Панядзелак, 26 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Чапляла». У варшаўскім метро паказалі незвычайны спектакль на беларускай мове

MOST MOST
27 жніўня 2025, 15:29
Гісторыі
A A
Neurostorm

Сцэна са спектакля Neurostorm. Фота з архіва Ірыны Купчанкі (фатограф — Максім Швед)

Акторы з Беларусі прадставілі ў Варшаве спектакль пра нейрасеткі. Прэм’ера Neurostorm адбылася 23 і 24 жніўня на сцэне METRO на станцыі метро Брудно. Цяпер спектакль плануюць паказаць і ў іншых гарадах Польшчы.

Neurostorm — гэта спектакль пра ўзаемаадносіны чалавека і нейрасеткі, якая ў нейкі момант перастае быць прыладай і пачынае адчуваць.

Сюжэт разгортваецца вакол намаганняў навукоўцаў. Аліна, якая вывучае штучны інтэлект, ахвяруе сваім жыццём, каб яшчэ больш развіць ШІ. З-за гэтага маладая жанчына апынулася ў крытычным псіхалагічным стане. Сябра-навуковец і прафесар Кашчэеў спрабуюць стварыць машыну, якая дапамагла б Аліне выйсці з гэтага цяжкага становішча. Але гераіня ўваходзіць у стасункі з машынай. Зараз ёй неабходна сутыкнуцца з сабой сапраўднай, сваімі страхамі, падсвядомым і марамі. Паглыбленне ўзаемаадносін Аліны і машыны прыводзіць да вельмі нечаканага фіналу.

Як Neurostorm апынуўся ў метро

Незвычайная сцэна з’явілася ў варшаўскім метрапалітэне зусім нядаўна і адразу стала пляцоўкай для шматлікіх тэатральных пастановак. Мэтай заснавальнікаў сцэны было зрабіць тэатр «натуральнай часткай гарадскога жыцця, а не элітарным забаўляннем, даступным толькі ў традыцыйных будынках».

Сцэна METRO ў Варшаве
Сцэна METRO. Фота: Наста Пабягунская / MOST

Менавіта гэтую пляцоўку абралі для сваёй прэм’еры беларускія акторы. Творчы праект паўстаў па ініцыятыве беларускай акторкі Ірыны Купчанкі, якая сыграла галоўную ролю і стала асноўнай натхняльніцай і прадзюсаркай праекта. Распрацоўка, па яе словах пачалася год таму, пасля таго, як яна прачытала кнігу на гэтую тэму, але з таго часу мяняліся і тэкст, і вырашэнне.

Праца над пастаноўкай вялася ў складаных умовах: трэба было шукаць залу, месцы для рэпетыцый, сцэнаграфія, па словах аўтараў, збіралася літаральна па кавалачках.

Neurostorm
Сцэна са спектакля Neurostorm. Фота з архіва Ірыны Купчанкі (фатограф — Максім Швед)

«Аргазм і сустрэча з боскім»

Візуальна спектакль балансуе на мяжы тэхна-містыкі, паэтычнага перформансу і псіхалагічнага трылера. У ім гарманічна спалучыліся відэамапінг, сучасная драматургія і музыка, напісаная кампазітарам Іллёй Семашкевічам спецыяльна для гэтай пастаноўкі.

— Для мяне гэта найперш гісторыя жанчыны, якая займалася важнымі распрацоўкамі, і раптам нешта пайшло не так. І вось як жанчына, узаемадзейнічаючы са штучным інтэлектам, перажывае гэта. У нас у спектаклі былі такія сцэны, як аргазм, як сустрэча з боскім. Гэта моцныя моманты, — кажа рэжысёрка праекта Вікторыя Ягорава.

Але гэта не засланяе праблему небяспечнага развіцця тэхналогій.

— Мы кожны дзень чуем навіны, звязаныя з ШІ — што новага ён можа, што адбываецца. І перад намі стаіць небяспека, якую я і хацела паказаць: хто кіруе гэтым інтэлектам? Хто яго стварае? Для чаго гэта робіцца? Ці не для таго, каб потым маніпуляваць, каб знішчаць «непажаданых»? Гэта не проста эксперымент — гэта яшчэ і пра выгаду, пра кантроль. Тэма ШІ важная таму, што мы ўжо жывём у гэтай рэальнасці. Гэта не будучыня — гэта сучаснасць. Гэта велізарныя магчымасці, але і вялікія рызыкі, — сцвярджае Ягорава.

Neurostorm
Сцэна са спектакля Neurostorm. Фота з архіва Ірыны Купчанкі (фатограф — Максім Швед)
Neurostorm
Сцэна са спектакля Neurostorm. Фота з архіва Ірыны Купчанкі (фатограф — Максім Швед)

«Псіхадэлічнае, эксперыментальнае дзеянне»

Атмасфера ў зале аказалася сапраўды захапляльная. Нягледзячы на невялікую прастору і мінімальныя дэкарацыі, акторскай групе ўдалося стварыць пачуццё сапраўднага апускання ў віртуальную рэальнасць.

— Псіхадэлічнае, эксперыментальнае, захапляльнае дзеянне на сцэне. Чапляла. Было вельмі цікава назіраць за працэсам, які адбываўся з акторамі на сцэне, — дзеліцца адзін з гледачоў.

Плануецца, што паказ спектакля Neurostorm пройдзе і ў іншых гарадах Польшчы.

Наста Пабягунская

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнаеКультураРэпартажыТэатр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

Kinder Joy

«Полки пустые». Перекупщики массово вывозят из Польши в Беларусь яйца Kinder одной серии

MOST
23 студзеня 2026, 17:54

Беларусы массово ищут в польских магазинах шоколадные яйца Kinder Joy из лимитированной коллекции — по сериалу «Очень странные дела». В Беларуси они не продаются. Спрос уже привел к...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты