Субота, 29 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Я яе ад рэжыму Лукашэнкі не вазьму». Што беларусы Падляшша думаюць пра «карту беларуса»

MOST MOST
2 кастрычніка 2024, 10:36
Навіны
A A
падляшская мова

Вёска Дыдулі на Падляшшы. Фота: Старонка Paweł Hulajnoga ў Фэйсбуку

Беларускія ўлады чарговы раз абвяшчаюць аб планах увядзення «карты беларуса», якая можа стаць адказам на польскую «карту паляка». «Радыё Свабода» распытала беларусаў з Падляшша, ці бачаць яны ў ёй карысць і ці маглі б карыстацца такім дакументам.

Што вядома пра «карту беларуса»

У Беларусі чарговы раз збіраюцца стварыць «карту беларуса». Дагэтуль пра яе вядома няшмат. Дакумент можа стаць адказам на «карту паляка» для грамадзян Беларусі, якую прапануе польскі ўрад і якая дае перавагі ў атрыманьні візы, адукацыі, працы, у мэдычным абслугоўванні, легалізацыі ў Польшчы.

Сёлета ў праекце Нацыянальнай стратэгіі дасягненьня ўстойлівага развіцця да 2040 году з’явіўся адпаведны пункт — «распрацаваць канцэпцыю інтэграванай інфармацыйнай сыстэмы ідэнтыфікацыі асобы «Карта беларуса»». Яна прадугледжвае «дывэрсыфікацыю кошту паслугаў у ахове здароўя, адукацыі, ЖКГ і іншых сфэрах».

Рэалізацыю плану закладаюць на 2026—2030 гады. Пра яго гавораць у рамках «дзяржаўнага кіравання міграцыйнымі працэсамі ў інтарэсах дзяржаўнай бяспекі, выканання правоў і свабодаў грамадзянаў у сфэры міграцыі».

У 2021 годзе пра «карту беларуса» пісалі ў газеце «Мінская праўда». Яе тады рыхтавалі для беларусаў Беласточчыны. У 2022 годзе МУС Беларусі гаварыла пра «карту беларуса» як аналаг дазволу на жыхарства для грамадзянаў Польшчы і краінаў Балтыі з беларускімі каранямі.

«Мінская праўда» прапаноўвала ўвесці» Карту беларуса”, нумар за верасень 2021 года. Фота: facebook.com/kropkaorg

«Свабода» распытала беларусаў Падляшша, ці яны хацелі б сабе «карту беларуса».

«Гэта не беларускія ўлады»

Выдавец і заснавальнік сайту найбуйнейшай беларускай онлайн-бібліятэкі kamunikat.org Яраслаў Іванюк расказаў «Свабодзе», што ад цяперашняй улады ў Беларусі ён «карты беларуса» «і не чакае, і не хоча, і не карыстаўся б».

«Цяперашнія ўлады (Рэспублікі Беларусь. — РС) — гэта не беларускія ўлады. Мой Kamunikat у Беларусі заблакаваны. Людзі не могуць нармальна карыстацца ім. А тут нейкая ініцыятыва пра дакумэнт «карта беларуса». Нібыта адказ на «карту паляка», якая рэальна нешта значыць», — кажа ён.

Адначасова беларус з Падляшша мяркуе, што «карта паляка» і падобныя дакументы — нармальная практыка.

«Гэта нармальна паміж суседнімі дзяржавамі, паміж сяброўскімі дзяржавамі. Калі б усё было добра паміж Польшчай і Беларусьсю, чаму не? Тады і «карта беларуса» магла б быць. Але не ад гэтых уладаў», — паўтарае суразмоўца.

Ён дадаў, што не мае даверу да афіцыйнага Мінску.

«Я яе ад рэжыму Лукашэнкі не вазьму»

Кіраўнік культурнага фонду Tutaka на Падляшшы Павал Станкевіч кажа, што не ведае дэталяў пра «карту беларуса», раней пра яе не чуў.

«Незалежна ад таго, чым ёсць гэтая карта, я напэўна яе ад рэжыму Лукашэнкі не вазьму», — запэўніў ён.

Калі будзе новая дэмакратычная Беларусь і ад яе будзе прапанова такога дакументу, тады Станкевіч задумаўся б, ці прымаць яе, а таксама — пра падвойнае грамадзянства.

Павал Станкевіч заўважыў, што «карта паляка», якую прапануе польскі ўрад, мае забяспечваць інтарэсы польскай нацыянальнай меншасьці. Але часта ён назірае мэркантыльны падыход да атрыманьня «карты паляка», каб беларусам лягчэй было ўладкавацца ў Польшчы.

«Шмат хто вырашае рабіць гэтую карту без адчування польскай тоеснасці. Але агулам я не супраць самой ідэі», — дадаў ён.

«Ад гэтай хунты я нічога ніколі не хацеў бы браць»

Жыхар Падляшша Міхал Стэпанюк чуў раней пра «карту беларуса». Кажа, што пра яе гаварылі ўжо каля дзесяці гадоў таму.

«Калі ішла нейкая палёгка ў гэтай палітыцы, тады, можа, нехта пра гэта б і думаў. Але сёння, калі за беларускую мову людзей катуюць і ў турмах людзі сядзяць, ад іх (уладаў Беларусі. — РС) гэта гучыць проста як нейкі жарт, чорны жарт. Улада, якая душыць усё, што беларускае, хоча выдаваць «карту беларуса»», — заўважае ён.

Цяпер Міхал не хацеў бы для сябе падобнага дакумэнту.

«Ад гэтай улады, гэтай хунты я нічога ніколі не хацеў бы браць. Антыбеларуская ўлада хоча раздаваць «карты беларуса» — гэта гучыць як нейкая камедыя», — кажа ён.

На ягоную думку, улады Беларусі ў чарговы раз загаварылі пра «карту беларуса» ў прапагандысцкіх мэтах.

«Скажуць, што вось да нас на «карту беларуса» запісалася столькі сотняў або тысячаў беларусаў, бо ў Польшчы так кепска», — мяркуе ён аб прычынах гэтай ініцыятывы.

Аднак дадае, што этнічным беларусам у Польшчы наўрад ці можа быць нейкая выгада ад уладаў Рэспублікі Беларусі.

«Давайце будзем шчырымі: чаго беларус Падляшша можа патрабаваць ад беларускай улады? Ну чаго? Не найлепшая служба здароўя ў Польшчы, але здаецца, не горшая, чым у Беларусі. Калі б была нармальная ўлада, то была б іншая думка. Едзеш у турыстычных мэтах у Беларусь і атрымліваеш нейкія льготы, то гэта зразумела», — разважае ён.

Цяпер праект уладаў Беларусі суразмоўца лічыць чорным гумарам.

«Сядзіць у турме ляўрэат Нобэлеўскай прэміі. А тая ж улада хоча «карту беларуса». Я як беларус Падляшша баяўся б ехаць у Беларусь», — прызнаецца ён.

Адначасна ён разважае пра «карту паляка» і мяркуе, што на яе варта глядзець двухбакова.

«Калі людзі з далёкай Расіі маюць «карту паляка» і яна для іх мае сэнтымэнтальнае значэнне, раз на некалькі гадоў яны сюды прыяжджаюць, маюць нейкія льготы… А ўсе гэтыя асобы, у якіх польскія карані пад сумневам, выкарыстоўваюць гэта як спосаб лягчэй уладкавацца ў Польшчы. Мне не падабаецца такая ідэя», — заўважае ён.

Ён мяркуе, што «карта паляка» — даволі паспяховы спосаб польскага ўраду прыцягнуць працоўную сілу ў краіну.

«Людзі прыяжджаюць, вучацца тут на лекара і ўжо тут застаюцца. Прыяжджаюць, бізнэсы закладаюць і плацяць падаткі тут, у Польшчы. Калі б я глядзеў на гэта пры нармальнай Беларусі, то як на першы спосаб выкарыстаньня. Краіна дазваляе мне паехаць у нейкі музей ці дае спрошчаныя візавыя працэдуры, каб паехаць на нашую духоўную Бацькаўшчыну», — падкрэслівае Міхал Стэпанюк.

На пачатак 2024 году Польшча выдала грамадзянам Беларусі больш за 150 тысяч «картаў паляка». Гэты дакумэнт пачалі выдаваць у 2007 годзе. Усяго жыхарам былога СССР выдалі больш за 300 тысяч «картаў паляка».

 

 

 

Тэгі: Беларусы Падляшша

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ABW

В Польше трех беларусов и двух украинцев задержали за шпионаж. Задания они получали в Telegram, оплату — криптовалютой

MOST
28 лістапада 2025, 15:18

Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....

Илон Маск в Варшаве

Беларусу, который нарисовал в Варшаве «зигующего» Маска, вынесли приговор

MOST
28 лістапада 2025, 11:59

Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...

Дональд Туск

В Польше заочно арестовали диверсантов, которые бежали в Беларусь

MOST
27 лістапада 2025, 20:09

Варшавский суд вынес решение об аресте двух граждан Украины, подозреваемых в диверсиях на железной дороге 15-16 ноября. Их возьмут под стражу на два месяца, как только задержат, сообщил...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты