Нядзеля, 18 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я — як супервумен». Правялі дзень з беларускай, якая ў Польшчы прыбірае снег у дварах

MOST MOST
16 студзеня 2026, 18:43
Гісторыі
A A
прыбірае снег

Валерыя за працай. Фота: MOST

Студзеньскае надвор’е дадало клопатаў Валерыі. Беларуска жыве ў Беластоку і працуе прыбіральшчыцай, а зараз яшчэ і расчышчае сцежкі каля пад’ездаў. Журналістка MOST правяла з ёй працоўны дзень і даведалася, як гэта — працаваць у снежную зіму.

Калі нехта з жыхароў паслізнецца, адказнасць будзе несці працаўніца

Валерыі даводзіцца ўставаць а пятай раніцы — сцежкі побач з пад’ездамі павінны быць чыстымі яшчэ да таго, як жыхары выйдуць на вуліцы.

Пасля беларуска ідзе дадому, каб сабраць дзяцей у школу і садок, а затым зноў вяртаецца на працу.

— Я жыву ў Польшчы ад пачатку вайны [ва Украіне], і гэта першая настолькі снежная зіма — быццам з майго дзяцінства. Мы тады былі такія шчаслівыя, што ў школу не трэба ісці, — згадвае Валерыя. — Але цяпер я разумею, колькі ў мяне наперадзе працы — гэта складана фізічна, бо кожную раніцу я павінна махаць лапатай: баляць кісці, рукі, мышцы.

Апроч таго, што Валерыя павінна прыбіраць снег, ёй трэба пасыпаць сцежкі пяском. Яго дзяўчына носіць у вялікім вядры. Калі нехта з жыхароў паслізнецца, упадзе і атрымае траўмы,  адказнасць будзе несці Валерыя.

Валерыя
Валерыя. Фота: MOST

«Кашулі прыходзіцца мяняць некалькі раз на дзень, бо горача»

Разам з беларускай выходзім на вуліцу. Раніцай на двары пуста, толькі каля пад’езда адзін з гараджан паліць цыгарэту.

Валерыя бярэ лапату і пачынае расчышчаць сцежку. Тэмпература — каля мінус васьмі градусаў, ужо праз некалькі хвілін мароз пачынае калоць шчокі, яшчэ момант — і пальцы ног замярзаюць. Беларуска гэтага не адчувае, бо рухаецца ўвесь час.

— Мне нават кашулі прыходзіцца мяняць некалькі разоў на дзень, бо горача. А яшчэ я заўважыла, як за гады працы ў мяне намацаваліся рукі — сапраўдныя мышцы з’явіліся, мне падабаецца. І ў мацоўню не трэба хадзіць, — усміхаецца Валерыя.

прыбірае снег
Двор, які прыбірае Валерыя Фота: MOST

Дзіцячы садок, куды ходзіць дачка беларускі, знаходзіцца зусім побач. Валерыя заўважае дачку, якую вывелі на прагулку, і махае ёй рукой.

— [Іншыя] прыбіральшчыкі працуюць па іншым графіку. Я выходжу на змену раней, каб паспець адвесці дзяцей у садок, а пасля іх забраць — дамовілася з кіраўніцтвам. Нават на агульныя сходы супрацоўнікаў ніколі не паспяваю, толькі пасля іду ў адміністрацыю, каб паставіць подпіс, што была на змене, — кажа беларуска.

прыбірае снег
Валерыя за працай. Фота: MOST

«На рукі атрымліваю крыху больш за мінімалку»

Па адукацыі Валерыя бібліятэкар. Таксама беларуска скончыла курсы дызайну, але эміграцыя ўнесла свае карэктывы ў планы. Дзяўчыне патрабавалася сталая праца, каб былі грошы на выхаванне дзяцей і арэнду кватэры.

— Я працую прыбіральшчыцай ужо трэці год. І толькі зусім нядаўна атрымала працоўную дамову (з поўнымі сацыяльнымі гарантыямі. — Заўв. MOST) — стала значна спакайней. Ужо і першыя плюшкі пайшлі, напрыклад, перад святамі мне далі прэмію. А яшчэ, нарэшце, выдалі боты і куртку — раней уласнымі карысталася. Але заробак застаўся такім жа, як і быў — шмат з’ядае падатак. Таму на рукі атрымліваю крыху больш за мінімалку — каля 3600 злотых.

Валерыя згадвае, што аднойчы не вытрымала і звольнілася. Прычынай сталі канфлікты з іншымі прыбіральшчыкамі. Ім не падабалася, як беларуска выконвала абавязкі, калі выхадзіла на змену замест іх.

— На той момант я працавала ўжо другі год запар — мне было крыўдна, што я адказна стаўлюся да справы, але на мяне скардзяцца людзі, якія ўвогуле мяне ніколі не бачылі. У пэўны момант не вытрымала і напісала кіраўніцтву СМС, што на працу больш не выйду, — кажа беларуска.

Тады Валерыя пайшла прыбіраць прыватныя дамы. Дзяўчыне было складана фізічна, праца знаходзілася далёка ад дома, а заробак выдавалі «на рукі».

— Мне некалькі разоў тэлефанавалі з былой працы, абяцалі ўмову і прасілі вярнуцца — я адмаўлялася. Пасля ўсё ж такі вырашыла вярнуцца, бо люблю сваю працу, — кажа Валерыя.

Прыбраць больш за 7 тысяч квадратных метраў

Кожны з прыбіральшчыкаў мае асобны пакойчык на мінусавым паверсе. Там можна адпачыць, перакусіць або проста пагрэцца. Валерыя бачыла пакойчыкі калег — некаторыя іх упрыгожваюць, робяць «пад сябе». Беларуска пакуль не паспела гэтым заняцца, бо атрымала сваё памяшканне зусім нядаўна.

— За мной замацавалі тры дамы, у якіх 19 пад’ездаў — гэта нават звыш нормы. Калі я чытала дамову, то моцна дзівілася, убачыўшы колькасць квадратных метраў — 7,3 тысячы! Атрымліваецца, я як супервумен — прыбіраю такую вялікую тэрыторыю.

Сярод галоўных абавязкаў беларускі — мыць пад’езды два разы на месяц, а таксама прыбірацца ў сметніках. У залежнасці ад пары года дадаюцца і іншыя задачы: летам і вясной — праполка травы, восенню — збор лісця.

прыбірае снег
Валерыя ў сваім пакойчыку. Фота: MOST

«Ёсць пад’езды, дзе можна амаль не прыбірацца»

А дзявятай Валерыя робіць каву — кажа, што паснедаць яшчэ не паспела. У пакойчыку амаль спякотна, даводзіцца адчыняць акно, каб упусціць свежае паветра. На стале — паперкі з налепкамі, дзе па-польску напісана «Дзякуем, што выціраеце абутак». Дызайнам і друкам стыкераў Валерыя займалася сама і па ўласным жаданні — яна клеіць іх побач з пад’ездамі, каб жыхары звярталі ўвагу на чысціню.

— Снег — гэта ж не толькі вада, але і соль, і пясок, якія застаюцца ў пад’ездах, — усё гэта трэба мыць. У дамах, дзе жыхары трымаюць сабак, больш брудна — бо жывёлы ўсё гэта носяць на сваіх лапах, а ў куты забіваецца поўсць. Але ёсць такія пад’езды, дзе можна амаль не прыбірацца, — бо там жывуць адказныя і добрыя людзі, якія самі сочаць за чысцінёй, — распавядае беларуска.

Налепкі
Налепкі. Фота: MOST

Валерыя дадае, што ўжо ведае ўсіх жыхароў пад’ездаў, якія яна прыбірае. Стасункі з беларускай добрыя — беластачане заўсёды вітаюцца, калі яе бачаць.

— А яшчэ я заўсёды ціскаю сабак, бо вельмі іх люблю, — усміхаецца беларуска.

«Калекцыянірую дыванкі каля дзвярэй»

Калі працоўныя дні атрымліваюцца менш напружанымі (часцей за ўсё калі дазваляе надвор’е), паралельна Валерыя слухае падкасты або музыку. Узімку з гэтым складаней, бо перашкаджае вялікая колькасць адзення.

У перапынках дзяўчына вывучае іспанскую мову праз прыладу на тэлефоне. Хоча, каб галава таксама напружвалася.

— Але агулам праца прыбіральшчыка вельмі дапамагае разгрузіць думкі, бо твае асноўныя задачы — фізічныя. У мяне таксама з’явілася хобі — я калекцыянірую дыванкі каля дзвярэй. За гады працы знайшла вельмі шмат смешных і прышпільных — нават стварыла на тэлефоне асобную папку для здымкаў.

прыбірае снег
Дыванок з калекцыі. Фота: MOST
прыбірае снег
Дыванок з калекцыі. Фота: MOST

Хлопец працуе на смеццявозе — падчас змен бачыліся кожны дзень

Пакуль дзяўчына адпачывае перад наступным выхадам на вуліцу, яна згадвае, як летась падчас змен сустракалася са сваім хлопцам. Яе малады чалавек — Уладзіслаў, працуе на смеццявозе.

— Мы бачыліся кожны дзень, бо яго дасылалі ў мой раён — заўсёды віталіся і балбаталі, было класна. Але гэтыя сустрэчы цягнуліся літаральна хвіліну-дзве, калі яны заканчвалі грузіць кантэйнеры, адразу з’язджалі. Цяпер Уладзя адпраўляюць у іншы раён, таму ў гэтую зіму мы ўвогуле не бачымся падчас працы.

Праца прыбіральшчцы цяжкая. Беларуска прызнаецца, што дзеці, сябры, адносіны і любімае хобі (Валерыя робіць папяровых павукоў) — тое, што дапамагае ёй трымацца. Без гэтага, упэўненая дзяўчына, яна б апынулася ў дэпрэсійным стане.

— Куды мае дзеці без мяне — у Беларусь? Таму я трымаюся, — кажа дзяўчына. — Я ведаю, што зіма — гэта часова і яна абавязкова скончыцца. Пасля яе ўсё роўна прыйдзе вясна.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеластокГалоўнаеПраца ў Польшчы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квратиру в Польше

«Нужно было убедить, что именно мне нужно жилье». Беларуска выиграла конкурс на муниципальную квартиру в Варшаве

Хрысціна Гараніна
16 студзеня 2026, 13:43

За квартиру в Варшаве Елизавета платит всего 1200 злотых в месяц — это уже с коммунальными услугами и интернетом. Договор аренды бессрочный. Муниципальное жилье беларуска, которой пришлось эмигрировать...

экскурсіі па Варшаве

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове

MOST
15 студзеня 2026, 17:56

Калі ў Варшаве пачынаецца экскурсія на беларускай мове, не ўсе адразу здагадваюцца, што гід — паляк. Альбэрт Ежы Вежбiцкi праводзіць гарадскія туры для беларусаў з 2022 года —...

Владимир Горох

«Мир изменился». Что экс-политзаключенный думает о появлении ChatGPT, торговле людьми и «бульбасраче»

MOST
15 студзеня 2026, 14:28

Владимир Горох отсидел пять лет по так называемому Кореличскому делу — якобы о подготовке массовых беспорядков в Новогрудке и Кореличах после выборов 2020 года. Вину он не признал,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты