Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускія рытмы і падляшскі рэп прагучаць у польскім фінале Еўрабачання

MOST MOST
14 студзеня 2025, 17:38
Навіны
A A
Евровидение в Польше

Niczos і Sw@da. Фота з іх Instagram

У польскім фінале Eurovision упершыню прагучыць падляшская мова. Дуэт Niczos і Sw@da, які спалучае клубныя аранжыроўкі з традыцыйным спевам і рэпам на падляшскай і беларускай мовах, здолеў прабіцца ў фінальны этап нацыянальнага адбору.

Niczos — спявачка Ніка Юрчук з Бельска Падляскага, Sw@da — польска-калумбійскі прадзюсар з Беластока. Іх музыка адлюстроўвае ўнікальную культуру Падляшша і спалучае сучасныя рытмы з фальклорнымі матывамі рэгіёна. У фінале дуэт выканае песню Lusterka.

«Мы абсалютна здзіўленыя! Але калі чаму і вучымся на Падляшшы ад людзей вакол нас, дык гэта асабліваму характару гэтых людзей і мясцін. Гэта тое, што дазваляе нам рабіць музычныя даследаванні, якія мы любім. Конкурсы — гэта класна, бо яны дапамагаюць пашыраць кола ўдзельнікаў Podlasie Bounce Crew, далучаючы новых людзей да танцаў продкаў і музыкі фавэл з усяго свету. Але найперш мы хочам працягваць рабіць тое, што робім. Па-свойму. Дзякуючы вам падляшская мова ўпершыню прагучыць у польскім фінале Еўрабачання!» — падзяліўся дуэт у сваім Instagram.

MOST падрабязна расказваў пра праекты Нікі тут.

Польскі фінал адбору Eurovision адбудзецца 14 лютага на канале TVP2. У фінальны спіс трапіла 10 калектываў і ваканаўцаў. Пераможца прадставіць Польшчу на міжнародным конкурсе ў Швейцарыі ў 2025 годзе.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларусы Падляшша

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дрон на польско-беларусской границе

На беларуса и его девушку-украинку напали в новогоднюю ночь под Варшавой. Полиция начала расследование

MOST
27 студзеня 2026, 16:04

Полиция начала расследование по заявлению беларуса Алексея Бедненко о нападении на него и его девушку-украинку в новогоднюю ночь под Варшавой. Об этом в ответ на запрос «Белсата» сообщил заместитель начальника...

ВНЖ в Польше

Сколько беларусов живет в Польше и какие у них ВНЖ?

MOST
27 студзеня 2026, 12:48

На январь 2026 года в Польше живет 140,9 тыс. беларусов с действительными видами на жительство. Это следует из данных миграционного портала Польши. Почти у 88 тыс. человек временные...

атака дронов на Польшу

НАТО создаст на границах с Беларусью и Россией систему обороны с роботами и дронами

MOST
27 студзеня 2026, 09:25

НАТО планирует установить на границах с Россией и Беларусью автоматизированную систему обороны, основанную на сенсорах, роботах, дронах и искусственном интеллекте. Ее целью будет остановка или замедление возможного наступления...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты