Чацвер, 12 чэрвеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Убачыце сваіх памежнікаў — рукой ім памахайце». З’ездзілі ў польскую вёску, якую называюць Маленькай Беларуссю

MOST MOST
25 ліпеня 2024, 08:05
Гісторыі
A A
Маленькая Беларусь у Польшчы

Двор жыхара вёскі Кнышэвічы. Фота: MOST

Польская вёска Кнышэвічы знаходзіцца за сем кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Гістарычна яе жыхары лічылі сябе беларусамі, большасць з іх былі праваслаўнымі. Дагэтуль у Кнышэвічах жывуць тыя, хто спрабуе захаваць беларускую ідэнтычнасць. Журналістка MOST з’ездзіла туды і паглядзела, як жыве вёска, якую тут называюць Маленькай Беларуссю.

У XVI стагоддзі вёску заснавалі браты Кнышэвічы, ад іх яна і атрымала назву. Жыхары гэтых мясцін высякалі лясы, якія адносяцца да Гродзенскай пушчы, а на іх месцы будавалі хаты.

Пахавалі братоў Кнышэвічаў на мясцовых праваслаўных могілках. Там жа, паводле мясцовай легенды, знаходзяцца пахаванні людзей, якія памерлі ад халеры — пра тыя часы нагадвае чатырохсотгадовы каменны крыж.

Кнышевічы
Праваслаўныя могілкі ў Кнышэвічах. Фота: MOST

Спрадвеку ў Кнышэвічах праваслаўных было больш за каталікоў, распавядае нам мясцовы настаўнік гісторыі Пётр Савіцкі. Праваслаўныя лічылі сябе тутэйшымі, а размаўлялі ў вёсцы па-беларуску — як кажуць мясцовыя, «па-нашаму».

— У нас заўсёды тут была польска-беларуская вайна. Праваслаўных палякі называлі «русцамі» — рускімі. У ХХ стагоддзі хтосьці з беларусаў з’ехаў у Гродна, у Наваполацк, а рэшта засталася тутай — прывязаныя да гаспадаркі былі, — расказвае па-беларуску Пётр.

Кнышевічы
Праваслаўная царква Пятра і Паўла ў Кнышэвічах. Фота: MOST

У вёсцы амаль 100 двароў, але цяпер пастаянна тут жыве не больш за 30 чалавек.

— Ёсць і маладыя, якія купляюць навакольныя землі, палі ад другіх гаспадароў. Але такіх няшмат. Вёска старэе, людзей штоменш — гэта праўда, — адзначае Пётр.

Кнышевічы
Поле ў вёсцы Кнышэвічы. Фота: MOST

У Кнышэвічах ціха: ні брэху сабак, ні шуму машын. Сустракаючы рэдкіх мінакоў — збольшага гэта сталыя мужчыны — абавязкова вітаемся, нават калі бачым чалавека ўпершыню — такі вясковы этыкет. У адказ гучыць: «Dzień Dobry», — на нас глядзяць пільна і доўга — вывучаюць.

Беларусы, якія размаўляюць па-беларуску

Разам з Пятром мы адпраўляемся ў яго радавое гняздо — хату Кнышэвічы. Двор Савіцкіх стаіць воддаль ад асноўнай вясковай вуліцы. Вакол — палі і лес, якія таксама належаць сям’і.

— Прывёз беларусаў, якія будуць размаўляць па-беларуску, — прадстаўляе нас Пётр сваім бацькам.

Яны тут жа частуюць нас хатнімі яйкамі і ўласнаручна выпечаным хлебам. А потым пачастункаў становіцца ўсё больш: мёд, каўбасы, саленні. Муж і жонка цікавяцца звычаямі беларускіх вёсак, а пасля просяць прабачэння — трэба ісці: шмат працы.

— Увесь час працуем. Усе грошы, якія я атрымліваю, укладваю ў хатку, — кажа Пётр.

Кнышевичи
Хата Пятра Савіцкага. Фота: MOST

Акно на Беларусь

Гісторыя «Пятровай хаты» пачалася 90 гадоў таму з прадзеда Антона, які быў царкоўным старастам. Ён ажаніўся з аднавяскоўцай Вольгай, і маладыя людзі сталі развіваць гаспадарку. Ужо ў 1959 годзе разам з сынамі Антон пабудаваў хату, у якой мы цяпер знаходзімся. Унутры халаднавата і пахне дрэвам. На сценах — фотаздымкі продкаў Пятра, якія жылі ў Кнышэвічах. У куце — ручнік, праваслаўныя іконы і разгорнутая Біблія, старонкі якой закапаныя воскам. Ёсць у хаце і асаблівае акно, якое Пётр называе «акном на Беларусь».

— Ранкам з таго боку ўстае сонца, а ўвечары нас выпраўляе месяц, — дадае мужчына.

Кнышевичи
У хаце Пятра Савіцкага. Фота: MOST

Савіцкія заўсёды лічылі сябе беларусамі.

— Мой прадзед служыў у беларускім войску, у 1919 годзе абараняў Гродзеншчыну ад бальшавікоў. Але пасля ніколі не распавядаў пра службу — баяўся палякаў. А мой дзядуля Аляксандр меў беларускі пашпарт. Калі Беларусь атрымала незалежнасць, хацеў захаваць грамадзянства, але яму сказалі, што ён мусіць аддаць пашпарт, — расказвае мужчына.

Кнышевичи
У хаце Пятра Савіцкага. Фота: MOST

«Для заходніх палякаў Падляшша — экзотыка»

Пётр нарадзіўся ў Супраслі. Беларускую мову ён вывучыў у дзяцінстве, калі прыязджаў у Кнышэвічы на выходныя. Пасталеўшы, Пётр зацікавіўся гісторыяй Беларусі і стаў выкладаць у школах і ліцэях. Раней ён часта ездзіў у Гродна, але з часоў увядзення антыкавідных абмежаванняў у Беларусь не прыязджаў.

— Мяне заўсёды здзіўляла: пытаешся ў вашых памежнікаў па-беларуску, а яны адказваюць па-руску, — не разумее ён.

Паралельна Пётр займаўся справамі ў вёсцы. Прывёў у парадак двор, адрамантаваў хату, а цяпер будуе альтанку.

Ужо шосты год хата Кнышэвічаў працуе як аграсядзіба — сюды прыязджаюць людзі з розных краін, каб пазнаёміцца з прыродай Падляшша. Пётр кажа, што для прыезджых, нават з Заходняй Польшчы, гэта экзотыка.

Кнышевичи
Аграсядзіба Пятра Савіцкага. Фота: MOST

А вось беларусы прыязджаюць сюды рэдка. Гартаючы гасцявую кнігу аграсядзібы, мы знаходзім прывітанні нават з Новасібірска, а вось запісаў на беларускай зусім няшмат.

«Людзі баяцца, хаця тут спакойна»

У нядаўна ўведзеную буферную зону Кнышэвічы не патрапілі. І ўсё ж такі цяпер у аграсядзібу сталі прыязджаць радзей. Калі раней хату браніраваў адзін наведвальнік за адным, то цяпер прыязджаюць у асноўным на выходныя.

— Нядаўна адмовіліся прыязджаць з-за таго, што забілі памежніка. Людзі баяцца, хаця ў нас тут спакойна, — запэўнівае Пётр.

Зрэшты, ёсць і іншыя фактары, з-за якіх наведвальнікаў стала менш. З-за інфляцыі дазволіць сабе адпачынак становіцца складаней, думае Пётр. А хтосьці проста аддасць перавагу цёплым краінам.

Мясцовыя жыхары лічаць, што з пачаткам міграцыйнага крызісу атмасфера ў вёсцы не моцна змянілася. За ўвесь час у Кнышэвічах мы заўважылі толькі адну машыну памежнай службы. Пётр дадае, што ў тэорыі памежнікі могуць правяраць дакументы, але асабіста ён з такім не сутыкаўся.

Кнышевичи
Фота: MOST

Дачка выпадкова перайшла мяжу і пабывала ў Беларусі

Ад Кнышэвічаў да польска-беларускай мяжы сем кіламетраў. Разам з Пятром мы адпраўляемся да мяжы.

— Вось там ужо пачынаецца беларускі лес, — паказвае рукой Пётр. І сапраўды, ад Беларусі, калі не лічыць плота, нас аддзяляе невялікая паласа вытаптанай зямлі. Пётр дадае, што занадта доўга стаяць тут не варта — па ўсім перыметры плота ўсталяваныя камеры, таму памежнікі хутка нас заўважаць і могуць пад’ехаць.

забор на границе Беларуси и Польши
Плот на мяжы Польшчы і Беларусі. Фота: MOST

Мужчына ўспамінае часы, калі ён з маленькай дачкой мог прыехаць пад самую мяжу, нічога не баючыся.

— Аднойчы дачка наўпрост перайшла мяжу — нікога там не было, ніхто нам пытанняў не задаваў. Цяпер так і кажам: першая замежная краіна, у якой пабывала мая дачка, — Беларусь.

Ціхенька шамаціць беларускі лес. А ззаду нас — галасы. Гэта людзі збіраюцца на нядзельную службу ў праваслаўнай царкве Святога Георгія.

— Прыязджаю ў Беларусь і адчуваю, што мяне там да канца не прымаюць за свайго. У Польшчы — таксама. Толькі тут, у маёй вёсцы, адчуваю сябе як дома. Таму і кажу, што гэта — мая Маленькая Беларусь, — кажа Пётр.

«Я Стасік, які пан?»

Акрамя аграсядзібы Савіцкіх у Кнышэвічах ёсць яшчэ адна незвычайная хата. Нашу ўвагу яна прыцягнула дзвюма скульптурамі каля ўваходу.

— Гэта добрыя духі. Гэта злепкі мяне і маёй дачкі, я іх зрабіў з гіпсу, а пасля застывання ўмацаваў цэментам і паставіў тут, — распавядае нам гаспадар. Мы ветліва звяртаемся да яго на польскі манер пан Станіслаў, але ён тут жа абрывае: «Я Стасік, які пан?»

Пакуль мы размаўляем, міма праязджае машына: высунуўшыся з акна, маладыя людзі фатаграфуюць «добрых духаў».

Кнышевичи
Добрыя духі на Стасікавым двары. Фота: MOST

«У мяне куры з Мексікі нясуць зялёныя яйкі»

Стасік нарадзіўся ва Уроцлаве, а ў Кнышэвічы перабраўся, каб зрабіць рамонт у хаце жонкі. Кажа, што хата была амаль разбураная — патрабавалася тэрміновае аднаўленне.

Стасік — паляк, беларускай мовы ён не ведае, але вельмі любіць гурт N.R.M. Раней мужчына рэгулярна прыязджаў на фестываль «Басовішча». Гаспадар запрашае нас на двор і ахвотна распавядае пра сваю гаспадарку.

— Тут у мяне куры з Мексікі, яны нясуць зялёныя яйкі — часам, на жаль, колер шкарлупіны атрымліваецца не зусім насычаным. Тут мой невялікі пчальнік: у дзвюх хатках жывуць актыўныя пчолкі, у астатніх — лянівейшыя. А там, — Стасік вядзе рукой у нявызначаным кірунку, — нашы козачкі пасвяцца.

яйца мексиканских кур
Стасік трымае ў руках яйкі мексіканскіх кур. Фота: MOST

Эйнштэйн з Падляшша

У Стасікавым двары стаіць радыёвышка — паляк усталяваў яе самастойна, каб з дапамогай рацыі мець зносіны з людзьмі з розных куткоў свету. Стасік, з яго распушанымі валасамі і запалам да навукі і тэхнікі, нагадвае Эйнштэйна.

— У аматарскім радыё ўсе, з кім ты звязваешся, — твае сябры. Акрамя рускіх, — смяецца Стасік.

Кнышевичи
Стасік у склепе. Фота: MOST

Рэтра-электроніка — асаблівая любоў мужчыны. Ён калекцыянуе лямпачкі, электронныя тэстары і гадзіннікі. Захоўваецца гэта ўсё ў старым ваенным бункеры, які Стасік купіў і паставіў пасярод двара.

— Ён з нержавеючай сталі, таму як новенькі. Тут нават тэлефон праведзены, каб з бункера можна было патэлефанаваць дадому, — распавядае Стасік.

радиолюбители
Стасік у бункеры. Фота: MOST

Рэчы для папаўнення калекцыі мужчына набывае на спецыяльных рынках. Раней некаторыя «экспанаты» Стасік прывозіў і з Беларусі.

— Я быў у Гродне ў 90-я. Памятаю, прыязджаю, а ў вас прадаюцца «снікерсы», засмажаныя ў масле — ні ў адной краіне гэтага не бачыў, — усклікае паляк. — А яшчэ чуў гісторыю, што ваш жа памежнік зламаў пальцы беларусу, які размаўляў па-беларуску. Цяпер такое ёсць? — цікавіцца Стасік.

радиолюбители
У Стасікавым бункеры. Фота: MOST

«Невядома, што чакае нас заўтра»

Тое, што адбываецца на мяжы, Стасіка не моцна палохае.

А вось яго жонка Ася адзначае, што яны жывуць у невядомасці.

— Мы жывём на памежжы — гэта так небяспечна. Невядома, што чакае нас заўтра, — уздыхае яна.

Раптам Стасік успамінае: убачыць Беларусь можна, падняўшыся на бліжэйшы пагорак.

— Схадзіце туды, можа, убачыце сваіх памежнікаў — рукой ім памахайце, — смяецца мужчына.

Кнышевичи
Двор Пятровай хаты. Фота: MOST

«Кукурыки» никто не закроет». Съездили в Бяла-Подляску — польский город у пока работающих переходов на границе с Беларусью

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаГалоўнаеМяжаРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

массаж в Белостоке

«Мастера работают, а их мужья сидят в соседних кабинетах». Беларуска открыла в Польше студию массажа и столкнулась со сталкерами

MOST
12 чэрвеня 2025, 20:54

Беларуска Кристина открыла в Белостоке студию массажа. Сначала все шло по плану: нашла помещение, воспользовалась налоговой льготой для нового бизнеса, сформировала базу клиентов. Но у этого бизнеса есть...

ВНЖ в Польше

«Каждый раз доказываю, что я человек». Семья беларусов с польскими корнями четыре года пытается получить ВНЖ в Польше

MOST
12 чэрвеня 2025, 08:00

Семья беларусов Милы и Глеба (все имена изменены) переехала в Польшу в 2021 году в поисках стабильности и безопасности. Но с тех пор их жизнь превратилась в борьбу...

ветеринар в Польше

«Поляки для всего придумали свои названия». Беларусский ветеринар с 10-летним стажем переехала в Польшу и начала карьеру с нуля

MOST
11 чэрвеня 2025, 16:40

Дина Качановская — ветеринар с более чем 10-летним стажем. До отъезда из Беларуси она работала в одной из самых престижных клиник Бреста и многих пациентов наблюдала всю их...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты