Субота, 30 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Польскі суд адмовіўся выдаваць у Беларусь Сцяпана Пуцілу

MOST MOST
26 студзеня 2022, 15:12
Навіны
A A
суд адмовіўся выдаваць Сцяпана Пуцілу

Сцяпан Пуціла. Фота: Степан Путило / Facebook

Акружны суд Варшавы 26 студзеня разглядаў пазоў Беларусі аб экстрадыцыі вядомага блогера Сцяпана Пуцілы, паведамляе Белсат. У Беларусі супраць яго распачалі справы паводле дзесяці крымінальных артыкулаў.

Сцяпан Пуціла — стваральнік папулярнага Тэлеграм-канала, які першым у Беларусі быў абвешчаны «экстрэмісцкім». Ён ўпэўнены, што разгляд справы — гэта толькі фармальнасць, бо Польшча не магла іначай. Ён упэўнены ў станоўчым для яго рашэнні суда, якое будзе яшчэ і распаўсюджвацца на ўсе краіны Еўразвязу. Так і выйшла.

Суддзя дзесяць хвілінаў зачытваў усе артыкулы, якія Пуцілу закідае беларускі бок, і спытаў падсуднага, ці згодны ён, каб яго выдалі Беларусі. Пуціла не згадзіўся. Пракуратура заявіла аб недапушчальнасці выдачы (адвакат Пуцілы адзначыў, што ўпершыню за сорак гадоў падтрымлівае пракурора).

У выніку суддзя пастанавіў, што недапушчальна выдаваць Пуцілу беларускаму рэжыму «толькі за тое, што гэтага хоча дыктатар-псіхапат». Такое рашэнне адпавядае стандартам дэмакратычных краінаў і Дэкларацыі правоў чалавека, Канстытуцыі Польшчы, адзначыў судзя. Апеляцыю можна падаць цягам 7 дзён.

Вядома, што старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, блогеры Антон Матолька, Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч праходзяць у адной крымінальнай справе, якую завёў Следчы камітэт Беларусі, па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Улады Беларусі ўжо даўно дамагаюцца ад Польшчы экстрадыцыі Сцяпана Пуцілы.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Быстрее всего — в Кракове, дольше — в Катовице и Ополе. Сколько ждут ВНЖ в разных воеводствах Польши?

MOST
29 мая 2026, 19:04

Быстрее всего решения по ВНЖ принимают в Малопольском воеводстве Польши. Это следует из статистики, которую приводит ресурс Setli.pl, посвященный легализации. Он ссылается на данные Управления по делам иностранцев за...

машины из Италии

Беларуса попросили привезти машину из Италии. На выезде из Польши выяснилось, что она числится в угоне

MOST
29 мая 2026, 17:11

В Гжехотках, на границе Польши и Калининградской области России, пограничники не пропустили автомобиль, за рулем которого был беларус. Оказалось, машина стоимостью около 170 тыс. злотых была угнана в...

Восіп Любіч

У Варшаве пакажуць рэдкі малюнак беларускага прадстаўніка Парыжскай школы, выкуплены ў Ізраілі

MOST
29 мая 2026, 14:28

Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі малюнак яркага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва Восіпа Любіча, які быў родам з Гродна. Яго пакажуць у Варшаве. Малюнак «Рабочыя» датуецца 1920-мі...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты