Панядзелак, 19 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларусь заўсёды была нябачнай». Мастачка выдала кнігу, дзе параўнала пратэсты ў Беларусі і Ганконгу

MOST MOST
14 лютага 2025, 21:02
Гісторыі
A A
пратэсты ў Беларусі

Старонкі кнігі Descent into the Marsh. Фота з архіва Лесі Пчолкі

У Польшчы надрукаваная кніга Descent into the Marsh пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу. Назву можна перакласці і як «Спуск у марш», і як «Спуск у балота». Аўтарка, Леся Пчолка, якая працуе ў тым ліку з фатаграфіяй, даследуе ў кнізе паралелі ў палітычных падзеях, якія адбываліся на розных канцах свету. MOST паразмаўляў з ёй пра гэтую працу і пра тое, што агульнага ёй удалося знайсці ў беларускім і ганконгскім пратэсце. 

Ганконг — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая. У аўтаноміі дзейнічаюць свае законы і палітычная сістэма, а жыхары маюць асобныя пашпарты.

Вывезла архіў здымкаў з беларускіх пратэстаў у Польшчу

У 2020 годзе Леся фатаграфала пратэсты. Ужо тады аўтарка хацела стварыць архіў гэтай гістарычнай падзеі.

— Я збірала матэрыял, пэўны час публікавала яго ў Facebook, і гэтыя фотаздымкі бралі замежныя медыя. Таму фатаграфія была для мяне інструментам, які дазваляў паказаць, што адбываецца ў Беларусі.

Леся вымушана эмігравала з Беларусі ў Польшчу ў 2021 годзе, і ў яе атрымалася вывезці фотаархіў. Пэўны час мастачка думала, што яна можа зрабіць са здымкамі. Яна прымала ўдзел у шэрагу выстаў, але для паўнавартаснай рэпрэзентацыі ёй гэтага не хапала.

— У 2023 годзе ў рамках шведскай рэзідэнцыі я пазнаёмілася з мастаком з Ганконгу, які мне распавёў пра пратэсты, якія ў іх былі ў 2019 і 2020 гадах, — распавядае Леся.

Пратэсты, якія пачаліся ў 2019 годзе, былі выкліканыя законапраектам, які дазваляў экстрадыцыю з Ганконгу ў Кітай. Пасля ўдзельнікі руху пачалі патрабаваць агульных дэмакратычных рэформ. На піке пратэстаў удзел у іх узялі каля 2 млн чалавек. У лістападзе 2024 года суд у Ганконгу вынес прысуды лідарам пратэстаў. У выніку 45 чалавек атрымалі турэмныя тэрміны ад чатырох да 10 гадоў — іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай звяржэння ўлады.

«Нас аб’ядноўвае недакладнасць»

Знаёмства з ганконгскім мастаком натхніла Лесю, і яна пачала больш дазнавацца пра пратэсты, якія там адбываліся. Каб лепш зразумець кантэкст, беларуска наведала Ганконг, дзе размаўляла з людзьмі і рабіла фотаздымкі.

У выніку Леся прыйшла да высновы, што паміж пратэстамі ў Беларусі і Ганконгу ёсць паралелі. Менавіта гэтае параўнанне і лягло ў аснову будучай кнігі — у сямі главах Леся даследуе формы супраціву і шукае супадзенні.

— Па-першае, пратэст быў паўсюль — як беларускі, так і ганконгскі. Гэта татальнае адчуванне еднасці і згуртаванасці супраць рэжыму. Тое ж было і ў Ганконгу — паўсюль рабілі сцены Ленана, акцыі пратэсту. Такі выбух крэатыву людзей, адкрытасць, шчырасць, адчуванне сябе адзіным цэлым, — апісвае адну з паралелей мастачка.

Яшчэ адно супадзенне, якое заўважыла Леся, — знаходжанне краін паміж імперыямі. У выпадку з Беларуссю мастачка кажа пра Расію і Еўропу. А Ганконг «таксама мае падвойнасць у душы, бо доўгі час ён быў калоніяй Вялікабрытаніі», а зараз мае вялікі ўплыў Кітая.

— І яны намагаюцца захаваць незалежную сістэму кіравання. Такім чынам, недакладнасць у палітычным вызначэнні нас таксама аб’ядноўвае, — лічыць Леся.

пратэсты ў Беларусі
Старонкі кнігі Descent into the Marsh. Фота з архіва Лесі Пчолкі

«Гэта не скончаны праект»

Падрыхтоўка кнігі заняла ў мастачкі год. Беларуска выдала альбом як самвыдат, набыўшы ISBN-нумар у Германіі. А друкавалася кніга ўжо ў пазнаньскай тыпаграфіі, тэкст напісаны на англійскай мове.

Леся дадае, што, акрамя фотаздымкаў і тэксту, у кнізе ёсць спасылкі на розныя крыніцы, а таксама спецыяльныя стыкеры с QR-кодамі.

— Праз гэтыя коды можна знайсці больш інфармацыі. Мая мэта была не проста зрабіць кніжку, а стварыць пэўны архіў, які можа папаўняцца. Таму выданне — гэта не скончаны праект. Я планую дапаўняць яе новымі стыкерамі і рабіць новыя спасылкі па тэме, каб паказваць, што адбываецца зараз.

«Акрамя нас саміх ніхто пра нас казаць не будзе»

Леся ўжо паспела прэзентаваць кнігу ў Берліне. На івэнт прыйшлі знаёмыя мастачкі з Беларусі, Ганконгу, Германіі і Польшчы. І, па словах аўтаркі, кніга стала пэўным мостам паміж людзьмі, які дазволіў зразумець адзін аднаго лепш.

Але Леся назірае і адмоўную тэндэнцыю, калі балючыя пытанні для адных краін заціраюцца з-за змены павесткі на карысць іншых.

— Хто зараз кажа пра пратэсты ў Афганістане ці Іране? Я адчуваю, як у Берліне паступова сыходзіць нават тэма вайны ва Украіне, позірк скіраваны на Палестыну і Ізраіль. Дык што казаць пра Беларусь, якая заўсёды была нябачнай. Гэта цуд, што Польшча да гэтага часу памятае [беларускія пратэсты], разумее і можа адрозніць. Акрамя нас саміх ніхто пра нас казаць не будзе.

У Польшчы набыць кнігу Лесі можна ў варшаўскай кнігарне Bęc Księgarnia. У хуткім часе выданне з’явіцца і ў беластоцкай мастацкай галерэі Arsenal. Таксама кнігу можна замовіць анлайн у выдавецтве Skaryna Press.

пратэсты ў Беларусі
Старонкі кнігі Descent into the Marsh. Фота з архіва Лесі Пчолкі

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польские корни

«Начинайте с живых родственников». Специалист — о том, как найти свои корни в Беларуси и Польше

MOST
19 студзеня 2026, 14:22

Интерес беларусов к поиску предков растет. Кто-то делает это с прагматичными целями: польские корни, например, упрощают легализацию в Польше. Кто-то просто хочет глубже погрузиться в историю своей семьи....

прыбірае снег

«Я — як супервумен». Правялі дзень з беларускай, якая ў Польшчы прыбірае снег у дварах

MOST
16 студзеня 2026, 18:43

Студзеньскае надвор’е дадало клопатаў Валерыі. Беларуска жыве ў Беластоку і працуе прыбіральшчыцай, а зараз яшчэ і расчышчае сцежкі каля пад’ездаў. Журналістка MOST правяла з ёй працоўны дзень і...

купить квратиру в Польше

«Нужно было убедить, что именно мне нужно жилье». Беларуска выиграла конкурс на муниципальную квартиру в Варшаве

Хрысціна Гараніна
16 студзеня 2026, 13:43

За квартиру в Варшаве Елизавета платит всего 1200 злотых в месяц — это уже с коммунальными услугами и интернетом. Договор аренды бессрочный. Муниципальное жилье беларуска, которой пришлось эмигрировать...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты