Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускім студэнтам у Польшчы не выплачваюць стыпендыю больш за паўгода

MOST MOST
11 чэрвеня 2024, 09:51
Навіны
A A
стипендия в Польше

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Element5 Digital / Unsplash

Беларускім студэнтам, якія вучацца ў Польшчы і павінны былі атрымліваць стыпендыі па праграме EU4Belarus, пакуль нічога не выплацілі, хоць акадэмічны год заканчваецца. «Наша Ніва» даведалася, з чым звязаная затрымка і ці будзе набор на праграму ў наступным годзе.

Праграма EU4Belarus накіраваная на тое, каб падтрымаць рэпрэсаваную акадэмічную супольнасць у краінах Еўрасаюза.

«Моцна расчараваныя»

Студэнты розных ВНУ ў Польшчы і Чэхіі расказалі выданню, што стыпендыю мусілі пачаць выплачваць з кастрычніка. Але гэтага не адбылося. Адзін са студэнтаў патлумачыў сітуацыю так:

— Паступіў ва Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані. А ў жніўні даведаўся, што атрымаў стыпендыю. Было шмат абяцанак. Спачатку сказалі, што затрымкі будуць, але ў снежні дакладна выплацяць. Потым казалі, што пад Новы год заплацяць, потым — што ў лютым. І гэтак далей. Яшчэ нам сказалі, што патрэбна будзе падпісаная рэктарам даведка, што ты ў другім семестры вучышся, каб заплацілі не толькі за першы.

Іншыя студэнты казалі, што яны моцна расчараваныя такой затрымкай. Хоць стыпендыя і параўнальна невялікая, 400 еўра на месяц, але яна стала б вельмі важнай фінансавай падтрымкай для тых, хто апынуўся ў эміграцыі.

«Робім усё магчымае»

ЕС ужо даўно выдзеліў грошы на праграму, але за размеркаванне грошай адказвае кампанія СРМА (Central Project Management Agency).

У Польшчы яе мусіла прадстаўляць NAWA (Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў). Праз невядомыя разыходжанні ўзнікла праблема з заключэннем дамовы паміж CPMA і NAWA, дамову ў выніку са скрыпам заключылі ў маі.

«Наша Ніва» запыталася ў прадстаўніцы СРМА, што адбываецца і калі студэнты могуць разлічваць на стыпендыю.

«Праграма EU4Belarus — SALT з 2021 года дае стыпендыі для студэнтаў, адлічаных па палітычных матывах або змушаных выехаць па палітычных матывах. З моманту запуску стыпендыі атрымалі сотні студэнтаў. Выплачана агулам болей за два мільёны еўра.

Па тэхнічных прычынах у дзвюх з чатырох краінаў-удзельніц працэс выдачаў зацягнуўся. Мы робім усё магчымае, каб у найбліжэйшы час пытанне вырашылася, і інфармуем удзельнікаў пра прагрэс, а таксама стараемся адказваць на пытанні. Мы спадзяемся, што неўзабаве здолеем сказаць канкрэтныя даты.

На наступны год набор па гэтай праграме не плануецца», — адказалі ў арганізацыі.

Грошы пакуль не выплацілі

Выданне атрымала адказ ад CPMA напрыканцы мая 2024 года. Праблема вырашылася толькі ў Чэхіі, але адбылося гэта зусім нядаўна.

А вось грошы польскім студэнтам пакуль так і не выплацілі.

«Праз тое, што праграма ў Польшчы праходзіць праз NAWA, а яны маюць свае патрабаванні, нам трэба яшчэ раз падавацца на стыпендыю праз іхнюю сістэму. Яны папрасілі даслаць нам паўторнае пацверджанне, што мы студэнты. Цяпер мы штомесяц мусім слаць ім пацверджанне таго, што мы вучымся, прычым не на электронную пошту, а на звычайную. Цяпер чакаем дамову паміж студэнтамі і NAWA, каб атрымаць грошы. Тэрміны нам невядомыя і незразумелыя. NAWA таксама не кажа, калі гэта адбудзецца», — кажа адзін са студэнтаў, якія чакаюць стыпендыі.

Хотите учиться в Европе и получать стипендию? Вот список программ

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АдукацыяАртыкулыВНУ

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты