Серада, 25 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы адзначаюць Дзень Волі

MOST MOST
25 сакавіка 2026, 09:40
Навіны
A A
Дзень Волі

Дзень Волі. Беласток. 22 сакавіка 2026 года. Фота: Беларуская дыяспара Беластока

108 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана незалежная Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень адзначаецца Дзень Волі.

Урачыстасці праходзяць за мяжой, унутры Беларусі на афіцыйным узроўні гадавіна абвяшчэння нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння не лічыцца святам. Аляксандр Лукашэнка  ўвогуле праводзіць гэты дзень у сталіцы Паўночнай Карэі Пхеньяне.

Беларусы Польшчы пачалі адзначаць Дзень Волі яшчэ ў мінулыя выходныя, і мерапрыемствы расцягнуцца да 28 сакавіка. У гэты дзень адбудзецца між іншым шэсце беларусаў у Варшаве.

Праграма мерапрыемстваў у розных польскіх гарадах — тут.

Апошнім часам сходы беларусаў замежжа з нагоды Дня Волі сталі падставай для рэпрэсій унутры краіны. У гэтым годзе Следчы камітэт таксама папярэджваў, што ідэнтыфікуе актывістаў, якія выйдуць на акцыі. Таму многія ўдзельнікі хаваюць твары пад маскамі.

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома»

З прамовай да Дня Волі выступіла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

«Я ведаю, як стамляе доўгая дарога. Як хочацца, каб нарэшце стала спакойна. Каб можна было працаваць, планаваць жыццё, кахаць, расціць дзяцей без страху ў сваёй краіне. Каб не трэба было азірацца на вуліцы, баяцца груку ў дзверы, баяцца за блізкіх. Каб дом зноў быў месцам бяспекі. Але нават калі бывае цяжка, у нас ёсць тое, што не забраць ніколі і нікому: нашая гісторыя, нашая памяць, нашая такая моцная беларуская годнасць. І ёсць мы адно ў аднаго. Беларусь будзе вольнай. І мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома», — сказала яна.

З віншаваннямі выступілі і іншыя беларускія дзеячы.

«Я ўпэўнены, я перакананы, я вельмі спадзяюся, што ў рэшце рэшт усе мы агульнымі намаганнямі даб’ёмся незалежнасці, дэмакратычнасці, свабоды для беларускага народа і для нашага краю», — сказаў праваабаронца, Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

Палітык Мікола Статкевіч, нягледзячы на тое, што застаецца ў Беларусі, запісаў напярэдадні Дня Волі віншаванне. «Без гэтай заявы (абвяшчэння БНР. — Заўв. MOST) не было б ні БССР, ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь. Не было б, гледзячы па мэтанакіраванай імперскай палітыцы русіфікацыі, і самой нашай нацыі. Рада БНР скарыстала свой гістарычны шанец, але, на жаль, не да канца», — напісаў ён і выказаў упэўненасць, што Беларусь будзе вольнай.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыСвяты

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Краков

В Кракове каждый шестой работник — иностранец. Сколько среди них беларусов?

MOST
24 сакавіка 2026, 14:19

В 2025 году в Польше число иностранцев с действительными документами впервые превысило 2 млн. В Кракове их около 78 тысяч. В основном это люди, которые работают и платят...

очереди в Бресте

С началом школьных каникул в пункте пропуска «Брест» появились очереди на выезд в Польшу

MOST
24 сакавіка 2026, 09:37

В пункте пропуска «Брест» появились очереди на выезд в Польшу. Пересечение границы на машине может занимать около суток, а пассажиры автобусов снова стали за доплату пересаживаться во впереди...

Дзень Волі

У Беластоку адзначылі Дзень Волі (фота)

MOST
23 сакавіка 2026, 19:13

Беларусы, якія жывуць у Беластоку, 22 сакавіка, напярэдадні 108-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, сабраліся на Рынку Касцюшкі. Ваявода падляшскі Яцэк Бжазоўскі, які выступіў на мітынгу, адзначыў,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты