Панядзелак, 12 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларускаму ратавальніку і трэнеру па самба не працягнулі кантракт. Ён пераехаў у Польшчу і арганізаваў свой клуб

Максім Шульц Максім Шульц
12 сакавіка 2025, 15:21
Гісторыі
A A
самба ў Польшчы

Васіль удзельнічае ў спаборніцтвах. Ён перамог у чэмпіянаце Польшчы па самба. Крыніца: Facebook Васіля

Васіль працаваў у Беларусі ратавальнікам і вучыў дзяцей барацьбе самба. Але ў 2022 годзе яму не працягнулі кантракт, і мужчына быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Першы час зарабляў на будоўлі, а зараз вядзе заняткі па самба і атрымаў запрашэнне ад самага буйнога варшаўскага клуба па дзюдо. Беларус расказаў MOST, як падчас пратэстаў 2020 года ратавальнікі адмовіліся паліваць людзей вадой, паказаў здымак антываеннага торта, які з’еў з калегамі ў свой апошні працоўны дзень, і патлумачыў, чаму не пакіне свой клуб.

Васіль нарадзіўся ў Пскове, а калі яму было два гады, сям’я вярнулася на малую радзіму бацькі — у Баранавічы. Пачаў займацца самба ён у другім класе, а ў 19 гадоў заваяваў другое месца на чэмпіянаце Еўропы. Трэніраваць дзяцей стаў у 2001 годзе, а праз некаторы час адкрыў уласны клуб.

«Бывала, што трэба было шукаць ахвяр пад заваламі»

У 2005 годзе Васілю прапанавалі працаваць ратавальнікам. Мужчына кажа, што яго задаволіў зручны графік — суткі праз двое, — які дазваляў сумяшчаць службу з трэнерскай дзейнасцю. Да таго ж супрацоўнікі МНС маглі ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

— Спорт у ратавальнікаў на годным месцы, бо МНС уваходзіць у спартыўную сістэму «Дынама», — тлумачыць мужчына. — Я выступаў і ў самба, і ў дзюдо, і ў рукапашным баі, і ў футбол гуляў.

Васіль прызнаецца, што яму больш падабалася займацца спортам. У тым ліку з-за дрэннага стаўлення начальства да ратавальнікаў: іх маглі пакараць проста за «нейкую незашпіленую лямку».

Тым не менш сама праца была важнай. Мужчына ўспамінае, як ратаваў жыцці. Напрыклад, выцягваў з падвалу людзей, якія страцілі там прытомнасць з-за ўгарнага газу.

— Часта бывала так, што дом цалкам згарае, і трэба шукаць ахвяр пад заваламі, — Васіль расказвае пра іншы бок працы ратавальніка. — І ты шукаеш, пакуль не заўважыш, што недзе з’явілася рука, з’явілася галава. І гэта вельмі цяжка. У асноўным гараць, скажам так, асацыяльныя элементы. Але яны ж і з дзецьмі могуць быць. Усіх, канешне, шкада, але дзяцей найбольш.

«Хлопцы адказалі, што не будуць паліваць, бо па той бок стаяць іх знаёмыя, сябры»

Васіль кажа, што пратэсты 2020 года баранавіцкія ратавальнікі ўспрынялі як і большасць беларусаў — былі настроены супраць улады. Абмяркоўвалі выбары і падзеі пасля іх. Але праз кароткі час начальства пачало закручваць гайкі — і размовы спыніліся.

Васіль успамінае паказальны выпадак, калі ратавальнікаў выклікалі на плошчу Леніна ў Баранавічах, дзе сабраліся пратэстуючыя. Міліцыя прыгнала туды вадамёт, але ў ім зламалася помпа, таму сілавікі хацелі прымусіць ратавальнікаў, каб тыя палівалі людзей. Аднак яны адмовіліся.

— Прыехала наша начальства і кажа: «Давайце палівайце, вы ж прысягу прымалі». Хлопцы адказалі, што не будуць, бо па той бок стаяць іх знаёмыя, сябры, — расказвае мужчына.

пратэсты ў Баранавічах
Пратэсты ў Баранавічах. 16 жніўня 2020 года. Крыніца: Raviaka Ruslan / Wikimedia Commons

Ратавальнікаў да пары не чапалі, але калі заканчваліся працоўныя кантракты, то іх не працягвалі. Гэтак адбылося і з Васілём.

У 2020 годзе ён паступіў ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, каб атрымаць афіцэрскую пасаду перад выхадам на пенсію. Пасля заканчэння вучобы трэба было прайсці праверку КДБ.

— Праз два месяцы мне патэлефанаваў сам начальнік МНС па Брэсцкай вобласці, — успамінае Васіль, — і пачаў: «Як ты ўвогуле тут працуеш, калі засумняваўся ў нашым прэзідэнце?» І як раз у мяне падыходзіў канец кантракта. Выклікалі ў кадры і сказалі, што не могуць пакінуць на службе.

Прынёс на працу торт з надпісам: «Мы супраць вайны»

Кантракт закончыўся 26 лютага 2022 года — менавіта ў гэты дзень мужчыне споўнілася 44 гады. Каб развітацца з калегамі, Васіль прынёс на службу «антываенны» торт, які спякла жонка, — у жоўта-блакітных колерах і з надпісам «Мы супраць вайны».

— Я прапанаваў хлопцам зрабіць агульны здымак на памяць, — смяецца беларус. — А яны глядзяць на мяне такія: «Не-не! Торт мы з’ядзім, але здымак рабіць не будзем».

Антываенны торт
Антываенны торт. Крыніца: Facebook Васіля

Адразу пасля заканчэння кантракта Васіль паехаў у Польшчу — адзін і з 50 доларамі ў кішэні. Мужчыну сустрэлі яго былыя вучні, якія дапамаглі ўладкавацца на будоўлю. Там ён прапрацаваў каля шасці месцаў, пасля чаго перавёз да сябе жонку і дачку.

Беларус кажа, што ў Польшчы і Літве зараз даволі шмат былых МНСнікаў. Ён сустракаў тут нават тых ратавальнікаў, якія з ім працавалі ў Баранавічах. Тыя ж, хто застаўся ў Беларусі, кажуць, што кожны дзень узмацняецца ціск з боку начальства. Таму ўсё больш людзей звальняецца.

Трэніроўкі дапамагаюць у адаптацыі і камунікацыі

Год таму Васіль уладкаваўся ў вялікі варшаўскі фітнес-цэнтр — арганізаваў там клуб BARS і вучыць дзяцей барацьбе самба. У асноўным запісваюцца беларусы і ўкраінцы. Мужчына кажа, што польскія дзеці не заўсёды вытрымліваюць яго трэніроўкі, яны любяць больш пабавіцца, а не працаваць.

— Я не скажу, што ўсе польскія дзеці такія, але некаторая перад гэтым займаліся два гады дзюдо, а не могуць кувырок наперад зрабіць. Ну і што яны там два гады рабілі? — не разумее беларус.

Але дадае, што самба ў Польшчы не вельмі вядомае, бо гэта «расійскі спорт». Ён і іншыя самбісты спрабуюць прасоўваць гэтую барацьбу ў Еўропе. Напрыклад, ужо прайшлі некалькі арганізаваных імі турніраў Free Sambo ў Германіі і адзін у польскім Кракаве.

А нядаўна Васіля запрасілі на працу ў адзін з самых буйных і паспяховых клубаў Варшавы па дзюдо — там займаецца каля 2800 чалавек.

— Але і свой клуб я не пакіну, бо гэта маё, як кажуць, «детище», — дзеліцца беларус. — Ну як я іх пакіну? Я ж і назваў яго BARS, бо мой клуб у Баранавічах таксама так называўся. І гэта скарачэнне ад слоў БАРанавічы і Самба. Тут у мяне больш за 30 чалавек трэніруецца. Гэта ўжо як дзеці мае.

Васіль прызнаецца, што вельмі любіць трэніраваць дзяцей. Ён гэта адчуў адразу, калі набраў сваю першую групу 24 гады таму. Былі і вынікі, напрыклад адзін з баранавіцкіх вучняў стаў чэмпіёнам Еўропы па самба.

Мужчына дадае, што заняткі барацьбой даюць нешта большае, чым проста спартыўныя навыкі. Так, бацькі вучняў, што займаюцца ў варшаўскім клубе, адзначаюць: трэніроўкі вельмі дапамагаюць дзецям у адаптацыі і ў камунікацыі — яны пачынаюць адчуваць сябе больш упэўнена.

Падарунак
«Трэнер заўсёды мае рацыю». Падарунак Васілю на дзень нараджэння ад вучняў. Крыніца: Facebook Васіля

«Беларусь мне падабалася напачатку незалежнасці»

Васіль хоча прыехаць у Беларусь, але не ведае, калі гэта атрымаецца, бо не бачыць, што перамены прыйдуць бліжэйшым часам. На радзіме ён пакінуў прыватны дом, які застаўся ад дзеда — мужчына скончыў яго перабудову як раз перад новым 2022 годам.

— Беларусь мне падабалася напачатку незалежнасці, — прызнаецца Васіль. — У мяне ж нават маё пасведчанне майстра спорту з «Пагоняй». А потым пайшлі змены.

Ён дадае, што калі быў дзіцём, то яго равеснікі цікавіліся гісторыяй роднай краіны, але зараз такога ўжо няма. Гэта вельмі кантрастуе з тым, што мужчына бачыць у Польшчы.

— Я летам паехаў у лагер па дзюдо і быў у шоку, калі пабачыў польскіх дзяцей 13-14 гадоў, якія сядзяць і размаўляюць пра палітыку, дзеляцца гістарычнымі звесткамі. То-бок яны сочаць за гэтымі тэмамі, а не толькі за Ціктокам.

Пасведчанне майстра спорту
Пасведчанне майстра спорту Васіля. Фота з яго архіва

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеСпорт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларускія ўрачы ў Польшчы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

MOST
10 мая 2025, 18:54

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць і тыя, што едуць у адваротным кірунку. Паўгадзіны язды ад Warszawa Śródmieście —...

выборы в Европарламент в Польше

«Была в эйфории, что мой голос будут считать». Спросили беларусов с польским паспортом, за кого они проголосуют на президентских выборах

MOST
9 мая 2025, 21:21

18 мая в Польше пройдет первый тур президентских выборов. Для многих выходцев из Беларуси, получивших польское гражданство, это возможность повлиять на то, кто станет главой государства. Для некоторых...

Куда поехать из Варшавы на велосипеде

Куда поехать из Варшавы на велосипеде? Беларусский велосипедист исколесил столицу вдоль и поперек и поделился опытом

MOST
9 мая 2025, 14:52

Евгений (имя изменено) — велосипедист со стажем. Кататься начинал в Беларуси, а год назад переехал в Варшаву, присоединился к городскому велокомьюнити и с тех пор исколесил город вдоль...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты