Чацвер, 12 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускі фестываль у Кракаве: 12 унікальных пляцовак, РСП і турнір па футболе з Івуліным

MOST MOST
22 ліпеня 2024, 12:20
Навіны
A A
Пікнік Letucień

Пікнік Letucień. Фота з архіва беларускай дыяспары

Беларусы Кракава пяты год запар ладзяць фестываль беларускай культуры LTCÑ. 27 ліпеня на галоўнай сцэне фэсту выступяць LEIBONIK, РСП, Groove Dealer, MANDZIK.

Беларуская дыяспара Кракава з 2020 года кожнае лета ладзіць Беларускі пікнік у Кракаве. Ён пачынаўся як сустрэча на прыродзе з гітарай і ежай, а вырас у адзін з галоўных беларускіх фестываляў. У 2023 годзе ён атрымаў назву LTCÑ (Letucień), а на саму падзею прыйшло да чатырох тысяч чалавек. У 2024 годзе фестываль падтрымліваюць адміністрацыя горада Кракава і Інстытут Гётэ.

Арганізатары кажуць, што сёлета на LTCÑ шмат новаўвядзенняў, кожны знойдзе нешта сабе да спадобы. Апроч гэтага будзе працаваць унікальная Art-DJ-VR-пляцоўка, у рамках якой арганізатары стварылі віртуальную прастору з музыкамі і працамі беларускіх мастакоў і мастачак. Падлучыцца да яе можна з любой кропкі планеты, і каманда арнганізатараў асабліва чакае там людзей у Беларусі.

Што яшчэ чакаць ад фестывалю LTCÑ?

  • Літаратурная пляцоўка PRADMOVA ( з удзелам Аляксандра Чарнухі)
  • Вялікая дзіцячая пляцоўка з насычанай праграмай
  • Новая этна-пляцоўка з беларускім каларытам
  • Фудкорт на 10 кропак
  • Кірмаш на 35 майстроў
  • Турнір па міні-футболе з Аляксандрам Івуліным
  • Адукацыйная пляцоўка з інтэрактыўнымі выступамі
  • Пяць майстар-класаў, каб папрацаваць ручкамі
  • Пляцоўка салідарнасці з намётамі сацыяльных ініцыятыў
  • Месца для справы і адпачынку разам з «Новай Беларуссю»
  • Квэсты для дарослых і дзяцей

Поўная праграма фестывалю і ўсе навіны — у Інстаграме, Фэйсбуку ці Тэлеграме. Уваход вольны, фестываль распачнецца а 11 і працягнецца да 21.30.

Фестываль LTCÑ арганізуе вялізная каманда з прыкладна 30 арганізатараў і больш за 70 валанцёраў. Уваход на фестываль бясплатны, але можна дапамагчы данатам. Усе грошы ідуць на арганізацыю фэста.

Насычанае культурнае жыццё, якасная адукацыя і дарагое жытло. Хто з беларусаў і чаму выбірае для жыцця ў Польшчы Кракаў

Тэгі: АртыкулыКракаўКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забор на границе

Польша начинает строить второй забор вдоль границы с Беларусью

MOST
11 сакавіка 2026, 10:42

Вдоль польско-беларусской границы в Подляском воеводстве построят второе ограждение. Пограничники рассчитывают, что с ним нарушителям будет еще труднее нелегально пересечь границу. Работы начнутся в ближайшие дни, сообщает RMF...

карта поляка

Только три группы заявителей теперь смогут записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске

MOST
11 сакавіка 2026, 09:51

Записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске смогут только некоторые категории лиц: меняющие документ при наступлении совершеннолетия, лица старше 65 лет, а также находящиеся в...

депортация из Польши

У Польши возникают проблемы с депортацией криминальных авторитетов в Беларусь, Россию и Грузию

MOST
10 сакавіка 2026, 19:15

За последний год Польша задержала пятерых криминальных авторитетов с постсоветского пространства: четверых грузин и гражданина Беларуси. В таких случаях с депортацией возникают проблемы: страны их гражданства не спешат...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты