Чацвер, 12 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Дзень Волі польскія палітыкі выйшлі на акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам

MOST MOST
25 сакавіка 2025, 20:37
Навіны
A A
Анджэй Пачобут

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Фота: Facebook Miasta Białystok

25 сакавіка польскія чыноўнікі выйшлі ў Беластоку на акцыю салідарнасці з беларускім журналістам і актывістам польскага паходжання Анджэем Пачобутам. Ён быў затрыманы роўна чатыры гады таму.

У гадавіну затрымання ўдзел у акцыі прынялі ваявода Падляскага ваяводства Яцэк Бжазоўскі, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, маршал Сената Малгажата Кідава-Блоньска.

— Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў сімвалічны дзень, 25 сакавіка, калі адзначаецца свята незалежнасці Беларусі (Дзень Волі. — Заўв. MOST). Яго трымаюць у турме за тое, што ён казаў праўду, за сумленнасць, за тое, што ён паляк, за тое, што для яго важныя каштоўнасці. Успамінаючы пра Анджэя Пачобута, мы ўспамінаем пра ўсіх палітвязняў, — сказала Малгажата Кідава-Блоньска.

— Усе, хто прыходзіць сюды дзеля Анджэя Пачобута, гучна пратэстуюць, не пагаджаючыся на зло. Я веру, што наступіць час, калі Анджэй Пачобут будзе вольны і скажа ўсім нам, што было важна быць сумленным і стаяць на баку дабра, — адзначыў ваявода Яцэк Бжазоўскі.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Гродне пасля ператрусу. З тых часоў застаецца ў зняволенні. Беларуская пракуратура абвінаваціла гродзенскага журналіста ў распальванні нацыянальнай варожасці, рэабілітацыі нацызму і закліках да санкцый. 8 лютага 2023 года палітзняволенаму Анджэю Пачобуту далі 8 гадоў калоніі.

Анджэй Пачобут
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Фота: Facebook Miasta Białystok

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыБеластокПалітзняволеныя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забор на границе

Польша начинает строить второй забор вдоль границы с Беларусью

MOST
11 сакавіка 2026, 10:42

Вдоль польско-беларусской границы в Подляском воеводстве построят второе ограждение. Пограничники рассчитывают, что с ним нарушителям будет еще труднее нелегально пересечь границу. Работы начнутся в ближайшие дни, сообщает RMF...

карта поляка

Только три группы заявителей теперь смогут записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске

MOST
11 сакавіка 2026, 09:51

Записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске смогут только некоторые категории лиц: меняющие документ при наступлении совершеннолетия, лица старше 65 лет, а также находящиеся в...

депортация из Польши

У Польши возникают проблемы с депортацией криминальных авторитетов в Беларусь, Россию и Грузию

MOST
10 сакавіка 2026, 19:15

За последний год Польша задержала пятерых криминальных авторитетов с постсоветского пространства: четверых грузин и гражданина Беларуси. В таких случаях с депортацией возникают проблемы: страны их гражданства не спешат...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты