Чацвер, 22 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ціханоўская абмяркуе з МУС Польшчы легалізацыю беларусаў і абмежаванні на мяжы

MOST MOST
15 ліпеня 2024, 16:42
Навіны
A A
легализация беларусов

Пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Варшаве. Фота: АПК

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Варшаву абмяркуе пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

— Я спадзяюся, што па выніках нашай сустрэчы ў міністэрстве працягне працу рабочая група па пытаннях легалізацыі беларусаў і мы зможам знайсці разумныя рашэнні, каб беларусаў не абмяжоўвалі пры перасячэнні мяжы, а ўсе санкцыі былі накіраваныя найперш на рэжым Лукашэнкі, а не на простых грамадзян Беларусі. Сярод іншага падчас сустрэч мы абмяркуем выдачу віз, спрашчэнне ўмоў для адкрыцця банкаўскіх рахункаў беларусаў, — прыводзіць яе словы Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).

Ціханоўская таксама сказала, што ўдзячная польскім уладам за рашучасць, асабліва ў справе вызвалення палітзняволеных.

— Гэта наш абсалютны прыярытэт. Мы вітаем вызваленне некалькіх палітвязняў, у прыватнасці Рыгора Кастусёва, і дамагаемся, каб былі вызваленыя ўсе, у першую чаргу тыя, хто знаходзіцца ў крытычным стане па здароўі, — адзначыла яна.

Падчас візіту прадстаўнікі АПК плануюць таксама абмеркаваць стратэгію дзеянняў на 2025 год, калі павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыЛегалізацыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа в Польше

Средняя зарплата на предприятиях Польши превысила 9,5 тысячи злотых

MOST
22 студзеня 2026, 19:38

В декабре 2025 года средняя зарплата в секторе предприятий в Польше составила 9583,31 злотого брутто. Это на 8,6% выше, чем в том же месяце 2024 года, свидетельствуют данные...

«Кропка ўваходу — 123»

У Варшаве адкрылася выстава рэчаў былых палітвязняў, якая паказвае ўмовы ў беларускіх калоніях

MOST
22 студзеня 2026, 14:19

Алюмініевая лыжка ў футляры, заначка з пакецікамі гарбаты, самаробныя ігральныя карты. Усім гэтым яшчэ нядаўна карысталіся і даражылі былыя палітзняволеныя. А сёння гэта экспанаты выставы «Кропка ўваходу —...

Светлана Тихановская

Дипломатический советник Тихановской подтвердил перенос части ее офиса в Варшаву

MOST
22 студзеня 2026, 11:55

Дипломатический советник Светланы Тихановской Денис Кучинский подтвердил перенос части ее офиса в Варшаву. Однако заверил, что деятельность офиса в Литве продолжится, пишет Delfi. Недавнее решение о расширении его...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты