Аўторак, 30 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Бывала, што публіка рыдала». Беларускі гімнаст, якi выступае ў Цырку дзю Салей, абжываецца ў Варшаве

MOST MOST
30 снежня 2025, 15:56
Гісторыі
A A
Сямён Букін

Сямён Букін. Фота: Instagram symon_cds

Сямён Букін — гімнаст самага знакамітага цырка свету — «Дзю Салей». З яго трупай ён аб’ездзіў шмат краін, а вось вярнуцца на радзіму не можа: з’ехаў у 2020 годзе пасля 15 сутак арышту. Пасля заканчэння кар’еры ў цырку ён плануе асесці ў Польшчы і ўжо зараз, падчас перапынку ў працы, абжываецца ў Варшаве. Букін расказаў MOST пра ўнутраную кухню «Дзю Салей», стомленасць ад пераездаў і адрэналін ад выступленняў, выбар Польшчы і беларускую ідэнтычнасць.

Сямён Букін — майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы, экс-кіраўнік мужчынскай зборнай. Падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту, актыўна выказваў сваю пазіцыю. У 2020-м адбыў 15 сутак арышту, пасля чаго неўзабаве з’ехаў з Беларусі з меркаванняў бяспекі.

«Сталае эмігранцкае жыццё толькі пачынаецца»

Букін стаў часткай вядомага на ўвесь свет канадскага «Цырка дзю Салей» у 2017 годзе. На пэўны час у яго гастролях утварылася паўза, выкліканая каранавірусам. Менавіта тады ён быў у Беларусі, але яму прыйшлося пакінуць радзіму — Букін знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ўжо пяць гадоў. Пасля ад’езду з Беларусі ён навучаў дзяцей і дарослых гімнастыцы ў Швецыі. А ў 2022 годзе зноў далучыўся да «Дзю Салей».

Цяпер у Сямёна перапынак у выступленнях — да вясны наступнага года.

— Напэўна, ніколі не было такога доўгага адпачынку, калі не лічыць час на працягу двух гадоў, калі ўсё спынілася праз каранавірус. Перапынак будзе амаль пяць месяцаў. Звычайна мы працуем 10–13 тыдняў, а потым два тыдні адпачываем. Але гэтым разам будзе інакш. Наколькі ведаю, гэта звязана з пошукам лакацый для шоу і пытаннямі лагістыкі. Увесну адправімся ў краіны Блізкага Усходу, — дзелiцца беларус.

Сямён Букін
Сямён Букін. Фота: Instagram symon_cds

Цяпер Букін абжываецца ў Варшаве. Паводле слоў суразмоўцы, ён выбраў гэтае месца па некалькіх прычынах.

— У мяне ў Польшчы жывуць сваякi. Стараюся бачыцца з імі як мага часцей. Наш дзядуля, дарэчы, нарадзіўся ў Беластоку, што дапамагае з легалізацыяй. У Польшчы нямала сяброў і знаёмых сярод беларусаў. Але калі яны ўжо ўладкаваліся на новым месцы, то маё сталае эмігранцкае жыццё толькі пачынаецца.

Сямён імкнецца інтэгравацца ў новае грамадства. Кажа, што вывучае мясцовы побыт, пытанні ўнутранай палітыкі.

— Палякі не такія адкрытыя, як бразільцы ці іспанцы, але і не такія закрытыя, як шведы. Калі я працаваў у Стакгольме, то не адчуваў сябе сваім. Магчыма, праўда, i сам не надта хацеў інтэгравацца. Польшча ментальна блізкая беларусам. Ветлівыя людзі, мне ўтульна ў гэтай краіне.

«У мяне сканчваюцца старонкі ў пашпарце»

Букін падоўжыў кантракт з «Дзю Салей» на наступны год, але прызнаецца, што маральна гатовы да змены дзейнасці. Шоу, у якім выступае беларус, вандруе па свеце. Гэта мае і плюсы, і мінусы.

— З аднаго боку, калi працуеш у цырку, не трэба думаць пра вырашэнне многіх пытанняў: лагістыку, жыллё, візы. Галоўнае — рабіць сваю справу. Дзякуючы працы ўдалося пабачыць шэраг неверагодных месцаў. Але паступова ад раз’ездаў назапашваецца стомленасць. Часам раніцай у гатэлі не разумееш, дзе знаходзішся, а ўвечары выступаеш на аўтамаце. Акрамя таго, у мяне пачалі сканчвацца старонкі ў пашпарце, ад чаго таксама галава баліць.

Сямён упэўнены, што «такі адрэналін, як падчас шоу, складана яшчэ дзе-небудзь атрымаць». Але ён больш не шукае новых вострых адчуванняў.

— Хачу якраз спакойнага жыцця. Мне ўвогуле часам здаецца, што займаюся нейкім дзіцячым заняткам, што праца павінна быць больш сур’ёзнай, чым выступленне на сцэне. Думаю, я дасягнуў максімуму як артыст «Дзю Салей».

Сямён Букін
Сямён Букін. Фота: Instagram symon_cds

«Бывала, што публіка літаральна рыдала»

Шоу з удзелам Сямёна называецца Corteo (з італьянскай — «працэсія», «картэж»). Беларус кажа, што пастаянна задзейнічаны на сцэне, а яго галоўны нумар прыпадае на канец шоу, калі Букін выступае на турніках.

— Гэта не сола, а групавая камбінацыя. У нашым нумары ўдзельнічаюць 11 чалавек. Сярод іх — пяць беларусаў. Увогуле «Дзю Салей» — гэта мікс гімнастычных трукаў на мяжы чалавечых магчымасцяў і тэатральнага сюжэту. У нас ва ўсіх былі курсы акцёрскага майстэрства. У Corteo мы i спяваем.

Букін звяртае няшмат увагі на гледачоў. Але, па яго словах, публіка можа па-рознаму рэагаваць на гульню артыстаў.

— Здаецца, у Шатландыі гледачы былі даволі стрыманыя ў эмоцыях. Звычайна нам апладзіруюць значна больш. Бывала, што публіка літаральна рыдала пасля шоу або крычала ад захаплення. У такія моманты заражаешся эмоцыямі ад гледачоў. Мы ў асноўным выступаем у мультыспартыўных комплексах з трыбунамі на 10–20 тысяч. Аншлагі — звычайная справа, але бываюць і свабодныя месцы. Напрыклад, у Парыжы складана сабраць поўную арэну.

«У ЗША нам дасылалі відэакурсы, як паводзіць сябе ў выпадку стральбы»

Галоўнай якасцю артыстаў у «Цырку дзю Салей» Букін лічыць уменне працаваць у камандзе.

— Зразумела, што ўсе артысты — нарцысы. Але важна быць упэўненым, што падчас выступлення ўсё пройдзе як трэба. Некаторыя элементы на сцэне даволі небяспечныя. Часам усё вырашаюць долі секунды. Таму трэніруем праграмы да аўтаматызму і ведаем, як дзейнічаць у розных сітуацыях. Памятаю, перад шоу ў ЗША нам нават дасылалі відэакурсы, як паводзіць сябе ў выпадку стральбы.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Siamion (Symon) (@symon_cds)

Букін прызнаецца, што хоць ён і сам «трохі нарцыс», але не адчувае сябе «рок-зоркай».

— Мне здаецца, я больш сціплы, чым партнёры. Напрыклад, не люблю фатаграфавацца з селебрыці. Шоу наведваюць вельмі вядомыя акторы, спартсмены, палітыкі. Напрыклад, у Лос-Анджэлесе быў амерыканскі актор Адам Сэндлер. Але мне цікавей асабістыя размовы, а не ўся гэтая шумiха.

Сямён адзначае, што ў яго было шмат цёплых сустрэч з беларусамі, якія прыходзілі на шоу пасля 2020 года.

— Людзі дзяліліся сваімі гісторыямі і ўвесь час рабiлi падарункi, хоць я прасіў гэтага не рабіць. Атрымліваў асалоду ад зносін з беларусамі.

«Чалавечыя якасці часам ставяць вышэй за майстэрства»

Букіну падабаецца, што ў цырку клапоцяцца пра кожнага чалавека.

— Вядома, у нас бываюць сваркі, канфлікты. Я таксама мог сур’ёзна паспрачацца з кімсьці на палітычныя тэмы. Але «Дзю Салей» — брэнд. У цырку шмат шоу, і кожнае імкнецца захаваць здаровую атмасферу ўнутры калектыву. У нас ёсць правілы, што можна, а чаго нельга — у тым ліку пры публікацыях у сацсетках. Чалавечыя якасці ў «Дзю Салей» часам ставяць вышэй за майстэрства.

Сямён расказвае, што некаторыя выступаюць у цырку нават да 50–60 гадоў — у залежнасці ад фізічных магчымасцей і ролі ў шоу.

Беларус больш за год спрабаваў сябе і ў якасці трэнера, калі дапамагаў асвоіцца навічкам, якія толькі што сталі часткай каманды. Прызнаецца, што было нялёгка.

— Я патрабавальны, павiнен бачыць вынік. Мог уключыць рэжым аўтарытарнага трэнера. Раздражняла, калі людзі не хацелі выпраўляць памылкі.

«Са мной працавалі фізіятэрапеўты з англійскай футбольнай Прэм’ер-лігі»

Букін за час выступленняў у цырку атрымаў некалькі траўм. Паводле слоў беларуса, у «Дзю Салей» надаюць вялікае значэнне рэабілітацыі.

— Каб вы разумелі ўзровень: са мной працавалі фізіятэрапеўты з англійскай футбольнай Прэм’ер-лігі. Самую сур’ёзную траўму, як аказалася, атрымаў два гады таму — падвярнуў ступню і парваў звязкі. Да гэтага часу цалкам не аднавіўся, але сам вінаваты. Хацелася хутчэй вярнуцца да выступленняў, нягледзячы на рэкамендацыі браць больш часу на адпачынак.

Дзякуючы працы Сямён пабываў ужо ў многіх кутках свету. Ён кажа, што спіс месцаў, куды хочацца вярнуцца, вельмі вялiкі.

— У Еўропе люблю Швейцарыю. Спадабаліся Харватыя, Партугалія, невялікія іспанскія гарады. Мінулай восенню адкрыў Новую Зеландыю — дзівосная краіна! У ЗША, дзе шмат выступаў, вылучу горад Шарлат у штаце Паўночная Караліна — вельмі каларытны, зялёны. Люблю Мексіку, дзе працаваў год у звычайным цырку — яшчэ да «Дзю Салей». Асабліва Гвадалахару. Там няма мора, але вайб горада прыйшоўся па душы.

Сямён Букін
Сямён Букін у Аўстраліі. Фота: Instagram symon_cds

«Мяне кідае ў розныя бакі»

Букін не хавае, што мае намер асесці ў Польшчы пасля заканчэння кар’еры ў цырку. Паводле яго слоў, для яго важна мець магчымасць дапамагаць іншым і прыносіць карысць польскаму грамадству. Засталося знайсці адпаведны занятак.

— Я хацеў паспрабаваць сябе ў IT, вывучаў кодынг, але не хапала ўседлівасці. Увогуле мяне кідае ў розныя бакі. Цікавы маркетынг, менеджмент. Тры тыдні працаваў у SMM у спартыўнай рэдакцыі. Гэта быў захапляльны досвед, але, паразмаўляўшы з людзьмі, высветліў, што тут нават праз некалькі гадоў не выйду на той заробак, да якога імкнуся. У гімнастыцы таксама мала плацяць, а адказнасць каласальная.

Цяпер Сямён падтрымлівае форму ў трэнажорнай зале. Кажа, што праца персанальным трэнерам — адзін з будучых варыянтаў.

— У некаторых клубах у Польшчы набываеш абанемент і можаш займацца з кім хочаш. Не трэба ніякіх сертыфікатаў, ліцэнзій! Пры гэтым бачу, што трэнеры часта вучаць няправільнай тэхніцы, не выпраўляюць памылкі. Гэта рызыка атрымаць траўму, але, відаць, людзі думаюць толькі пра заробак.

«Нелегітымная ўлада робіць усё, каб знішчыць нашу мову»

Для Букiна вельмі важна захоўваць у эміграцыі сваю ідэнтычнасць. Ён паставіў адзiную ўмову перад гэтым інтэрв’ю — размова будзе на беларускай.

— На сёння мой дом — месца, дзе я жыву. Гэта значыць Варшава. Але ганаруся тым, што я беларус. Шмат чытаю на нашай мове, дужа люблю беларускую музыку. Усё гэта дае эстэтычнае задавальненне. Злуе, як шмат з’ехала з краіны таленавітых людзей, якія гадамі прасоўвалі родную культуру.

Сямён не разумее, калі людзі адмаўляюцца размаўляць на беларускай, бо яна нібыта «не патрэбна ў жыцці».

— Нелегітымная ўлада робіць усё, каб знішчыць нашу мову! Але мне прыемна, што некаторыя суайчыннікі пасля 2020 года перайшлі выключна на беларускую. Неiстотна, што часам людзі дапускаюць памылкі ў словах — гэтага не варта саромецца. Каб мова iснавала, трэба на ёй размаўляць.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнаеКультураСпорт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Новый год в колони

«Для оливье не хватало горошка». Экс-политзаключенный — о том, как встречали Новый год в колонии, и первом празднике в кругу семьи

MOST
30 снежня 2025, 13:11

В этом году Андрей (имя изменено) впервые за долгое время встретит Новый год в кругу семьи. Именно это он загадывал под бой часов в последние два года, находясь...

Тим Вальтер

«Я просто сходил с ума». Поговорили с человеком, который по беларусским документам мужчина, а по польским — женщина

Хрысціна Гараніна
29 снежня 2025, 19:01

В беларусских документах в строке «пол» указано «мужской». В польских — «женский». Все это один человек — 29-летний трансгендерный мужчина Тим Вальтер. «Переход» он начинал в Беларуси и...

Дарья Долидович

«Пусть кусают локти». Беларуска стала первой в мире биатлонисткой в статусе беженки и поедет на Кубок мира

MOST
29 снежня 2025, 15:31

29 декабря биатлонистке Дарье Долидович исполнился 21 год. Она говорит, что ничего не будет загадывать. Беларуска, которой «зачехлили» карьеру в родной стране, готовится к дебюту в Кубке мира...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты