Серада, 10 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Вы ніколі не вернецеся». Спыталі палякаў, якія плакаты яны б паставілі на мяжы з Беларуссю

MOST MOST
26 жніўня 2024, 19:07
Навіны
A A
плакаты на границе Беларуси и Польши

Фота: Facebook Miasto Białystok

З беларускага боку мяжы ўсталявалі плакаты, якія расказваюць пра Польшчу страшныя рэчы: быццам бы тут замест трактароў па палях ездзяць танкі, а ўрад разганяе сілай дэманстрацыі. А што калі б звычайныя палякі маглі паставіць плакаты са свайго боку? Якой яны б хацелі паказаць сваю краіну прыезджым? MOST спытаў у мінакоў на вуліцах Беластока.

«Польшча — адкрытая краіна»

— Я думаю, што [Польшча] гэта адзіная краіна, так бы сказаць па гэты бок мяжы, якая сапраўды адкрыта для ўсіх. І яны не могуць нас абвінаваціць у такіх рэчах.

— І вы б так напісалі? «Польшча — адкрытая краіна»?

— Але мы паважаем саміх сябе.

***

— «Вітаем».

— І гэтага дастаткова?

— Вітаем, і каб толькі яны былі ветлівыя і добра сябе паводзілі.

— Наша краіна вельмі талерантная і міралюбная, аб чым сведчыць той факт, што да нас прыязджаюць турысты з многіх краін, з Францыі, Нарвегіі. У нас тут шмат украінцаў і беларусаў. Я лічу, што мы надзвычай талерантная і мірная краіна.

«Вы ніколі не вернецеся»

— Я б сказала проста: «Прыязджай, правер і паглядзі сам», так? Ацані сам.

***

— У кожнага сваё слова, сваё меркаванне на гэты конт. Я пакуль што, ну… Я не маю кампетэнцыі, скажам так, каб абвінавачваць гэты ўрад. Ну, у кожнага сваё меркаванне, кожны думае па-рознаму.

***

— «Вы ніколі не вернецеся».

— Але чаму?

— У сэнсе, што яны не вярнуцца да сябе.

— Але чаму?

— Чаму? Ну, слоган павінен быў быць адзін, а трактуе яго няхай кожны як хоча.

«Гасціннасць»

— «Забаўляйцеся!»

— Так, «Забаўляйся». Сямейна і традыцыйна.

— «Забаўляйся», бо Польшча гэта краіна забавы?

— У тым ліку. Адкрытая.

— Можа, з больш захаванай культурай, чым астатняя Еўропа. Так мне падаецца.

— Так, але тут файна, спакойна, гэта заахвочвае прыязджаць і пазнаваць краіну. У нас ёсць шмат месцаў, якія можна наведаць, вельмі цікавых.

***

— Асацыіруецца з гасціннасцю, так што… Ну, я думаю, што «гасціннасць» — гэта, напэўна, адзінае слова, якое мне зараз прыходзіць у галаву.

— Такі вялікі плакат, білборд — з адным словам «гасціннасць»?

— Так. Таму што, я думаю, гэта сутнасць нашай нацыі.

***

— Прыгожая і бяспечная. Краіна.

***

— Што там [на плакаце] напісаць?

— Што яна прыгожая, проста.

— Гэтага дастаткова?

— Хопіць, так.

***

— Мяне здзівіла Польшча. Мы толькі што прыехалі на матч «Ягелонія» — «Аякс». І мы вельмі здзіўлены, убачыўшы гэты прыгожы горад.

***

— Ну, напрыклад, я з Украіны і вельмі ўдзячны Польшчы і ўсім палякам за дапамогу. На мяжы з Украінай я б напісаў «Дзякуй, Польшча».

***

— Варта пашыраць свой кругагляд, і Польшча — адзін з добрых выбараў.

«Польшча — самая прыгожая»

— Кожны, хто прыязджае, адчувае сябе вельмі бяспечна. Ну, у нас тут такая атмасфера, што людзі проста добрыя адзін да аднаго, пакуль ніхто не робіць нічога дрэннага. А таксама наша кухня. У нас вельмі добрыя рэстараны. Напрыклад, я быў у Славакіі. Шчыра кажучы, калі ідзеш там паесці, знайсці што-небудзь добрае вельмі складана. Тут, што тычыцца рэстаранаў і ўвогуле любых паслуг, у нас вельмі высокі стандарт. Таму на такую паездку на некалькі дзён, калі хочацца проста добра паесці і добра выспацца, — гэта сапраўды вельмі высокі ўзровень. І цэны не занадта высокія, як, напрыклад, у іншых краінах. Таму я лічу, што менавіта ў гэтых аспектах мы можам прасоўваць сваю краіну.

***

— «Польшча запрашае». Часам гэтага дастаткова, і людзі самі прачытаюць астатняе. Але ўвогуле, я сам бачу, шмат людзей тут часта бывае, сюды прыязджае. Таму я думаю, што ў Польшчы сапраўды ёсць свае перавагі. І часам людзі прыязджаюць самі па сабе.

***

— Які слоган вы б выкарысталі?

— «Польшча — самая прыгожая».

***

— Добрыя, рэгіянальныя стравы, нават у нас на Падляшшы ёсць бабка, вырабы з бульбы, бліны і гэтак далей. Так што… Слоган я не прыдумаю, але я б адназначна рэкамендаваў ежу.

Новыя працоўныя рукі і культурнае ўзбагачэнне ці небяспека? Як імігранты змяняюць аблічча Польшчы — спыталі ў саміх палякаў

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АпытанкаАртыкулыГалоўнаеШто думаюць палякі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

стоянка дальнобойщиков

Польские перевозчики добиваются компенсаций за сентябрьское закрытие границы с Беларусью

MOST
10 снежня 2025, 10:44

Польские транспортные компании добиваются компенсаций за потери, понесенные из-за сентябрьского закрытия границы с Беларусью. Общепольское объединение перевозчиков с офисом в Бяла-Подляске обратилось с такой просьбой к главе Люблинского...

легализация в Польше

В Польше раскрыли группу «легализаторов», которые выдавали иностранцам фальшивые документы. Услуги стоили от 3 до 5 тысяч злотых

MOST
10 снежня 2025, 09:25

Польская полиция ликвидировала организованную преступную группу, которая зарабатывала на незаконной легализации иностранцев. Им выдавали фиктивные приглашения на работу и документы о несуществующих местах пребывания. В ходе операции задержаны...

ВНЖ в Польше

Чтобы получить в Польше номер PESEL, беларусам нужно будет явиться в госорган лично

MOST
9 снежня 2025, 18:34

С 2026 года в Польше вступают в силу изменения, касающиеся получения индивидуального номера PESEL. Норма закреплена новой редакцией закона о помощи гражданам Украины, но касается и других иностранцев....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты