Польша — один из лидеров ЕС по автомобилизации населения, на 1000 жителей в этой стране приходится 723 легковых автомобиля. Это более чем вдвое превышает показатель Беларуси (339 машин). В обеих странах все больше взрослых людей стремятся получить водительские права, но многим это дается нелегко. Александр окончил беларусскую автошколу 16 лет назад, но водительское удостоверение сумел получить лишь 13 лет спустя. Ирина сдавала экзамен по вождению в Польше — получить права ей удалось только с 10-й попытки. Мы задали им одни и те же вопросы о пути к водительскому удостоверению.
«Это как с высшим образованием — должно быть»
Когда и почему вы решили получить водительские права?
Ірына: У майго таты была машына, таму ў дзяцінстве я не ведала, што гэта такое — не мець магчымасці кудысьці паехаць з-за таго, што складана дабірацца. Мы проста садзіліся ў аўтамабіль і ехалі. Да таго ж у такім горадзе, як Мінск, машына вельмі палягчала жыццё, бо на розныя кружкі, да рэпетытараў і ў басейн тата адвозіў і забіраў мяне на аўто.
А вось у маёй мамы правоў не было, і я бачыла, як часам гэта абмяжоўвае магчымасці. Напрыклад, з цяжкімі торбамі трэба было альбо ехаць на транспарце, альбо чакаць тату. І калі я пачала жыць асобна ад бацькоў — у 17 гадоў, — я зразумела, што мне неабходная машына: я люблю накупіць [у краме] шмат усяго і не люблю трэсціся ў транспарце.
Александр: Это как с высшим образованием — должно быть! Хотя помню, что очень хотелось брать автомобиль у отца и кататься с девушкой. [Вот и пошел учиться] в автошколу еще в 2009 году. Два раза пробовал сдать экзамен — не получилось. Ездил без прав: в Беларуси всегда можно было договориться. За это время остановили два раза — штраф заплатил и все.
А в 2022 году стал планировать переезд из Беларуси и понимал, что без знания языка получить права за границей будет очень сложно.
Как поступали в автошколу и как учились?
Ірына: З дакументаў у Польшчы самае галоўнае — профіль кандыдата ў кіроўцы. Для гэтага трэба прайсці медыцынcкі агляд. А пасля падаць дакументы ва ўжонд (адміністрацыю. — Заўв. рэд.). Там выдадуць спецыяльны нумар.
Першую школу я абірала па кошце: запісалася ў самую танную. Тэарэтычная заняткі былі яшчэ больш-менш, а вось практыка… На першым занятку інструктар патлумачыў пра счапленне, тормаз і газ і сказаў, што мы адразу выязджаем у горад. Я была ў экстазе ад таго, што ехала, але агулам не разумела, што адбываецца на дарозе.
На наступных занятках інструктар мог павысіць голас, бурчэў — гэта стварала кепскую атмасферу. У выніку я завучыла свае памылкі і баялася спытаць, калі нешта было незразумела. У тым ліку з-за гэтага не атрымалася здаць практычны экзамен.
Да пошукаў другой школы я падышла больш свядома: абірала па рэкамендацыях і водгуках. Там былі толькі практычныя заняткі з інструктарам. У ёй мне спадабалася ўсё. Але шэраг раней завучаных памылак і заваленых іспытаў прыгняталі. Таму здаць практычны экзамен таксама не атрымалася.

Самым паспяховым быў досвед з трэцяй аўташколай. Яна лічыцца адной з найлепшых у нашым горадзе. Там таксама была толькі практыка. Навучанне ў ёй было дарагое, але мне было важна, каб было нястрашна задаваць пытанні, каб была нармальная псіхалагічная атмасфера і каб мяне навучылі ездзіць. Так і атрымалася.
Александр: Автошколу выбирал по принципу «где работали знакомые». Из необходимого [для начала обучения] были медицинская справка, деньги и желание.
Занятия — и теория, и практика — во всех автошколах Беларуси, на мой взгляд, проходят одинаково.
[Если что-то было не так —] инструктор реагировал как все нормальные люди.
Тут уже вопрос в подготовке студента — кому-то дано, а кому-то не дано. И если человеку не дано, то какой бы ни был инструктор, ему все равно будет сложно. У меня проблем с этим не было, поэтому все в автошколе давалось легко.
«Ощущения — как в игрушечной машине в парке аттракционов»
Как проходил практический экзамен?
Ірына: Прыехала да вызначанага часу. Там мне прысвоілі нумар машыны, на якой я здавала іспыт. У аўтамабілі паказала экзаменатару карту побыту (польскі ВНЖ. — Заўв. рэд.). Экзаменатар спытаў, ці зразумелыя правілы здачы экзамену, і мы паехалі на першае заданне — kopertu (паралельная паркоўка. — Заўв. рэд.). Трэба было праехаць наперад, стаць у kopertu і праехаць назад. Нельга выязджаць за лініі і нельга чапляць слупкі. Калі два разы зачапіла слупок — іспыт не залічаны.
Наступным заданнем было выехаць задам і заехаць на ўзвышэнне. На горцы трэба было затрымацца на ручніку, а потым — упэўнена рынуцца і праехаць далей. Калі аўто пасунецца на 20-30 сантыметраў назад — іспыт не залічаны.
Далей паехалі ў горад. Там экзаменатар увесь час даваў заданні: павярнуць налева ці направа. А калі ён нічога не казаў, трэба было ехаць проста. Потым мог папрасіць прыпаркавацца альбо спыніцца ў любым дазволеным месцы. Тут экзамен мог перапыніцца, калі б стварылася аварыйная сітуацыя. Напрыклад, выязджаючы з паркоўкі, не паглядзела, ці едзе хтосьці з двух бакоў ці ззаду. Але ў апошні раз усё прайшло добра.
Александр: Экзамен сдавал на машине-мировом проклятье Renault Logan. Я всю жизнь ездил на больших машинах, более мощных, и, пересев на маленький Renault Logan, ощущал себя как в игрушечной машине в парке аттракционов.
При этом экзамен я сдал с первого раза, никаких нарушений не было, все было идеально — ввиду моего опыта. Если бы я что-то нарушил, то экзамен был бы прерван и за руль сел бы следующий. А если доехал до финиша — значит, все отлично.
Сколько в итоге понадобилось попыток, чтобы получить удостоверение?
Ірына: Я здавала іспыт 10 разоў. Экзаменацыйную трасу я памятаю нават зараз. Мне здаецца, я рабіла ўсе магчымыя памылкі, якія перапыняюць экзамен.
Пры апошняй спробе здаць экзамен, якая завяршылася поспехам, мне вельмі дапамагла самападрыхтоўка. Акрамя заняткаў з інструктарам, я вельмі шмат займалася сама: сядзела дома і разбірала сітуацыі, якія не разумела, малявала мапы, скрыжаванні, глядзела відэа і нават слухала афірмацыі (фразы, прызначаныя для ўздзеяння на свядомасць і падсвядомасць. — Заўв. рэд.) для кіроўцаў.

Александр: Экзамен сразу после автошколы я не сдал, потому что, когда вся группа сдавала, я попал в больницу с аппендицитом. Когда вышел из больницы — было не до этого. Потом уехал на полгода в Москву. Вернулся, купил автомобиль, попытался сдать [теорию], но не вышло. Дальше ездил без прав.
Через пять лет моя мать решила получить права. Я пошел с ней в ГАИ сдавать экзамен за компанию. Она сдала, а я опять не сдал.
За два месяца до отъезда в Польшу купил диск с новыми правилами. На следующий день меня задержали и изъяли ноутбук вместе с этим диском. В итоге порешал тесты с телефона, пошел в ГАИ и сдал. Получается, три раза сдавал.
Как скоро после экзамена выдают права?
Ірына: Правы кіроўцы — пластыкавую картку — выдаюць прыкладна праз месяц. Трэба запісацца анлайн на выдачу і прыйсці ва ўжонд па карту. Каштуе яна 100 злотых (прыкладна 80 бел. руб.).
Александр: Если экзамен сдал — едешь в ГАИ, там фотографируешься, и в течение примерно двух часов на руки уже выдают права.
В какую сумму обошлось получение прав?
Ірына: Навучанне ў першай школе тры гады таму каштавала 2,5 тыс. злотых (каля 1,6 тыс. рублёў па курсе на лета 2021 года). Сюды ўваходзілі 30 гадзін тэорыі і 30 гадзін практыкі. Практычныя гадзіны можна было дакупаць дадаткова.
У другой школе кошт складаў 100 злотых (каля 60 рублёў па курсе 2022 года) за гадзіну практыкі, а ў апошняй — 200 злотых (каля 160 рублёў па курсе 2024 года) за гадзіну.
Практычны экзамен каштаваў 150 злотых, кошт тэарэтычнага не памятаю. Але з часам яны рабіліся даражэйшымі, бо я здавала іх часта. Трэба было лавіць лоты і некаторыя з іх былі праз месяц. За месяц ужо забудзешся, што вучыў, і трэба будзе рыхтавацца зноў. Таму я адразу аплачвала любы вольны тэрмін. Было нават такое, што я завальвала экзамен, і ў гэты самы дзень праз пару гадзін быў вольны тэрмін. Я яго аплачвала і здавала.
Калі падлічыць агулам усе выдаткі, у тым ліку на экзамены, якія я здавала некалькі разоў, то агулам правы кіроўцы абышліся мне ў 20 тыс. злотых (па цяперашнім курсе гэта больш за 16 тыс. беларускіх рублёў, але ў розныя часы рублёвы эквівалент выдаткаў быў розным. — Заўв. рэд.).
Александр: Стоимости обучения уже не помню, это было 16 лет назад.
Теоретический экзамен стоил около 15 рублей, практический — около 30. И еще за аренду автомобиля у автошколы я заплатил рублей 17.
Сколько времени заняло получение прав от начала до конца?
Ірына: З лета 2021 года па вясну 2022 года я займалася бесперапынна — у першай і другой школе. Вясной 2024 года пайшла зноў, а экзамен здала летам 2024 года. Атрымліваецца, тры гады.
Александр: 13 лет. В 2009 году я закончил автошколу, а в 2022 году получил права.

Что больше всего запомнилось или удивило в процессе обучения или экзаменов?
Ірына: Першае, што моцна здзівіла, што навучыцца можаш толькі ты сам. Ніхто цябе не навучыць. Трэба самому актыўна прыкладаць намаганні.
Другое — на іспытах экзаменатары вельмі ветлівыя, з усмешкай, добрыя. А мне ёсць з чым параўнаць. Ставяцца па-сяброўску, могуць пажартаваць, але ў межах разумнага. Толькі раз мне трапіўся экзаменатар, з якім было непрыемна ад пачатку і да канца.
І трэцяе — не ўсе памылкі спыняюць экзамен. Можна працягваць з тымі, што не ствараюць небяспечную сітуацыю: заглухла машына ці не змаглі прыпаркавацца з першага разу. Таму не трэба баяцца зрабіць памылку — усё роўна ёсць шанец здаць іспыт.
Александр: Запомнилась ситуация: когда выезжал, мне посигналила машина и подрезала. Мол, ученик — лошара какой-то. Я взял их обогнал. Так делать нельзя, потому что в теории экзаменатор мог остановить экзамен. Но он никак не отреагировал, потому что увидел, что я это сделал без нарушения правил: ускорился, обогнал, перестроился. Все как нужно сделал.
И запомнились ребята, которые сдавали экзамен передо мной. У них был такой уровень подготовки, что я бы никогда не дал им права. Они тряслись, не знали, как и что делать. Я сидел на заднем сидении и мне было очень страшно.
«Подъезжает к перекрестку и закрывает глаза»
Как вы оцениваете подготовку к реальной езде после получения прав?
Ірына: Зараз сваю падрыхтоўку да кіравання аўто я ацэньваю вельмі добра, таму што я наездзіла каля 200 гадзін з інструктарам за ўвесь час навучання. У мяне адтачыўся тэхнічны навык кіравання аўто: я не завісаю, я не думаю, я не гляджу на каробку перадач, я проста плаўна, добра і дынамічна еду.
Лічу, што базавы курс падрыхтоўкі кіроўцаў у поўнай меры не падрыхтоўвае да сітуацый на дарозе. Часцей за ўсё заняткі праходзяць у раёне, дзе знаходзіцца школа. Так, можна запомніць скрыжаванні і правільна праехаць іх на экзамене, але сітуацый на дарозе значна больш. Таму важна мець логіку кіравання і ведаць, як дзейнічаць на новай дарозе.
Александр: Я учился давно, но, на мой взгляд, в беларусских автошколах не хватает практики. Важно, чтобы водитель чувствовал себя уверенно на дороге. Вот моя мама, например, — она 10 лет назад сдала на права, но после этого ни разу за руль не садилась. Просто ей не дано: она подъезжает к перекрестку и закрывает глаза. Боится.
Вы можете обсудить этот материал в нашем Telegram-канале. Если вы не в Беларуси, переходите и подписывайтесь.