Чацвер, 12 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беластоцкі ўніверсітэт запусціў новы напрамак — беларускую этнафілалогію

MOST MOST
25 лютага 2025, 20:50
Навіны
A A
Белостокский университет

Выява: Беластоцкі ўніверсітэт

Філалагічны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта запускае новы напрамак навучання — беларускую этнафілалогію. Ва ўстанове паведамілі, што набор пачнецца ўжо ў гэтым годзе, а навучанне будзе праходзіць у вочнай форме.

Паступаць на гэтую спецыяльнасць універсітэт прапануе як абітурыентам з Польшчы, так і кандыдатам з Беларусі, якія зараз жывуць на Падляшшы.

Плануецца, што выпускнікі гэтага курса змогуць працаваць між іншым у медыя, выдавецтвах, установах культуры, а таксама ў дзяржаўным кіраванні.

— Беларуская этнафілалогія — гэта гуманітарны кірунак, які прапануе ўнікальнае спалучэнне лінгвістычных, літаратурных і культуралагічных ведаў, якое дазволіць студэнтам набыць комплексныя моўныя і культурныя кампетэнцыі, — кажа доктар Беата Пецыхна, намесніца дэкана па навуцы і міжнародным супрацоўніцтве філалагічнага факультэта.

Паведамляецца, што ў вучэбнай праграме ўлічвалася рэлігійная разнастайнасць беларусаў, таму былі ўведзеныя прадметы ў галіне рэлігіязнаўства, такія як філасофская і рэлігійная думка ці выбраныя пытанні візантыйскай культуры. Будуць таксама заняткі, звязаныя з культурай і літаратурай польска-беларускага памежжа, а таксама з гістарычнымі працэсамі фарміравання беларускай меншасці ў Польшчы.

Запланаваны таксама прадмет, які не прапануе ніводзін іншы ўніверсітэт Польшчы, — аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага. На ім студэнты навучацца чытаць дакументы былых польскай і беларускай дзяржаў.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АдукацыяАртыкулыБеларуская моваБеласток

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польские визы

Беларуска оказалась замешана в скандале с выдачей польских виз филиппинцам в обход правил

MOST
12 сакавіка 2026, 09:56

Фирма беларуски Анжелики Р. оказалась замешана в «визовой афере» — громком скандале о злоупотреблениях при выдаче польских виз, преимущественно гражданам азиатских стран. Дело будет слушаться в суде, сообщает...

забор на границе

Польша начинает строить второй забор вдоль границы с Беларусью

MOST
11 сакавіка 2026, 10:42

Вдоль польско-беларусской границы в Подляском воеводстве построят второе ограждение. Пограничники рассчитывают, что с ним нарушителям будет еще труднее нелегально пересечь границу. Работы начнутся в ближайшие дни, сообщает RMF...

карта поляка

Только три группы заявителей теперь смогут записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске

MOST
11 сакавіка 2026, 09:51

Записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске смогут только некоторые категории лиц: меняющие документ при наступлении совершеннолетия, лица старше 65 лет, а также находящиеся в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты