Нядзеля, 8 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Варшаве перапахавалі польска-беларускага пісьменніка Сяргея Пясецкага. На мерапрыемства прыехаў прэзідэнт Польшчы

MOST MOST
30 верасня 2025, 10:00
Навіны
A A
Сяргей Пясецкі

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падчас перапахавання парэштак Сяргея Пясецкага. Фота: Mikołaj Bujak / KPRP

На вайсковых могілках Варшавы перапахавалі парэшткі пісьменніка Сяргея Пясецкага. Ён нарадзіўся ў Беларусі і апісаў у сваіх творах польска-бальшавіцкую і Другую сусветную войны, а таксама жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы. Мерапрыемства наведаў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

«Сёння, як ніколі раней, нам патрэбныя жыццёвы шлях і літаратура Сяргея Пясецкага, каб гаварыць праўду пра бальшавізм, пра камуністычную сістэму, пра тое, якой пагрозай для Польшчы і для ўсёй Еўропы з’яўляецца постсавецкая, неаімперская Расія», — сказаў Караль Наўроцкі падчас урачыстасці 29 верасня.

Апісаўшы жыццёвы шлях Пясецкага, прэзідэнт Польшчы звярнуў увагу, што пісьменнік жыў у вялікай сціпласці, а яго пахаванне ў 1964 годзе было вельмі звычайным. Па просьбе яго нашчадкаў і пры ўдзеле Інстытута Нацыянальнай памяці парэшткі Пясецкага былі эксгумаваныя. Наўроцкі падзякаваў сям’і і Інстытуту, які сам раней узначальваў, за намаганні, каб пісьменнік мог спачыць на польскай зямлі, на вайсковых могілках.

Хто такі Сяргей Пясецкі

Сяргей Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў Ляхавічах — быў пазашлюбным дзіцём збяднелага шляхціца Міхала Пясецкага і сялянкі Клаўдзіі Кулаковіч. Скончыў сем класаў гімназіі ў расійскім Пакрове. Пасля рэвалюцыі перабраўся ў Мінск. У час польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў служыў у беларускіх аддзелах Польскага Войска.

У 1921-1926 гадах Пясецкі служыў у польскай разведцы. Для выканання службовых заданняў шмат разоў нелегальна пераходзіў польска-савецкую мяжу разам са шматлікімі ў той час кантрабандыстамі. Пасля звальнення з разведкі здзейсніў некалькі рабунковых нападаў, за якія быў асуджаны на смяротнае пакаранне, якое яму замянілі на 15 гадоў турмы.

Адбываючы пакаранне ў турме ў Святым Крыжы (Свентакшыскае ваяводства), Сяргей Пясецкі зацікавіўся літаратурай, стаў пісаць і дасылаць творы ў рэдакцыі польскіх выданняў. У 1937 годзе выйшаў яго самы вядомы твор «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», дзе аўтар апісаў жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы каля мястэчка Ракаў. Вядомы ў той час пісьменнік Мельхіёр Ваньковіч стаў хадайнічаць аб памілаванні для Пясецкага — і той неўзабаве быў вызвалены.

У час Другой сусветнай вайны Сяргей Пясецкі быў жаўнерам Арміі Краёвай, кіраваў падраздзяленнем, якое выконвала смяротныя прысуды, вынесеныя падпольнымі польскімі ўладамі. У 1946 годзе нелегальна выехаў з Польшчы ў эміграцыю, жыў у Вялікабрытаніі, дзе працягваў літаратурную творчасць.

Пясецкі напісаў больш за дзясятак твораў, якія ў значнай меры грунтуюцца на аўтабіяграфічных матывах. Дзеянне твораў адбываецца пераважна ў Беларусі і на Віленшчыне. Да самых вядомых твораў Пясецкага, акрамя «Каханка Вялікай Мядзведзіцы», адносяцца «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (дзеянне адбываецца ў час савецкай акупацыі 1939-1941 гадоў) і «Менская трылогія», дзе апісана жыццё крымінальнага свету Мінска ў 1918-1919 гадах. Частка творчасці Сяргея Пясецкага перакладзеная на беларускую мову.

Пясецкі памёр 12 верасня 1964 года ў вёсцы Пэнлі ва Уэльсе і быў пахаваны на могілках у Гасцінгсе.

MOST готовит серию материалов в партнерстве с Министерством иностранных дел Польши, чтобы показать беларусам объективную картину происходящего. Все публикации отражают исключительно позицию редакции MOST и не являются официальной позицией МИД Республики Польша.

МИДВы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

водительские права в Белостоке

В Белостоке водительские права и свидетельство о регистрации автомобиля можно будет забрать через «ужендомат»

MOST
6 сакавіка 2026, 12:09

У городской администрации Белостока установили первый «ужендомат» — автомат, где можно забирать посылки от госоргана. Об этом написал у себя в Facebook заместитель президента города Рафал Рудницкий. Через...

водительские права в Польше

В Польше подорожало топливо. Это отголосок войны на Ближнем Востоке

MOST
6 сакавіка 2026, 09:58

На польских заправках возросли цены топлива. В среднем литр бензина подорожал на 22-25 грошей, а дизеля — на 41 грош. Это следствие ситуации на мировом рынке, обусловленной военными...

задержание

Беларус приехал в варшавскую полицию посоветоваться, а теперь может сесть на три года. Все благодаря бдительному дежурному

MOST
5 сакавіка 2026, 20:41

51-летний гражданин Беларуси приехал в полицию по делам.  Он хотел посоветоваться с полицейскими, но те его задержали и обвинили в пьяном вождении. Как так вышло, рассказали в полиции...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты