22 лютага, у нядзелю, Беларуская дыяспара ладзіць у Беластоку мітынг салідарнасці з Украінай, прымеркаваны да чацвёртай гадавіны пачатку пoўнамаштабнай вайны. Расія ўварвалася ва Украіну 24 лютага 2022 года.
Акцыя «Разам супраць расійскай агрэсіі» пройдзе а 16.00 на Рынку Касцюшкі, у ёй возьме ўдзел намесніца прэзідэнта горада Эліза Агнешка Цыбулька.
Арганізатары кажуць, што збіраюцца ў памяць пра чатыры гады вайны і ў падтрымку тых, хто штодня змагаецца за свабоду.
У дыяспары кажуць, што Беласток — адзіны польскі горад, дзе асноўная ініцыятыва па правядзенні акцыі падтрымкі належыць менавіта беларускай дыяспары, а не ўкраінскай.
Акрамя таго, як паведамляюць улады Беластока, 24 лютага з 18:00 да 22:00 будынак Музея Памяці Сібіры будзе падсвечаны ў колерах сцяга Украіны — жоўтым і сінім.
Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.



