарили вам деньги? Налоговая объяснила, нужно ли платить с них налог

    экзамен по польскому

    Языковой экзамен TELC в Польше: когда его стоит сдавать эмигрантам?

    куда пойти в горы в Польше

    Ведьмина гора, трон великана и мостики в небо. Составили три маршрута для летнего хайкинга в Польше

    Blue Card в Польше

    Изменения по Blue Card в Польше: можно ли работать только через ИП и нужно ли уведомлять о смене работодателя?

    усыновление в Польше

    Может ли иностранец усыновить ребенка в Польше? Изучили законы и практику

    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    юристы

    Центр беларусской солидарности прекращает правовую помощь. Куда теперь обращаться?

    форум бизнеса в Варшаве

    Где взять деньги на старт бизнеса в Польше? Сравнили программы субсидий, грантов и кредитов и поговорили с теми, кто их получал

    налог с подарка в Польше

    Живете в Польше, а родственники из другой страны подарили вам деньги? Налоговая объяснила, нужно ли платить с них налог

    экзамен по польскому

    Языковой экзамен TELC в Польше: когда его стоит сдавать эмигрантам?

    куда пойти в горы в Польше

    Ведьмина гора, трон великана и мостики в небо. Составили три маршрута для летнего хайкинга в Польше

    Blue Card в Польше

    Изменения по Blue Card в Польше: можно ли работать только через ИП и нужно ли уведомлять о смене работодателя?

    усыновление в Польше

    Может ли иностранец усыновить ребенка в Польше? Изучили законы и практику

    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    юристы

    Центр беларусской солидарности прекращает правовую помощь. Куда теперь обращаться?

    форум бизнеса в Варшаве

    Где взять деньги на старт бизнеса в Польше? Сравнили программы субсидий, грантов и кредитов и поговорили с теми, кто их получал

    налог с подарка в Польше

    Живете в Польше, а родственники из другой страны подарили вам деньги? Налоговая объяснила, нужно ли платить с них налог

    экзамен по польскому

    Языковой экзамен TELC в Польше: когда его стоит сдавать эмигрантам?

    куда пойти в горы в Польше

    Ведьмина гора, трон великана и мостики в небо. Составили три маршрута для летнего хайкинга в Польше

    Blue Card в Польше

    Изменения по Blue Card в Польше: можно ли работать только через ИП и нужно ли уведомлять о смене работодателя?

    усыновление в Польше

    Может ли иностранец усыновить ребенка в Польше? Изучили законы и практику

    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    юристы

    Центр беларусской солидарности прекращает правовую помощь. Куда теперь обращаться?

    форум бизнеса в Варшаве

    Где взять деньги на старт бизнеса в Польше? Сравнили программы субсидий, грантов и кредитов и поговорили с теми, кто их получал

    налог с подарка в Польше

    Живете в Польше, а родственники из другой страны подарили вам деньги? Налоговая объяснила, нужно ли платить с них налог

  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Цікавіліся, ці праўда ў Беларусі можна за каментарый трапіць у турму». Блогер Пятрухін расказвае палякам пра беларусаў

Максім Шульц Максім Шульц
3 мая 2024, 12:11
Гісторыі
A A
блогер у Польшчы

Сяргей Пятрухін. Скрыншоты з відэа

Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін вядомы тым, што асвятляў праблемы роднага рэгіёну праз YouTube-канал «Народный репортёр». Напачатку 2024 года, пасля адбыцця турэмнага тэрміну, ён з’ехаў з Беларусі ў Польшчу. Зараз мужчына спрабуе праз TikTok расказваць палякам пра беларусаў па-польску, а таксама дагрукацца да «ябацек», уступаючы з імі ў дыскусіі падчас жывых эфіраў.

MOST запытаўся ў Сяргея пра творчыя планы, меркаванні палякаў пра Беларусь, рэакцыю прыхільнікаў Лукашэнкі на яго довады і пра тое, чым бы ён хацеў займацца ў дэмакратычнай Беларусі.

Турма, чаканне і эвакуацыя

Сяргея Пятрухіна разам з паплечнікам Аляксандрам Кабанавым затрымалі ў чэрвені 2020 года. Мужчын абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, а таксама ў знявазе прадстаўнікоў улады. Абодва «народныя рэпарцёры» выйшлі на волю ў снежні 2022 года: Аляксандр адразу з’ехаў з Беларусі, Сяргей жа вырашыў заставацца ў краіне.

— Я сядзеў-сядзеў, амаль год так прасядзеў, — тлумачыць блогер. — Думаў быць у краіне, бо, ну можа, нешта пачнецца, былі такія думкі, што мы зможам неяк дапамагаць з сярэдзіны. Спачатку я сачыў, усё чакаў гэты контрнаступ, спадзяваўся, што ён нешта вырашыць. А потым усё сышло, і я проста засяродзіўся на вывучэнні замежных моў і ўвогуле не глядзеў навіны.

Пакінуць краіну мужчына вырашыў пасля таго, як яго выклікалі ў міліцыю. Ён прызнаецца, што вельмі спалохаўся. Эвакуацыя праходзіла пры дапамозе BYSOL: пра яе паспяховае завяршэнне сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак паведаміў 13 лютага 2024 года.

Зараз Сяргей жыве ў Польшчы, але канкрэтны горад не называе з меркаванняў бяспекі. Фінансавую «падушку» на першы час яму сабралі беларусы. У новай краіне мужчына працягвае займацца блогерствам — для беларускай, а таксам для польскай аўдыторыі.

«Каб палякі бачылі, што беларусы — гэта адэкватны народ, гэта не Лукашэнка»

Сяргей адзначае, што для палякаў кантэнт рабіць складана. Цяжка зразумець, што ім «зойдзе» пра Беларусь. Але тое, што яны цікавяцца нашай краінай — гэта дакладна. Блогер дадае, што шмат палякаў ніколі не былі за ўсходняй мяжой, і ў некаторых з іх прысутнічае скажонае ўяўленне пра Беларусь: «Напрыклад, некаторыя ў мяне цікавіліся, ці гэта праўда, што ў Беларусі можна за каментарый трапіць у турму, і прыходзілася ім гаварыць, што гэта так».

Па словах Сяргея, бывае, што тэмы яму падказвае прапагандысцкае Radio Białoruś — гэта структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі, якое вяшчае на замежжа, якое расказвае палякам, як добра жыць у Беларусі.

—Я вырашыў зрабіць першае відэа па іх сюжэце пра бензін, — кажа блогер. — Яны там паказваюць, што ў Беларусі бензін каштуе 2,8 злотага, а ў Польшчы 6,5. Але тут жа галоўнае — колькі хто можа купіць бензіну за мінімальны заробак. Дык вось паляк можа купіць у два разы больш 95-га бензіну. І гэта відэа зайшло палякам.

Пра цікавасць да Беларусі сведчыць і тое, што Сяргея запрашаюць на польскія жывыя эфіры ў TikTok, дзе палякі абмяркоўваюць праблемы сваёй краіны. Напрыклад, на адным такім прысутнічаў прыхільнік Лукашэнкі з Гродна, які даказваў, як зараз добра жыць у Беларусі.

— Я з гэтым хлопцам у эфіры не тое каб біўся, але загнаў яго ў кут, было прышпільна, — успамінае блогер.

Сяргей лічыць, што гэта важна — расказваць палякам праўду пра Беларусь і наладжваць з імі добрыя адносіны, каб да нас было нармальнае стаўленне. Менавіта такая мэта, запэўнівае ён.

— Палякі ўвесь гэты час задаюць мне пытанні, а я адказваю, — тлумачыць блогер. — І я гэта раблю, каб яны ставіліся да беларусаў як да нармальных людзей, каб яны бачылі, што беларусы — гэта адэкватны народ, гэта не Лукашэнка. Бо мы такімі і ёсць — адэкватным еўрапейскім народам.

«Было б добра стварыць такую пляцоўку, дзе б проста размаўлялі з беларусамі, пераконвалі іх»

Гаворачы пра рэакцыю на свой кантэнт, Сяргей адзначае, што нярэдка ў каментарыі прыходзяць «ябацькі» і «ватнікі», асабліва калі відэа становіцца папулярным. На яго думку, такія людзі звычайна адразу пераходзяць на асобы, не прыводзячы ніякіх канструктыўных тэзісаў.

— Але мяне такім не возьмеш, я проста выдаляю іх — і ўсё, — смяецца блогер.

Аднак адначасова мужчына падкрэслівае: хоць і рэдка, але бывае, што трапляюцца адэкватныя апаненты, з якімі можна весці дыялог і прыводзіць довады. Больш за тое, Сяргей упэўнены, што з прыхільнікамі Лукашэнкі трэба размаўляць і пераконваць іх.

— Зараз я выходжу да «ябацек» у іх жывыя эфіры ў TikTok, — прыводзіць прыклад блогер. — Я сябе вельмі стрымана паводжу, і яны мяне пускаюць. І ў такіх лайвах гледачы могуць пакінуць «алмазы» — гэта кшталту лайкаў — таму, чыю думку падзяляюць і падтрымліваюць. І бывае такое, што палова аўдыторыі кідае гэтыя «алмазы» менавіта мне.

Звычайна такія дыскусіі заканчваюцца тым, што вядучы «выкідвае» Сяргея з эфіру пасля яго довадаў. «Але апошнім разам я сам сышоў — там усе проста замаўчалі пасля маіх слоў, і не ведалі што адказаць», — кажа ён.

Блогер лічыць, што такія візіты ў пралукашэнкаўскія жывыя эфіры — гэта добрая трэніроўка. Гэта дапамагае стрымліваць сябе, вытрымліваць адначасовыя атакі некалькіх апанентаў, бо ў спікераў на такіх «лайвах» адна мэта — «парваць» саперніка.

— Я думаю, што было б добра стварыць такую пляцоўку ці шмат пляцовак, дзе б сядзелі людзі, як я, і проста б размаўлялі з беларусамі, пераконвалі іх. Бо любы больш ці менш разважны чалавек, калі бачыць спікера, які ветліва размаўляе, а яго проста мочаць, будзе рабіць высновы, — мяркуе блогер.

Планы пасля вяртання ў Беларусь

Па словах Сяргея, зараз ён цэлымі днямі «робіць відосы, тыктокі». Але блогер прызнаецца, што яму больш падабаецца працаваць з вялікімі фарматамі — здымаць кіно. Напрыклад, нядаўна ён выклаў на Patreon фільм «Лукашэнка. Генацыд беларусаў» пра рэзкае зніжэнне нараджальнасці ў Беларусі. Плануюцца і іншыя відэа, у тым ліку пра беларускую мову.

Нягледзячы на тое, што шмат часу прысвячаецца польскай аўдыторыі, мужчына падкрэслівае, што прыярытэт для яго — беларусы. Менавіта ў Беларусі ён мог рабіць нешта карыснае і важнае для народа.

— Так, мяне каралі за гэта, але там быў зусім іншы адрэналін. Я разумею, што тое жыццё ў мінулым, і трэба прыстасоўвацца да новага. Але тут гэта цяжка рабіць: тэм няма. Пра што беларускі блогер тут можа гаварыць? Хадзіць па «Бедронках» і паказваць, які круты тут сыр можна купіць? Мне гэта нецікава.

Сяргей верыць, што ў хуткім часе Беларусь стане дэмакратычнай і ён зможа займацца блогерскай дзейнасцю на радзіме. Адзін з варыянтаў, які мужчына разглядае, — шукаць тых, хто пры Лукашэнку рабіў злачынствы і «выцягваць іх на белы свет».

— Я можа крыху па-дзіцячы гэта ўсё бачу, але ёсць вопыт, напрыклад Польшчы ці ГДР, — тлумачыць мужчына. — Там дробных служак асабліва «не гасілі». Іх проста не прымалі на працу: адмаўлялі па розных прычынах на законнай падставе. І вось я хачу, каб і нашыя гэта прадчувалі, бо яны ж вельмі шмат гора прынеслі нашым сем’ям, яны ж і зараз не даюць людзям зарабляць па палітычных прычынах. Таму я лічу, што, калі яны застануцца непакараныя, — гэта будзе вельмі дрэнна і няправільна. Справядлівасць павінна панаваць.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Курбан-байрам

«Сын умеет молиться, а я — нет». Съездили на Курбан-байрам в татарскую деревню на границе Польши и Беларуси

MOST
6 чэрвеня 2025, 21:36

В 10 километрах от польско-беларусской границы стоит деревня Бохоники. В ней на протяжении 300 лет живут татары, которые исповедуют ислам. В праздник Курбан-байрам журналисты MOST отправились в деревню,...

кадры из ролика

Беларуска записала ролик под матерную песню про польскую партию — оказалась в центре скандала и заинтересовала евродепутата

MOST
6 чэрвеня 2025, 15:05

Беларусская студентка оказалась в центре скандала в Польше. В TikTok она опубликовала провокационный ролик, в котором танцует под песню J**ać PIS — имеется в виду партия «Право и...

польский проездной документ иностранца

«История не вызывает доверия». Польша передала Литве дело о международной защите беларуски, которая часто ездила в командировки

MOST
5 чэрвеня 2025, 19:15

Воеводский административный суд Варшавы отказал беларусской активистке в рассмотрении дела о международной защите в Польше, несмотря на явную связь девушки с этой страной: здесь живет ее молодой человек,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты