Серада, 26 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Карыснае Гайды

Беларуску ў Славеніі пакусалі клапы — і пачалася алергічная рэакцыя. Яна расказала, як ёй бясплатна дапамаглі па картцы, аформленай у Польшчы

MOST MOST
8 жніўня 2025, 18:17
Гайды, Гісторыі
A A
EKUZ

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Сottonbro studio / Pexels.com

Ганна (імя змененае) паехала ў Славенію і спынілася ў хостэле, дзе аказаліся клапы. Яны так моцна пакусалі дзяўчыну, што ёй прыйшлося звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Але плаціць за лячэнне не спатрэбілася, бо ў яе была картка медыцынскага страхавання (EKUZ), аформленая ў Польшчы. Сваім вопытам Ганна падзялілася з MOST.

Хостэл у Любляне быў даволі танным, але Ганна ўжо ночыла там летась — і тады ўсё прайшло без эксцэсаў. Ёй спадабалася, і яна нават паставіла гэтаму месцу адзнаку «9» на Букінгу. І абрала яго зноў.

— А сёлета мяне там пакусалі, падобна, спачатку мошкі, а потым клапы. Пачалася моцная алергічная рэакцыя з апуханнем месцаў укусаў. Раней мяне ўжо кусалі клапы ў гатэлях — і такой рэакцыі не было, толькі свярбела. Я моцна спужалася, нагугліўшы, што апуханне вуснаў можа сведчыць пра развіццё анафілактычнага шоку, і вырашыла ехаць у шпіталь.

«Размова была толькі пра маё здароўе»

Асобнай страхоўкі для вандроўкі па Славеніі ў Ганны не было. Зараз яна жыве ў Польшчы і працуе ў гэтай краіне па дамове падраду (umowa zlecenie). Працадаўца робіць за яе адлічэнні ў польскі адпаведнік беларускага Фонду сацыяльнай аховы насельніцтва — ZUS. Такім чынам дзяўчына мае медыцынскую страхоўку ў Польшчы. Але такая страхоўка дазваляе зрабіць картку EKUZ (Europejska Karta Ubezpieczenia Zdrowotnego), якая забяспечвае доступ да экстранных медыцынскіх паслуг у іншых краінах Еўрасаюза.

З гэтай карткай Гання звярнулася ў найбліжэйшую бальніцу, якая працуе ўначы.

— У прыёмным пакоі паказала сваю картку EKUZ і від на жыхарства ў Польшчы. Гэтых дакументаў было дастаткова, нават пашпарт, здаецца, не прасілі, — успамінае беларуска. — Размова была толькі пра маё здароўе. Запыталі, што здарылася, памералі ціск, сатурацыю, зрабілі ЭКГ. Пасля гэтага зрабілі ўкол і далі таблетку. Потым трэба было каля гадзіны знаходзіцца ў шпіталі пад наглядам і яшчэ пару гадзін чакаць афармлення дакументаў. Я нічога не плаціла. Мне выпісалі рэцэпт на антыгістаміны (супрацьалергічныя лекі. — Заўв. MOST) і паведамілі, што прэпарат трэба прымаць 10 дзён.

Па лекі можна было звярнуцца ў любую аптэку. Там Ганне іх далі бясплатна, толькі адсканаваўшы картку EKUZ.

— Як я разумею, рахункі за зварот у шпіталь і за таблеткі выслалі ў польскі NFZ (Нацыянальны фонд здароўя. —Заўв. MOST).

Што такое картка EKUZ і як яе аформіць

EKUZ (Europejska Karta Ubezpieczenia Zdrowotnego) забяспечвае тым, хто мае дзяржаўную медстрахоўку ў адной з краін Еўрасаюза, доступ да экстранных медычных паслуг у іншых краінах ЕС на тых жа ўмовах, што і жыхарам гэтых краін.

Калі ў краіне, па якой вандруе турыст, яму патрэбна выклікаць хуткую дапамогу і ў гэтай краіне яна прыязджае бясплатна, то ўладальнік EKUZ таксама нічога не плаціць. Калі медыцынская дапамога — напрыклад прыём у доктара — прадугледжвае частковую аплату для грамадзян гэтай краіны, то і ўладальніку карткі таксама давядзецца даплаціць.

Па EKUZ нельга праходзіць планавае лячэнне. Да таго ж у некаторых краінах EKUZ не дзейнічае ў выпадку заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту — трэба купляць дадатковую страхоўку.

За межамі Еўрасаюза EKUZ дзейнічае таксама ў Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі, Швейцарыі, але толькі калі ўладальнік карткі — грамадзянін адной з краін ЕС.

EKUZ афармляецца бясплатна. Калі звярнуцца ў ваяводскі аддзел NFZ (адрасы можна паглядзець тут), то картку можна атрымаць на месцы па жывой чарзе. Трэба толькі запоўніць заяву і паказаць дакумент, які сведчыць асобу. Заяўку на афармленне EKUZ можна падаць у электронным выглядзе праз сэрвісы ePUAP альбо Internetowe Konto Pacjenta, а таксама выслаць у ваяводскія аддзелы NFZ па электроннай альбо звычайнай пошце. Тады заяўкі разглядаюцца некалькі дзён (да пяці, але ў сезон адпачынкаў даўжэй). Гатовую картку EKUZ можна забраць у адпаведным ваяводскім аддзеле NFZ альбо выбраць опцыю, каб яе выслалі поштай.

EKUZ выдаюць на тры гады тым, хто аформлены па працоўнай дамове (umowa o pracę). Уладальнікі дамовы падраду (umowa zlecenie) атрымаюць картку толькі на паўгода. Студэнтам і вучням дадуць EKUZ на паўтара года, зарэгістраваным як беспрацоўныя — на два месяцы, а пенсіянерам — адразу на 20 гадоў.

Картка дзейнічае, пакуль яе ўладальнік застрахаваны ў NFZ. Калі права на дзяржстрахоўку страчваецца, то, нягледзячы на дату, пазначаную на пластыкавай картцы EKUZ, яна не дзейнічае. Калі дзяржстрахоўка аднаўляецца пасля перапынку, пластыкавую картку EKUZ мяняць не трэба, пакуль не скончыцца тэрмін яе дзеяння (яна не прывязаная да пэўнага працадаўцы).

MOST готовит серию материалов в партнерстве с Министерством иностранных дел Польши, чтобы показать беларусам объективную картину происходящего. Все публикации отражают исключительно позицию редакции MOST и не являются официальной позицией МИД Республики Польша.

МИДВы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеМедыцынаТурызм

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

работа врача в Польше

«Вопрос не в том, иностранец или нет». Беларусский врач — о работате в польской медицине «без языка» и трагедии во Вроцлаве

Хрысціна Гараніна
26 лістапада 2025, 17:30

В Польше разгорелся скандал: якобы во Вроцлаве пациент умер из-за того, что беларусско-украинская бригада медиков не знала польского языка. Прокуратура опровергла эту версию, но вопросы о том, как...

карта поляка

«Встретились две бюрократии». Внук ссыльной польки из Гродно месяцами доказывал, что имеет право на карту поляка

MOST
25 лістапада 2025, 21:06

Станислав Пшибыльский (все имена в материале изменены) родом из Гродно. Но его отец родился в Казахстане, куда советская власть депортировала всю семью. О судьбе предков Станислав знал, но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты