Серада, 3 верасня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беларусі лічыў помнікі Леніну, у Польшчы — Пілсудскаму. Беларус выканаў чэлендж: наведаў усе сталіцы ваяводстваў Польшчы

MOST MOST
25 сакавіка 2025, 19:30
Гісторыі
A A
Катавіцы

Канцэртна-спартыўны комплекс у Катавіцах. Фота з архіва Віктара

У Беларусі Віктар наведаў амаль усе райцэнтры. Мог бы аб’ехаць і іх поўны спіс, але падарожжам перашкодзіла эміграцыя. Тады беларус пачаў ездзіць па Польшчы і за чатыры гады наведаў усе сталіцы ваяводстваў. Віктар распавёў MOST, як планаваць паездкі па Польшчы і ці можна бюджэтна падарожнічаць па гэтай краіне.

Падарожнічаць па Польшчы Віктар пачаў падчас кавідных абмежаванняў у 2021 годзе. Беларус кажа, што тады ездзіць па краіне было зручна: людзей няшмат, а кошт арэнды пасутачных кватэр зраўняўся з коштам хостэлаў.

— У 2022 годзе сустрэўся са знаёмай, і яна ў мяне запыталася: «А ты ўжо ўсю Польшчу аб’ездзіў?» На наступны дзень я паглядзеў, што ў прынцыпе ўжо шмат дзе быў — засталося некалькі ваяводстваў, — расказвае Віктар.

Для сябе беларус пастанавіў, што будзе лічыць «заданне» выкананым, калі наведае сталіцу кожнага ваяводства.

У Польшчы 16 ваяводстваў. У двух з іх рэзідэнцыя ваяводы знаходзіцца ў адным горадзе, а сеймік і канцылярыя маршалка — у іншым. Прынята лічыць, што ў Любушскім ваяводстве два цэнтры: Гожаў Велькапольскі і Зялёна Гура, у Куява-Паморскім — таксама два: Быдгашч і Торунь

— Я паглядзеў, што не быў у Быдгашчы, Зялёнай Гуры, Гожаве, Кельцах, Жэшаве і Аполе. І вырашыў, што за 2023-2024 гады аб’еду іх. Але ў мяне не было мэты зрабіць гэта на хуткасць. Так паступова і пачаў ездзіць.

У Беларусі, дзе Віктар разам с сябрамі вандраваў па райцэнтрах, абавязковай умовай было ўбачыць помнік Леніну. У польскіх гарадах беларус вырашыў шукаць помнікі Юзафу Пілсудскаму, але пасля ад гэтай ідэі адмовіўся: не заўсёды хапала на гэта часу.

Помнік Пілсудскаму
Помнік Юзафу Пілсудскаму ў Беластоку. Фота: Podlaski Urząd Wojewódzki w Białymstoku

Койка-месца з відам на рынкавую плошчу за 60 злотых

Працоўны графік Віктара складаўся такім чынам, што падарожнічаць ён мог у будні. Звычайна беларус карыстаўся цягнікамі: імкнуўся выбіраць прамыя маршруты, каб не хвалявацца з-за стыковак.

— Вандроўкі атрымліваюцца досыць бюджэтнымі. Квіткі на цягнікі можна набываць па акцыі. Але трэба адсочваць іх за некалькі тыдняў. Памятаю, у Жэшаве не знайшоў танных кватэр, але там турыстычная асацыяцыя прапаноўвала інтэрнат з відам на рынкавую плошчу. Койка-месца каштавала 60 злотых за ноч, — згадвае беларус.

Актыўней за ўсё Віктар падарожнічаў з вясны па восень, таму што тады светлавы дзень даўжэйшы.

— Я вандрую дастаткова хаатычна — люблю так. Бывала, што ўвечары вырашыў паехаць, а з раніцы ўжо набыў квіток. Пакуль едзеш у цягніку, крыху чытаеш пра горад, што там паглядзець. Вось у цябе і план, чым заняцца.

Галоўным падчас падарожжаў для Віктара было знаёмства з горадам і яго атмасферай. Ночыў звычайна ў арэндных кватэрах — цэны на іх у будні ніжэйшыя, чым у выходныя. Ежу гатаваў там жа. Па кафэ беларус амаль не хадзіў. Прызнаецца, што пазнаёміцца з асаблівасцямі рэгіянальнай кухні яму было б цікава, але Віктар — веган, таму знайсці рэстаран з адпаведнымі стравамі не заўсёды атрымлівалася.

Распавядаў брытанцу, як па-беларуску называюцца птушкі

Беларус аддае перавагу адзіночным падарожжам — гэта вынік любві да спантаннасці. Хутка спланаваць паездку з сябрамі атрымліваецца не заўсёды.

Але самотным беларус сябе ў дарозе не адчувае: дапамагаюць выпадковыя знаёмствы. Адно з іх адбылося, калі Віктар шпацыраваў па паўвыспе Хель у Балтыйскім моры.

— Зараз там не сезон, людзей мала, я хадзіў адзін па лесе. І мне насустрач выйшаў хлопец і па-англійску спытаўся, дзе набыць вады. У выніку аказалася, што ён з Брытаніі і прыехаў сюды пакатацца на сёрфе. Бо Хель — сталіца польскага сёрфінгу. Пасля мы з брытанцам хадзілі, глядзелі птушак і я яму распавядаў, як яны па-беларуску называюцца. А я трошкі назвы птушак па-англійску падвучыў. Такі культурны абмен.

Віктар дадае, што пасля такіх спантанных знаёмстваў стасункі з людзьмі часцей за ўсё не падтрымлівае.

— Гэта як смол-толк, але на некалькі гадзін, — усміхаецца беларус.

Глівіцы
Глівіцы. Фота з архіва Віктара
Хель
Хель. Фота з архіва Віктара

Новая мэта — пабываць ва ўсіх нацыянальных парках Польшчы

Віктар склаў для сябе асабісты рэйтынг любімых ваяводстваў. Адно з іх — Падляшскае.

— Гэта толькі з-за таго, што яно бліжэйшае да Беларусі. Але тут гаворка нават не пра Беласток, а пра прыроду ваяводства. Там — як у нас: такія ж вёскі, лес, буслы. Нават людзі па-беларуску паміж сабой размаўляюць.

Падабаюцца Віктару і заходнія ваяводствы, дзе захавалася нямецкая архітэктура.

На апошняе месца беларус паставіў Мазавецкае ваяводства.

— Я жыву ў Варшаве, таму, напэўна, даследаваць Мазавецкае ваяводства мне не так цікава ў параўнанні з іншымі. Але адзначу, што мой рэйтынг суб’ектыўны — насамрэч паўсюль добра.

Апошнім ваяводствам, якое ў сакавіку наведаў Віктар, стала Любушскае.

Цяпер у беларуса новая мэта — пабываць ва ўсіх нацыянальных парках Польшчы. Але ёсць складанасць — дабрацца туды без машыны будзе няпроста. А яшчэ Віктар хоча паглядзець Мазуры, дзе пакуль быў толькі праездам.

— Але спецыяльна ставіць чэленджы больш не хачу. З іншага боку, хто ведае, як яно будзе, — прызнаецца Віктар.

Татранскі нацыянальны парк
Татранскі нацыянальны парк. Фота з архіва Віктара

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеТурызм

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

съемки в Варшаве

«Сегодня прожила еще одну жизнь». Беларуска бросила бизнес в Минске и теперь снимается в массовке в Польше

MOST
2 верасня 2025, 18:32

Платья «как у Мордюковой» и парики. Теперь это привычные вещи для Анжелики. В Минске она работала учителем, а потом помогала мужу вести бизнес по проектированию деревянных домов. Но,...

виза в Польшу

Легализация наперегонки со временем: если беларус быстро не получит ВНЖ в Польше, его жену и дочь могут отправить в Германию

MOST
2 верасня 2025, 13:51

Жизнь Ирины (имя изменено) сейчас зависит от польских чиновников. Ей бы хотелось, чтобы одни — те, что рассматривают дела ее мужа и сына о ВНЖ, — вынесли решение...

визовый центр в Витебске

«Бабушка один раз видела внука». Беларус под международной защитой пытается сделать родителям польские визы

MOST
2 верасня 2025, 09:39

Максим (имя изменено) уже несколько месяцев пытается пригласить к себе в Польшу родителей из Беларуси. Сам он поехать к ним не может из-за преследования на родине: в Польше...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты