Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як брытанскі кароль Караль III звязаны з Аўгустоўскім каналам, які праходзіць па тэрыторыі Польшчы і Беларусі

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
10 верасня 2022, 18:21
Гісторыі
A A
Караль III

Аўгустоўскі канал і брытанскі кароль Караль III. Фота: Вікіпедыя

Новы кароль Вялікабрытаніі Караль III (былы прынц Чарльз) з’яўляецца прапрапраўнукам будаўніка Аўгустоўскага канала Маўрыцыя Гаўке, які змагаўся ў паўстанні Касцюшкі, служыў у Напалеонаўскай Арміі і пасля прысягнуў на вернасць расійскаму імператару Аляксандру I. Hrodna.life расказала гісторыю сям’і новага брытанскага манарха, якая звязана з гісторыяй польска-беларускай спадчыны.  

Каралева Брытаніі Лізавета II памерла 8 верасня ва ўзросце 96 гадоў у шатландскім замку Балмарал, дзе знаходзілася апошні час. Пасля смерці Лізаветы II каралём Вялікабрытаніі стаў 73-гадовы прынц Чарльз. Караля будуць клікаць Караль III — прынц Чарльз сам абраў такое імя. Гэта стала першым яго рашэннем на троне. У Вялікабрытаніі аб’явілі дзесяцідзённую нацыянальную жалобу, якая працягнецца да пахавання каралевы.

Маўрыцый Гаўке: быў з Касцюшкам, прысягнуў Аляксандру, будаваў канал

Калі ў 1815 годзе паўстала аўтаномнае ў складзе Расійскай Імперыі Царства Польскае, уладу ў ім атрымалі былыя напалеонаўскія генералы, якія прысягнулі на вернасць імператару Аляксандру І. Сярод іх быў і Маўрыцый Гаўке, апалячаны саксонец, які гераічна змагаўся ў шэрагах арміі Тадэвуша Касцюшкі і цэлы год у 1813 годзе абараняў ад рускіх крэпасць Замасць.

Маурыцы Гаўке як напалеонаўскі афіцэр

У Царстве Польскім Гаўке кіраваў корпусам інжынераў і артылерыяй, а калі паўстаў план будовы Аўгустоўскага канала, то арганізаваць будаўніцтва даручылі менавіта яму. Гаўке спыніў свой выбар на маладым афіцэры Ігнацыі Прандзінскім, якога прызначыў праекціроўшчыкам канала.

Прандзінскі быццам нават сказаў Гаўке: «Я фартыфікатар і не ўмею будаваць каналы», на што атрымаў адказ ад Гаўке: «Я не магу ўстаць перад расійскім імператарам і сказаць, што ў Польшчы няма ніводнага афіцэра, які б не мог запраектаваць нейкі канал».

Застрэлілі ўласныя салдаты

У выніку канал пабудавалі, некаторыя будаўнічыя матэрыялы дастаўлялі нават з асабістага маёнтка генерала Гаўке. Аднак лёс генерала склаўся трагічна.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося антырасійскае паўстанне. Гаўке, які тады ўжо быў вайсковым міністрам, добра ўсведамляў, на што ідуць паўстанцы, і паехаў іх супакойваць.

На заклікі салдат «Генерал, вядзі нас у бой» ён запрапанаваў ім вярнуцца ў казармы. Салдаты далі ў генерала залп, пацэліўшы ў яго аж 19 разоў. Гаўке сканаў на месцы.

Як паўстала дынастыя Батэнбергаў

Пасля разгрому паўстання, у якім, дарэчы, прынялі ўдзел тры сыны Гаўке, Мікалай І распарадзіўся паставіць у Варшаве помнік генералам, забітым паўстанцамі. Адзін з львоў на помніку сімвалізаваў акурат Маўрыцыя Гаўке, які быў не столькі прыхільнікам расійскага імператара, колькі не хацеў, каб любімая ім краіна заглыбілася ў чарговую крывавую завіруху.

Адзін з львоў на гэтым помніку сімвалізаваў Маўрыцыя Гаўке

Дзвюх асірацелых дачок генерала (а жонку Гаўке паўстанцы таксама забілі) ўзяла на выхаванне жонка Мікалая І Аляксандра. Дзяўчынкі выраслі сімпатычныя і ўвесь час былі пры двары ў якасці фрэйлін. Адна з сясцёр, Юлія Гаўке, трапіла на вочы Аляксандру Гесэн-Дармштацкаму, роднаму брату жонкі будучага расійскага імператара Аляксандра ІІ. Праз нейкі час Юлія зацяжарыла. У такіх выпадках фрэйліну, як правіла, выдавалі замуж за якога-небудзь афіцэра, але князь Аляксандр Гесэн-Дармштацкі вырашыў ажаніцца са сваёй каханай, што было абсалютна незвычайна і ў Расіі бадай немагчыма.

Яны разам уцякаюць з Расіі ў Аўстрыю, дзе доўга жывуць у горадзе Батэнбергу і нараджаюць пецярых дзяцей. Ад іх, Аляксандра і Юліі, пачалася дынастыя Батэнбергаў, адзін з прадстаўнікоў якой нават стаў князем Балгарыі.

Юлія Гаўке і Аляксандр Гесэнскі пражылі доўгае жыццё

З Батэнбергаў у Маўнтбатаны

Напярэдадні Першай сусветнай вайны некаторыя з Батэнбергаў перабраліся ў Вялікабрытанію, дзе краінай кіравалі іх сваякі з Гесэнскай дынастыі. Адзін з унукаў Юліі і Аляксандра, Луіс Маўнтбатан, стаў брытанскім адміралам і апошнім віцэ-каралём Індыі, пры якім гэтая краіна атрымала незалежнасць.

У 1917 г. Батэнбергі перайменаваліся ў Маўнтбатанаў, таксама як і Гесэны сталі Віндзарамі. Не да гонару было насіць англійскім дынастыям нямецкія прозвішчы.

Кажуць, што менавіта Луіс Маўнтбатан пазнаёміў брытанскую прынцэсу Лізавету са сваім пляменнікам Філіпам, прапраўнукам будаўніка Аўгустоўскага канала, польска-саксонска-французска-расійскага генерала Маўрыцыя Гаўке.

Луіс Маўнтбатэн, праўнук генерала Гаўке, загінуў ад рук ІРА у 1979 г.

Кроў Гаўке ў венах Віндзараў

Філіп і Лізавета пажаніліся ў 1947 годзе, праўда, на вянчанне не былі запрошаныя цёткі Філіпа, паколькі іх мужы змагаліся ў гады Другой сусветнай вайны на баку Германіі. Ды і Філіпу прыйшлося ўзяць дзявочае прозвішча сваёй маці — Маўнтбатан.

Менавіта таму цяпер спадкаемцы брытанскага трона носяць падвойнае прозвішча Віндзар-Маўнтбатан, хаця ў іх венах таксама цячэ кроў генерала Маўрыцыя Гаўке.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты