Серада, 21 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

83 гады таму пачалася Другая сусветная вайна. У верасні 1939 года беларусы гінулі ў змаганні з акупантамі, але прапаганда пра гэта маўчыць

MOST MOST
1 верасня 2022, 11:04
Гісторыі
A A
вайна

1 верасня 1939 г., Германія ўваходзіць у Польшчу. Фота: Hans Sönnke / Wikimedia Commons

1 верасня — чарговая гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны. Самая крывавая вайна ў гісторыі чалавецтва пачалася 1 верасня 1939 года, калі Гітлер напаў на Польшчу. Прыгадаем гэтыя падзеі і распавядзём пра тое, што адбывалася ў верасні 1939 года ў Заходняй Беларусі і Беластоку.

Адольф Гітлер, які на чале нацысцкай партыі прыйшоў да ўлады ў Нямеччыне ў 1933 годзе, усталяваў там таталітарны рэжым і ператварыў краіну ў ваенную машыну. Міжнародныя дамовы, заключаныя па выніках Першай сусветнай вайны, забаранялі Нямеччыне мець вялікае войска — але Гітлер адрынуў гэтыя дамовы, стаў актыўна ўзбройвацца, а ў 1936 годзе ўвёў свае войскі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону каля мяжы з Францыяй, дзе, паводле дамоў, не мусіла быць нямецкіх войскаў.

У 1938 годзе Гітлер стаў павялічваць тэрыторыю Нямеччыны за кошт суседзяў. У сакавіку 1938 года пад ціскам Нямеччыны быў праведзены рэферэндум у Аўстрыі, паводле якога гэтая краіна была далучаная да Рэйха. У кастрычніку ён заняў Судэцкую вобласць на захадзе Чэхаславакіі. Чэхіі ён спачатку гарантаваў незалежнасць, але ў сакавіку 1939 года абвясціў свой «пратэктарат» над краінай, фактычна захапіўшы яе. 23 сакавіка нямецкія войскі захапілі літоўскую Клайпеду.

Кіраўнікі заходніх дзяржаў не хацелі вайны і не аказвалі істотнага супраціву захопніцкай палітыцы нямецкага дыктатара. Калі Гітлер у 1938 годзе выказаў прэтэнзіі на Судэцкую вобласць, дзе жыло шмат немцаў, то прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Нэвіл Чэмберлен і Францыі Эдуар Даладзье падпісалі ў Мюнхене дамову, згодна з якой пагаджаліся на такі падзел. Прэзідэнта Чэхаславакіі Эдуарда Бенеша нават не запрасілі на перамовы.

Падзеленая Польшча

Польшча была першай краінай, якая адмовілася прызнаваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Гітлера. Калі Гітлер запатрабаваў ад Польшчы згоды на далучэнне да Нямеччыны Гданьска, які меў статус «вольнага горада», а таксама «экстэрытарыяльнай» дарогі і чыгункі праз польскую тэрыторыю ва Усходнюю Прусію, польскае кіраўніцтва рашуча адмовілася выконваць прэтэнзіі Гітлера.

Польшча заключыла саюзніцкія дамовы з Вялікабрытаніяй і Францыяй. Аднак нечакана для ўсіх 23 жніўня 1939 года Нямеччына заключыла саюз з СССР. Ідэалагічныя супярэчнасці паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі былі адрынутыя, калі гаворка ішла пра захоп суседніх народаў. Сакрэтны пратакол да нямецка-савецкай дамовы (пакта Молатава–Рыбентропа) прадугледжваў падзел сфер уплыву ва Усходняй Еўропе. Паводле гэтага дакумента, Польшча мела быць падзелена паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі.

Ноччу на 1 верасня 1939 года Гітлер напаў на Польшчу. Агрэсіі папярэднічала правакацыя ў Глівіцах — была зробленая інсцэніроўка нападу польскіх вайскоўцаў на нямецкую радыёстанцыю. Немцы кінулі супраць Польшчы магутную вайсковую сілу: 1,8 мільёна жаўнераў, 2 800 танкаў, 3 000 самалётаў, 10 000 адзінак артылерыі. Польшча напярэдадні вайны мела мільён жаўнераў, 880 танкаў, 400 самалётаў і 4 300 адзінак артылерыі.

Нямецкай стратэгіяй вайны быў бліцкрыг («маланкавая вайна») — хуткае ўварванне матарызаваных і механізаваных аддзелаў углыб тэрыторыі праціўніка і масіраваная падтрымка авіяцыі. Немцы напалі з трох бакоў — з тэрыторыі ўласна Нямеччыны з захаду, з Усходняй Прусіі з поўначы і з акупаваных Чэхіі і Славакіі з поўдня.

«Дзіўная вайна»

Польскае войска дало шмат прыкладаў гераізму падчас адбіцця гітлераўскай агрэсіі. Галоўным сімвалам змагання ў верасні 1939 года была абарона паўвыспы Вестэрплятэ каля Гданьска, дзе 205 польскіх жаўнераў, якія ахоўвалі вайсковыя склады, на працягу тыдня стрымлівалі нямецкія сілы, якія налічвалі больш як 3 400 жаўнераў. Нягледзячы на матывацыю польскіх жаўнераў змагацца, яны не маглі супрацьстаяць добра ўзброенай нямецкай арміі. Слабая эканамічная міжваенная Польшча проста не магла дастаткова ўзброіцца, каб эфектыўна супрацьстаяць Гітлеру.

Палякі спадзяваліся на дапамогу Францыі і Вялікабрытаніі, з якімі Польшча мела саюзніцкія дамовы. 3 верасня 1939 года Францыя і Вялікабрытанія аб’явілі вайну Нямеччыне, але фактычна не пачалі вайсковых дзеянняў. «Дзіўная вайна», як яе называлі ў прэсе, абмежавалася перастрэлкамі на французска-нямецкай мяжы. Фактычна заходнія саюзнікі нічым не дапамаглі Польшчы.

Вечарам 17 верасня прэзідэнт Ігнацы Масціцкі і ўрад на чале з прэм’ерам Феліцыянам Славоем-Складкоўскім пакінулі Польшчу. Ноччу на 18 верасня краіну пакінуў галоўнакамандуючы Эдвард Рыдз-Сміглы. Крыху раней, раніцай 17 верасня, усходнюю мяжу Польшчы на ўсім яе працягу перасекла Чырвоная Армія.

Варшава капітулявала амаль праз месяц пасля пачатку вайны — 28 верасня. Апошняя вайсковая адзінка — самастойная аперацыйная група «Палессе» — склала зброю 6 кастрычніка 1939 года. На гэтым вераснёўская кампанія была скончана. Аднак палякі працягвалі ўдзельнічаць у вайне. Частка войска эвакуіравалася ў Румынію, пачалося стварэнне польскіх вайсковых аддзелаў па-за межамі краіны. Важнае значэнне для перамогі мела раскрыццё шыфру нямецкай шыфравальнай машыны «Энігма», якое здзейснілі польскія крыптолагі. Польскія лётчыкі з дывізіёна 303 вельмі спраўна ўдзельнічалі ў паветраных баях супраць Люфтвафэ падчас бітвы за Брытанію ў 1940 годзе. У 1943 годзе ІІ Польскі корпус удзельнічаў у бітве за кляштар Монтэ-Касіна на поўдзень ад Рыма, якая лічыцца адной з найвялікшай бітваў Другой сусветнай вайны ў Заходняй Еўропе.

Савецкія танкі на подступах да Гродна, 1939 г. Ілюстрацыя ў савецкай газеце

Беларусы былі жаўнерамі Польскага Войска

Савецкія і лукашэнкаўскія прапагандысты кажуць, што вайна для беларусаў пачалася 22 чэрвеня 1941 года. Верасень 1939 года па версіі прапаганды — гэта толькі час «уз’яднання Заходняй Беларусі». Насамрэч беларусы адчулі на сабе нямецкую агрэсію ўжо 1 верасня 1939 года. Заходняя Беларусь тады была ў складзе Польскай Рэспублікі. Дзясяткі тысяч беларусаў былі жаўнерамі Войска Польскага — адбывалі там тэрміновую службу або былі мабілізаваныя напярэдадні вайны. Многія з іх давалі адпор Гітлеру на фронце ў той час, калі Савецкі Саюз быў фармальным і фактычным саюзнікам нацыстаў. Беларусы гінулі падчас кампаніі верасня 1939 года, змагаючыся з нацыстамі, атрымлівалі раненні, траплялі ў палон.

Цывільнае насельніцтва Заходняй Беларусі станавілася ахвярамі нямецкіх бомбаў. Нямецкая авіяцыя ў верасні 1939 года бамбіла Гродна, Брэст, Баранавічы, Ліду, Ваўкавыск, Беласток, Вільню.

Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1939 годзе

Прапагандысты гераізуюць абарону Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года — але замоўчваюць тое, што першы раз немцы захапілі Брэсцкую крэпасць у верасні 1939 года. І адбылося гэта 17 верасня. Праз пяць дзён, 22 верасня, у заняты немцамі Брэст увайшлі савецкія войскі. Саюзнікі лёгка дамовіліся пра тое, каб немцы пакінулі горад — але перад гэтым яны правялі супольны з Чырвонай арміяй вайсковы парад. На трыбуне ў захопленым Брэсце стаялі разам гітлераўскі генерал Гайнц Гудэрыян і савецкі камбрыг Сямён Крывашэін.

Калі Чырвоная армія праводзіла парад разам з нацыстамі, у адным з фартоў крэпасці бараніўся батальён на чале з капітанам Вацлавам Радзішэўскім. Ён са сваімі жаўнерамі пастанавіў стаяць да канца, калі нацысты 17 верасня занялі Брэст. 26 верасня ён са сваімі жаўнерамі пакінуў крэпасць — і неўзабаве яго арыштавала НКВД, а пазней яго расстралялі ў Катыні.

Чырвоная армія не сутыкнулася з моцным супрацівам на ўсходзе Польшчы. Нешматлікая колькасць памежнікаў не магла стрымаць наступленне агрэсара на мяжы. Аднак было шмат прыкладаў адчайнага супраціву. Напрыклад, камандзір заставы «Каменны Воз» у Галубіцкай пушчы на Глыбоччыне Стэфан Палчыньскі загінуў, прыкрываючы адступленне сваіх жаўнераў.

Барыкады на Старым мосце ў Гродне. Прэс-фота, Брусель, Бельгія. Надпіс на адвароце: «Нямецка-руская вайна ў Заходняй Беларусі. Від на горад Гродна, зроблены падчас расійскай акупацыі ў 1939 годзе».

Абарона Гродна

Рэгулярныя часткі Войска Польскага не ўступалі ў барацьбу з Чырвонай арміяй. Галоўнакамандуючы Рыдз-Сміглы 17 верасня выдаў загад: не ўступаць у бітвы з Чырвонай арміяй, а адступаць у Румынію або Венгрыю. Польскае войска не магло бараніцца на два франты. Аднак многія трапілі ў палон да саветаў. Шэраговыя жаўнеры былі неўзабаве вызваленыя і змаглі вярнуцца дадому, а афіцэры былі расстраляныя ў 1940 годзе ў некалькіх месцах, самым вядомым з якіх стала Катынь каля Смаленска.

Адчайнай спробай стрымаць савецкага агрэсара была абарона Гродна, у якой актыўны ўдзел прынялі добраахвотнікі з ліку цывільнага насельніцтва, у тым ліку моладзі. 20-22 верасня 1939 года абаронцы горада аказвалі супраціў пераважаючым сілам Чырвонай арміі. На цэнтральных вуліцах Гродна мясцовыя жыхары палілі бутэлькамі з бензінам савецкія танкі. Саветы страцілі 57 чалавек забітымі і 159 параненымі, а таксама 19 танкаў і тры бронемашыны. Захопнікі расстрэльвалі ўзятых у палон абаронцаў горада, у тым ліку навучэнцаў гімназій.

Вось як расказваюць пра пачатак вайны гродзенскія старажылы.

Анатоль Песняк, 1926 г. н.

— У вераснi 1939 года ў Гродне пачалася падрыхтоўка да абароны горада. Чакалі немцаў. З прыходам саветаў усе хлапчукі з мясцовай семінарыі і гімназіі ішлі на танкі з бутэлькамі з запальнай сумессю. Тады тры танкі спалілі на вуліцах горада. Многiя 16-17-гадовыя гродзенцы змагаліся на вуліцах.

Што адбывалася — не перадаць словамі. Дурні тыя людзі, якія адпраўлялі падлеткаў на гэтую справу. Гэта ж жалезная тэхніка, ісці на танкі маглі толькі фанатыкі. Асабіста я не пайшоў у тыя дні на вуліцу. Дурная вайна была.

Калі ўсё скончылася, я выйшаў на вуліцу — ніхто савецкую ўладу не сустракаў. Ведаеце, акурат мая сям’я жыла пры любой уладзе і падпарадкоўвалася. Мне за польскім часам жылося добра. І пры саветах таксама не скардзіўся, і нават Сталін мне падабаўся. Магу сказаць, многія гродзенцы самі зрабілі сабе пятлю на шыі.

Зыгмунт Левандовіч, 1929 г. н.

— Хлопчыка Тадзiка Ясінскага саветы схапілі і прывязалі да танка. Гэта ўсё было насамрэч, Тадзiка з танка адвязала жанчына-медык. Але ён не выжыў і памёр у шпiталi.

Я памятаю яшчэ адзін выпадак, які многіх уразіў. Мясцовыя санітары выратавалі савецкага танкіста, якога падбілі харцэры на вуглу Дамiнiканскай і Ажэшкі. Яны яго забралі ў шпіталь і дапамаглі выжыць. Шмат хто казаў: навошта ратаваць рускага салдата, яго трэба забіваць. А жанчыны казалі, што гэта перадусім паранены чалавек, якому трэба дапамагчы.

Пелагея Аляшкевіч, 1932 г. н.

— Сям’ю Бертэляў мы называлі бандытамі. Яны былі неадукаванымі, але са зброяй.

Памятаю, што многія салдаты польскай арміі не жадалі ваяваць, проста не бачылі сэнсу ў гэтым, і ішлі дадому, да сем’яў. Некалькі салдат праходзілі ля дома Бертэля на вуліцы Вiгерскай, а той з акна пачаў страляць у іх. Салдаты разбегліся і адкрылі агонь у адказ, а пасля падпалілі дом Бертэля.

Памылка суседа была ў тым, што ён пачаў страляць па салдатах і не падумаў, што ў яго дома была цэлая сям’я. У выніку ён за гэта паплаціўся — загінулі ён сам і некалькі членаў яго сям’і. Акрамя Бертэля, былі і іншыя гродзенцы, якія віталі саветаў.

Генрых Юхневіч, 1927 г. н.

— Немцы так і не ўвайшлі ў горад, а неўзабаве прыйшлі бальшавікі. Памятаю, выйду да Каложы — і ўсё відаць: як стаялі савецкія танкі на адным беразе, а на другім баку палякі. Біліся гродзенцы супраць іх, былі добраахвотнікі, нават з вёсак прыходзілі абараняць Гродна. Я не быў у харцэрах, але ведаю, што падчас абароны яны падрывалі савецкія танкі. Я жыў крыху далей цэнтра, магчыма таму абарона прайшла міма мяне.

Абаронцы трымаліся доўга і не пускалі ў горад савецкія часткі. Быў выпадак, што бальшавікі ўзялі 12-гадовага хлопчыка і прывязалі яго да танка, і ехалі па Савецкай. Яго так і забілі. Памятаю, таксама на Савецкай быў падбіты танк, а адзін уехаў у сцяну кінатэатра. У нас з дома ўсё добра было відаць, што адбывалася ў горадзе.

Ужо пасля прыходу бальшавікоў адных малых яўрэйчыкаў мы білі за тое, што яны спявалі камуністычныя песні. Памятаю, на Замкавай мне казалі яўрэі: «Няма тваёй Польшчы, у дупе твая Польшча». Біліся за гэта.

Сёлета верасні ў Польшчы выходзіць у пракат фільм «Orlęta Grodno ’39» — першы мастацкі фільм пра абарону Гродна. У Беларусі яго не пакажуць — 17 верасня лукашэнкаўцы збіраюцца святкаваць «дзень народнага адзінства».

Помнік абаронцам Беластока на месцы, дзе былі баі з нямецкімі войскамі 15 верасня 1939 года.

Беласток немцы перадалі саветам

Беласток у верасні 1939 года баранілі жаўнеры 42 пяхотнага палка. 15 верасня 1939 года на працягу некалькіх гадзін адбывалася бітва ў цяперашнім раёне Высокі Сточак, у якой палеглі каля ста жаўнераў, якія спрабавалі стрымаць пераважаючыя сілы ворага. У памяць пра абарону Беластока на гэтым прадмесці ўсталяваны помнік. Заняўшы горад, немцы зламалі супраціўленне насельніцтва і праводзілі забойствы абаронцаў горада. Адна з памятных шыльдаў знаходзіцца на будынку на рагу вуліц Ogrodowa i Słonimska.

Пагаспадарыўшы ў сталіцы Падляшша тыдзень, немцы перадалі горад саветам. У палацы Браніцкіх 22 верасня была падпісаная дамова паміж таталітарнымі саюзнікамі, якая засталася зафіксаванай на кінахроніцы. 28 верасня 1939 года, у дзень падзення Варшавы, немцы падпісалі з Саветамі «Дамову аб сяброўстве і мяжы», у якой акрэслілі, дзе мусіць прайсці мяжа паміж акупантамі на тэрыторыі здабытай Польшчы.

28-30 кастрычніка 1939 года ў будынку Народнага дома імя Пілсудскага ў Беластоку (цяпер тэатр імя Венгеркі) саветы правялі «Народны Сход Заходняй Беларусі», у якім падабраныя акупантамі «народныя дэпутаты» прагаласавалі за далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. На няпоўныя два гады Беласток стаў цэнтрам вобласці ў складзе БССР, а насельніцтва горада і ваколіц зведала арышты і дэпартацыі нароўні з жыхарамі астатняй часткі СССР. Іх памяць ушаноўвае адкрыты ў мінулым годзе Музей памяці Сібіры.

Ян Рамэйка

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты