Нядзеля, 30 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У польскіх школах вучыцца 32 тыс. дзяцей з Беларусі

MOST MOST
17 ліпеня 2024, 17:03
Навіны
A A
польские школы

Снимок носит иллюстративный характер. Фота: Max Fischer / Pexels.com

У польскія школы ў 2023/24 навучальным годзе хадзілі 32 тыс. вучняў-грамадзян Беларусі, паведаміла польскаму агенцтву PAP Паўліна Храстоўска з Цэнтра грамадзянскай адукацыі. Гэта другая па велічыні група замежнікаў пасля ўкраінцаў.

З даследавання Цэнтра грамадзянскай адукацыі вынікае, што ў мінулым навучальным годзе да польскіх школ хадзіла 290 тыс. украінцаў, з якіх 188 тыс. прыбылі ў Польшчу пасля пачатку вайны. Акрамя таго, дагэтуль дзясяткі тысяч украінскіх дзяцей, якія жывуць у Польшчы, вучыліся анлайн ва ўкраінскіх школах або не вучыліся ўвогуле. Паводле новых нормаў заканадаўства, дапамогу 800+ на дзяцей школьнага ўзросту змогуць атрымліваць толькі тыя бацькі, дзеці якіх навучаюцца ў польскіх школах. Таму чакаецца, што ў 2024/25 годзе ў школы прыйдзе яшчэ ад 20 да 60 тыс. украінцаў.

У польскіх школах вучыцца таксама 4,6 тыс. расіян, 2,4 тыс. в’етнамцаў, 1,8 тыс. індыйцаў, 1,4 тыс. грузін, 1 тыс. малдаван. Замежнікі складаюць 7% ад агульнай колькасці вучняў польскіх школ.

Паводле Паўліны Храстоўскай, настаўнікі называюць моўны бар’ер галоўнай праблемай у адукацыі вучняў-замежнікаў. Экспертка звярнула ўвагу на тое, што «існуе мова камунікацыі, якой дзеці хутка авалодваюць, знаходзячыся ў Польшчы, могуць паразумецца ў штодзённых справах з аднагодкамі». Цяжэй замежнікам з мовай адукацыі, то-бок такім узроўнем польскай мовы, які дазваляе дзецям вучыцца хіміі, фізіцы, матэматыцы.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АдукацыяАртыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ночь открытых судов

Признание однополых браков и конфликт вокруг спецслужб. Главные новости Польши за неделю

MOST
30 лістапада 2025, 11:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 24 по 30 ноября 2025 года. Суд ЕС постановил, что Польша должна признавать однополые браки, заключенные в других странах ЕС, и вносить...

ABW

В Польше трех беларусов и двух украинцев задержали за шпионаж. Задания они получали в Telegram, оплату — криптовалютой

MOST
28 лістапада 2025, 15:18

Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....

Илон Маск в Варшаве

Беларусу, который нарисовал в Варшаве «зигующего» Маска, вынесли приговор

MOST
28 лістапада 2025, 11:59

Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты